АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Референдум Белгазпромбанк Беларусь-Россия Павел Шеремет Экономический кризис Эпидемия

Владимир Некляев обратился к Кочановой: «Уйдите, хотя бы ради женской солидарности»

Поэт и политик обратился к чиновнице.

Владимир Некляев обратился к Кочановой: «Уйдите, хотя бы ради женской солидарности»

«Старшыня Савета Рэспублікі спадарыня Качанава, якая раней казала, што сыйдзе разам са сваім прэзідэнтам, цяпер кажа, што яе прэзідэнт «пачуў голас народа», – пiша Уладзімір Някляеў. – Адкуль ён голас народа пачуў? З турмы на Акрэсціна, дзе ў камеры на 4 чалавекі турэмшчыкі ўпіхвалі, трамбавалі па 40?!.


Брест, август 2020

Вы ўяўляеце гэта, спадарыня Качанава? 


Наўрад ці. Гэта не проста цесната, гэта катаванне, прыдуманае энкэвэдыстамі ў сталінскія часы, і называецца яно “баня”. Уявіце сабе, спадарыня Качанава, сорак жанчын, якія, пакуль вы сядзелі на бідэ, качаліся з усімі сваімі жаночымі праблемамі адна на адной у камеры памерам з вашу прыбіральню, знемагаючы ў духаце, поце, смуродзе, заклінаючы турэмшчыкаў даць магчымасць хоць трохі памыцца – і чуючы ў адказ: “Крывёй падмывайцеся, курвы!”


І гэта яшчэ не ўсё, яшчэ не самае страшнае, спадарыня Качанава. Сустрэньцеся з тымі, каго без ніякай іх віны кінулі за краты ў нечалавечы жах і здзек, яна вам раскажуць... І запрасіце на сустрэчу з імі “не крыважэрнага” міністра карнікаў Караева, які “гатовы ўзяць на сябе адказнасць” за тое, што выраблялі з народам ягоныя дубаломы. Дык няхай ён возьме на сябе адказнасць за гэтых жанчын у турме! І няхай застрэліцца, калі ён афіцэр!..


Ваш прэзідэнт, спадарыня Качанава, прайграў выбары. З трэскам. 


І голас народа кажа адно: “Сыходзь!” У народа новы прэзідэнт. Дарэчы, жанчына. І калі ўжо вы паабяцалі сыйсці разам з вашым прэзідэнтам, дык сыйдзіце хоць бы дзеля жаночай салідарнасці.

Фото из редакционного архива, приносим извинения, что не указали авторов - ищем.
Поделиться



Загрузка...
‡агрузка...