АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Референдум Белгазпромбанк Беларусь-Россия Павел Шеремет Экономический кризис Эпидемия

Виталий Рымашевский: Рыгор Барадулін, Гарашчэня і “беларускі сіндром” 14

Адкуль такое імкненне ў прадстаўнікоў беларускай незалежнай супольнасці бараніць тых, што нішчыць іх каштоўнасці, вынішчае іх родную культуру?

Нядаўна ў інфармацыйнай прасторы адбылася, на мой погляд, знакавая для Беларусі падзея: выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта (!) абразіў народнага паэта  Рыгора Барадуліна,   назваўшы яго «нацыскай сволаччу» , - у адказ беларуская супольнасць у сацыяльных сэтках  адказала фэлэш-мобамі у падтрымку  Барадуліна. Старонку выкладчыка з-за масавых скаргаў заблакавалі. 

Зняважлівае стаўленне да ўсяго беларускага нярэдкасць сярод выкладчыкаў дзяржаўных ВНУ, і хутчэй не выключэнне, а правіла сярод вышэйшага кіраўніцтва краіны.  Ментальнасць  і паводзіны Герашчэні не з’яўляюцца нечым выбітным для беларускай рэчаіснасці апошніх 70-ці год. Працэс вынішчэння беларускасці, што пачаўся ў 30-х пры Сталіне, амаль даведзены да лагічнага канца пры Лукашэнку – беларускіх школ засталіся адзінкі, дзеці ў нашых гарадах не разумеюць беларускай мовы. Кіраўніцтва МВД-КДБ-Адміністрацыі па-ранейшаму мроіць пра СССР... 

Новае ў гісторыі з абразай Рыгора Барадуліна тое, што абсалютная БОЛЬШАСЦЬ грамадзян Беларусі (хаця  б пакуль толькі ў сацыяльных сэтках) асудзіла ўчынак выкладчыка БДУ і АДЗІНАДУШНА ўстала на абарону нацыянальнага паэта, мовы, Беларусі.  

Гэта   знакавая перамога  беларускасці над беларусафобіяй  у інфармацыйнай прасторы.  Знакавая, бо  ўчынак  Гарашчэні  быў адназначна, без дыскусій  ацэнены беларускай інтэрнет-супольнасцю як амаральны,  непрымальны дзеля нашай нашыянальнай культурнай прасторы (хай сабе пукль што супольнасці інтэнет-карыстальнікаў).  Гэта нават не дыскутавалася.
Малая бяспрэчная перамога беларускасці …  Але…  

Але за выкладчыка БДУ  ўступіліся … самі ж прадстаўнікі беларускай супольнасці. 

Артыкул Андруся Горвата “Новый антигерой” ў абарону Гарашчэні падртымалі многія. 

Маўляў,  знайшла беларуская грамада  ноавага ворага, закідваюць яго брудам, “Ён не зможа апраўдацца, хоць і спрабуе, таму не мае ніякіх шанцаў адмыцца, шанцаў на тое, каб пра яго забыліся, пакуль не зламалі”.

Трэба адзначыць, што праблема, каторую ўзняў Андрусь –  пошукі  ворагаў, цкаванне людзей – для постсавецкай ментальнасці беларусаў на сам рэч вельмі актуальная, але да выпадку з паводзінамі Гарашчэні абсалютна не дарэчная. Пра які “злом” ідзе гаворка? І  якое апраўданне для гнюснага ўчынка выкладчыка БДУ шукае Андрусь? 

Хіба БДУ афіцыйна адмовілася ад супрацы з выкладчыкам? Ці была нейкая рэакцыя праваахоўчых ворганаў на абразы народнага паэта альбо на іншыя пасты Гарашчэні ў сацсетках, што зневажаюць суседні ўкраінскі народ ды распальваюць нацыянальную варожасць? Альбо на абразы гісторыка Уладзіміра Арлова і Святланы алексіевіч? – НЕ!  

Гарашчэня нават асабіста не выбачыўся перад сваякамі Рыгора Барадуліна (хаця выбачэнне перад сваякамі  за публічную абразу народнага паэта Беларусі – гэта абсалютна недастатковы адказ на ўчынак, абмежаваўшыся пастом у сацсэтках з выказваннем шкадавання.

Ніякай істотнай рэакцыі з боку БДУ альбо ўладных структур не было. А значыць, такія як Гарашчэня па-ранейшаму могуць выкладаць і  ўкладаць у голавы студэнтам сваю ненавісць да беларускасці.  Беларусафобскія паводзіны не асуджаны на дзяржаўным узроўні і Беларуссю працягваюць кіраваць людзі з антыбеларускай  свядомасцю.

