АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Олимпиада Запрет полетов Политзаключенные Санкции Репрессии Конституционная реформа

"Андрээээйка, вобшук!!!" Сколько сотрудников медиа прямо сейчас находятся за решеткой

По информации Белорусской ассоциации журналистов, вчера их количество достигло 32.

"Андрээээйка, вобшук!!!" Сколько сотрудников медиа прямо сейчас находятся за решеткой
Семерых из них задержали в рамках уголовных дел 8 июля. Это главный редактор газеты «Наша Ніва» Егор Мартинович, руководитель отдела рекламы и маркетинга «Нашай Нівы» Андрей Скурко, главред «Нашай гiсторыi» Андрей Дынько, бухгалтер издания Ольга Ракович, журналист-фрилансер из Витебска Виталий Скрыль, журналист-фрилансер из Глубокого Змитер Лупач, редактор Orsha.eu Игорь Казмерчак.

В четверг силовики провели обыски в редакциях газеты «Наша Ніва», а также независимых региональных изданий «Брестская газета» и барановичский Intex-Press.

Заместитель директора по рекламе и маркетингу «Брестской газеты» Татьяна Пискур поблагодарила всех, кто беспокоился за сотрудников издания. По ее словам, после обыска была конфискована вся техника, включая телефоны и мониторы.

Жена Андрея Скурко рассказала, как проходил обыск у них дома. 

Paulina Skurko: «…Я пачула за вокнамі галасы. Адхінаю фіранку, а там... Як у страшным сне: паміж нашай маладзенькай слівай і пясочніцай, паўз лужок з рамонкамі да нашага дома нясецца натоўп з закрытымі тварамі і аўтаматам. Гэта нагадвала сон. І, як у сне, я зараўла з усёй сілы: «Андрээээйка, вобшук!!! Андрэй, у нас вобшук!!!!!»

Выходзіць мой муж з пакоя: «Ты нешта казала?»

Некалі будзе смешна ўспамінаць, спадзяюся.

Андрэй трымаўся агурком: спакойна, усё нармальна, гэта штатная сітуацыя.

Шкадую, што не ўвесь час была побач, трымала яго за руку.

Мы з малым тусаваліся па ўсім доме, бо малога на месцы не ўтрымаеш. А Андрэй з гэтымі людзьмі («джэнтльменамі») пераходзіў з пакоя ў пакой.

Было смешна, калі Тамаш закамандаваў ісці на двор, і мы з міліцыяй шукалі яго другі сандалік. «Па-мойму, ён сам нёс яго ў бок ваннай», паказвае адзін з панятых. «Я пагляджу», кажа чалавек у месцы. «Вы не бачылі?» — пыталіся адзін у аднаго. І на фоне Тамаш крычаў сваёй звацельнай інтанацыяй: «Сандалік!»

Другому дзядзю ён падносіў, каментуючы, усе свае цацкі. Дзядзя нават запусціў яму юлу.

«Навошта патрэбна столькі кніг?» — пыталіся тым часам у Андрэя.

«Я так і не прыдумаў, што адказаць», — кажа ён мне потым. Рэдкасны выпадак, калі мой дасціпны, вясёлы муж не прыдумаў адказу.

З кніг міліцыю найбольш зацікавілі лісты Януша Радзівіла, палескія песні з нотамі, Карлас Шэрман, савецкая падлеткавая аповесць «Побеждая оглянісь»... Была яшчэ камічна-драматычная сітуацыя з удзелам літаратуразнаўчых твораў Дзмітрыя Быкава. Але яе, спадзяюся, герой раскажа ў мемуарах…»


Поделиться




Загрузка...
‡агрузка...