АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Запрет полетов TUT.by Политзаключенные Санкции Репрессии Конституционная реформа

«Бог пробудил Беларусь не для того, чтобы она снова уснула». Обращение Павла Северинца перед судом

Павел Северинец находится за решеткой уже более 11 месяцев. Он прислал письмо, в котором обращается к каждому белорусу.

«Бог пробудил Беларусь не для того, чтобы она снова уснула». Обращение Павла Северинца перед судом
«Скрозь жалеза кратаў мы бачым сонца. Мы чуем, як за вакном ціўкаюць птушкі. Мы ўдыхаем свежасць, ад якой кружыцца галава: там воля. Хтосьці ў лістах адчайваецца. Кажа, ужо няма сілаў.

Тут патрэбна разуменне. Тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі — справа Божая. Ад пачатку і да канца. Бог абудзіў Беларусь не для таго, каб яна зноў заснула. Бог ня робіць бяссэнсіцы.

Але чаму Ён дапускае, каб мы, беларусы, дагэтуль заставаліся ў стане болю і роспачы.

Прычыны адчаю і слушныя адказы — амаль заўсёды ў нас саміх. Відаць, нягледзячы на леташні прарыў, мы як народ яшчэ не да канца зрабілі працу ўнутры сябе.

Усе мы хочам змяніць Беларусь да лепшага. І пачаць давядзецца з падмуркаў. З нацыянальнай свядомасці. Уласна кажучы, з сябе.

Толькі народ, які ўсведамляе сябе адзінствам, здольны прыняць найважнейшыя рашэнні адносна свайго лёсу. Узяць на сябе адказнасць за краіну. Зацвердзіць справядлівыя законы. Абараніць незалежнасць.

Мы мусім быць у ясным розуме і цвёрдай памяці — менавіта як беларусы. Таму найпершая наша справа — ачомацца. Апрытомнець. Адказаць сабе — хто мы? Адчуць сваю лучнасць з беларускім народам — нашымі продкамі, якія жылі на гэтай зямлі ад першай дзяржавы, і нашымі нашчадкі, якія будуць пасля. Палачане, ліцвіны, беларусы. Беларускі народ — гэта больш як 200 мільёнаў чалавек за тысячу гадоў. Вялікі еўрапейскі і хрысціянскі народ. Большасць з якога размаўляла па-беларуску і верыла ў Бога. А мы?

Такім чынам, беларус? Размаўляй па-беларуску, чытай і ведай сваю гісторыю. Мы можам выдатна валодаць расейскай, ангельскай, кітайскай, свабодна гаманіць з рускімі, ангельцамі, ды іншым светам. Але калі мы, беларусы, не будзем у Беларусі размаўляць па-беларуску — Беларусі не стане.

Зараз людзі гатовыя чуць, як ніколі. Беларусізацыя ў нашай краіне ўжо ідзе. Глыбока, павольна, але ўладна — з той сілай, з якой узыходзіць сонца.

Беларуская асвета і евангелізацыя — гэта наша поле на бліжэйшыя гады. Пад сцягам Хрыста. З гімнам «Магутны Божа». З «Пагоняй» на гербе.

Калі мы зменім сябе — Беларусь непазбежна зменіцца. Простая формула веры і мовы — Ісус Хрыстос, Які гаворыць па-беларуску. На сёння гэта — наша жывая нацыянальная ідэя. 

А таксама мы мусім быць мужнымі і цвёрдымі, не баяцца і жахацца. Верыць у Бога. Маліцца. Любіць свой народ. Жыць не ў ілжы. Супрацьставіць злу дабро. На страх адказваць — верай. На гвалт — законам. На бязглуздзіцу — сэрцам і розумам. На нянавісць — любоўю.

Як і ўсе тысячу беларускай гісторыі нам патрэбная вера, якая дзейнічае любоўю.

Чысціня мае быць найперш не на вуліцах, а ў сэрцах.

А побач з сумленным і чыстым народам, які верыць і размаўляе на роднай мове, любое зло рассыпецца ў прах.

Народам нельга стаць у нейкі момант. Народам трэба быць. Абараняць праўду, свабоду, справядлівасць — гэта ж як дыхаць. Перастаў дыхаць — усё.

Таму ў Беларусі і доўгія роды. Бо волю трэба выпакутаваць, каб цаніць яе. Што даецца лёгка — лёгка і губляецца. 

А цяпер балюча? Значыць, жывыя. Нясцерпна? Значыць, глыбока ідзе пералом. Крыж? Значыць, неўзабаве Ўваскрасенне».

Поделиться



Загрузка...
‡агрузка...