Ментальнасць Гарашчэні – гэта звычайная ментальнасць  кіраўніцтва нашай краіны пошніх 70-ці год (за рэдкім выняткам). Па-сутнасці гэта свядомасць катаў Беларусі і беларускасці, каторыя “імем рэвалюцыі”,  “інтэрнацыянальнага адзінства” і яшчэ безліч чаго метадычна вынішчалі нашу культуру.

Дык адкуль такое імкненне ў прадстаўнікоў беларускай незалежнай супольнасці бараніць тых, што нішчыць іх каштоўнасці,  вынішчаюць іх родную культуру?

У псіхалогіі  ёсць выдомая з’ява, што завецца “стакгольмскім сіндромам” , які апісвае сімпатыю, якая ўзнікае паміж ахвярай і агрэсарам ў працэсе захопу,   і   прымянення гвалту. 

Пад уздзеяннем моцнага шоку закладнікі пачынаюць спачуваць сваім захопнікам, апраўдваць іх дзеянні.   Упершыню ён быў вызначаны на прыкладзе паводзінаў закладнікаў у сталіцы Швецыі.   Два рэцыдывіста   захапілі чатырох заложнікаў.  

На працягу шасці дзён бандыты пагражалі іх жыццю, але час ад часу давалі сякія-такія паблажкі. У выніку ахвяры захопу сталі аказваць супраціў спробам ўрада вызваліць іх і абараняць сваіх захопнікаў. Пасля падчас суда над бандытамі вызваленыя закладнікі выступалі ў ролі абаронцаў бандытаў, а дзве жанчыны заручыліся з былымі выкрадальнікамі. 

Цяпер параўнаем з паводзінамі былых закладнікамі выказванні   пра Гарашчэню (нагадаю, пра Гарашчэню, каторы нават не пераасэнсаваў сваё стаўленне і свае паводзіны ў дачыненні да беларускасці ) Андрусь Горват:  “калі апошні гарашчэня збярэ свае трусы ў чамадан і з’едзе ў Расею, я, можа, паеду разам з ім, бо не захачу жыць у такой краіне – у краіне, якую пабудавалі на крыўдзе і помсце ”…

Відаць, за часы доўгага панавання ва ўладзе  чужой культуры, варожых да  Беларусі кіраўнікоў, гвалту і прыгнёту па нацыянальнай прыкмеце, у беларусаў, як у закладнікаў, што доўгі час правялі сам-насам з тэрарыстамі сфармафаваўся  ўласны сваеасаблівы комплекс  у стаўленні да прыгнятальнікаў - - “беларускі сіндром”.  Па аналогіі з “стакгольмскім сіндромам”, беларусы спадзяюцца, што агрэсар праявіць паблажку пры ўмове безумоўнага выканання ўсіх яго патрабаванняў і таму  імкнуцца прадэманстраваць паслухмянасць, лагічна апраўдаць дзеянні захопніка, выклікаць яго адабрэнне і заступніцтва.  

Але дарма носяць  беларускія буквары дзецям правіцеляў у спадзеве, што тыя перастануць нішчыць беларускую мову, дарма залагоджваюць ліслівымі тытулами “ абаронца незалежнасці”  тых, дзеля каго  незалежнасць краіны нішто преад марамі аднавіць былую веліч крывавай імперыі.  Дарма спрабуюць абараніць нераскаяўшагася ў сваіх учынках Гарашчэню.

Закладнікі  спадзяюцца на  спачуванне злачынцы. Але злачынец ніколі не адказвае ўзаемнасцю на пачуцці закладнікаў, бо ён успрымае іх не як жывых людзей, а толькі як сродкі дасягнення сваёй мэты альбо «нацыскай сволаччу» (а стаўленне да «нацыскаі сволачы», як вядома, адно – вынішчэнне).

Вядома, што “стакгольмскі  сіндром”    праходзіць пасля таго, як тэрарысты забіваюць першага закладніка.

Колькі ж яшчэ ахвяраў  патрэбна, каб беларусы ўрэшце пазбавіліся гэтага комплексу віны за тое, што смеюць асуджаць абражальнікаў народных паэтаў, за  тое, што жадаюць і маюць права “людзьмі звацца”? …



«Статья в рубрике «Особое мнение» является видом материала, который отражает исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора.
Редакция не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.
Вы можете прислать свою статью на почту [email protected] для размещения в рубрике «Особое мнение», которую мы опубликуем».