АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Запрет полетов TUT.by Политзаключенные Санкции Репрессии Конституционная реформа
Якой колькасцю крыві заплацім за свабоду?

Якой колькасцю крыві заплацім за свабоду?

На канале радыё "Свабода" паслухаў інтэрв'ю са сп. Максімам Баграцовым-- сябрам асноўнага складу Каардынацыйнай Рады. І пакінуў вось такі камэнт:
"Беларуская сацыяльная рэвалюцыя не была мірнай і без крыві. У Беларусі ўжо пралілася кроў, ня кажучы пра неверагодны ўзровень насілля і гвалту. Пытанне зараз можа стаяць толькі ў колькасці той крыві, якой беларускаму народу яшчэ прыйдзецца заплаціць за свабоду. І гэта трэба ўсвядоміць.
Любы дыктатар, а тым болей такога кшталту як Лукашэнка, якому ўжо губляць няма чаго, апроч улады і жыцця(што для яго тое ж самае) , разумее ТОЛЬКІ СІЛУ. І ўспрымае ТОЛЬКІ СІЛУ. Таму любая спроба перамоваў з Лукашэнкам не з пазіцыі сілы -- гэта праява слабасці перад ім. І карт-бланш на далейшыя рэпрэсіі. З гэтага вынікае, што толькі арышт ці нейкі іншы спосаб нейтралізацыі Лукашэнкі могуць зменшыць маштабы будучага кровапраліцця.

Можна было б яшчэ доўга прыводзіць іншыя аргументы, якія падмацоўваюць вышэйпададзенае сцвярджэнне і выснову. Напрыклад, у чарговы раз разгледзець асобу Лукашэнкі з пункту гледжання псіхааналізу і г.д. Але наяўнасць ў сп. Лукашэнкі ўстойлівага псіхічнага захвовання не з'яўляецца фактарам, які б сведчыў аб псіхічнай непрытомнасці(невменяемости) Лукашэнкі. Псіхапаты з прававога пункту гледжання заўжды прытомныя. То бок, кажучы па-руску -- ВМЕНЯЕМЫЕ.

Такім чынам, пытанне "што рабіць?" ужо другаснае. А першаснае: як гэта зрабіць? І тут уцямнага адказу, апроч усялякіх гіпатэтычных разважанняў, пакуль ні ад каго не прагучала ў публічнай прасторы. Ды й, мабыць, і не можа адкрыта прагучаць. Але рэч у тым, што зараз вельмі патрэбна, каб узятае ў закладнікі беларускае грамадства, прынамсі, яго лепшая частка, зразумела, пачула ўцямны сігнал, што праца ў гэтым накірунку вядзецца. І што яна набліжаецца да свайго лагічнага, прапісанага гісторыяй канца".

https://www.youtube.com/watch?v=ccjEmfWo6KQ
12.03.21 18:38
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.

Павел Знавец