АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Конституционная реформа Павел Шеремет Эпидемия Белгазпромбанк Беларусь-Россия

Дмитрий Дашкевич: Поехали! 5

Сначала надо  человека научить на "спасибо" отвечать "пожалуйста", потом довести до того, чтобы со всеми белорусскоязычными разговаривали по-белоруски.  (бел)

Дмитрий Дашкевич
Дмитрий Дашкевич, Лидер "Маладога фронту", белорусский оппозиционный политик

З трох апошніх заправак А-100 толькі на адной размаўлялі на трасянцы, а так нават на "дзякуй" – толькі "пож-жалуйста".

Відаць, кіраўніцтва разважала, што супрацоўнікі, ня ведаючы дзе каробка перадач, – сядуць адразу ды паедуць.

Але спачатку трэба было навучыць на “дзякуй” казаць “калі ласка”, потым даехаць да таго, каб па-беларуску хаця б з беларускамоўнымі, потым “дзякуй” і “калі ласка” – усім і без разбору, а потым ужо 4-ая і 5-ая перадачы – па-беларуску з усімі і паўсюль.

Але што ж, я калі на механіцы езьдзіць вучыўся, таксама глох з першай на кожным сьвятлафоры, а ў некаторых выпадках прапускаў па два зялёных сьвятла запар.

Спачатку ўзьненавідзеў механіку, і ўсіх, хто яе выдумаў, аднак машыну/працу так проста на дарозе ня кінеш і, тым больш, машыну/працу так проста на дарозе ня знойдзеш, таму прыйшлося браць трэніроўкамі. І во зара, нічо так, магу нават падгазануць – і каларада наглага не прапусьціць з трэцяй паласы на правы паварот.

Механіка, рыбяты, справа тонкая – трэба пачынаць з першай, трэба браць трэніроўкамі. І калі з "калі ласка" завесьціся, на "дзякуй" крануцца - тады добра паедзем, тады каларада ненасытнага не прапусьцім.

Дык Бог у помач усім мужным людзям! Паехалі!


«Статья в рубрике «Особое мнение» является видом материала, который отражает исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора.
Редакция не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.
Вы можете прислать свою статью на почту [email protected] для размещения в рубрике «Особое мнение», которую мы опубликуем».