Павел Знавец
Обряд окунания(омовения) покойника.
Віктару Бабарыку: "Я далучаюся".
У звароце Віктара Бабарыкі мяне кранулі вось гэтыя словы:
"...самое главное, я очень боюсь, что это последний шанс хоть каких-то выборов в независимой Беларуси. И я посчитал для себя недопустимым и стыдным жалеть о том, что не попытался что-то изменить, оправдывая себя тем, что изменить нельзя ничего".
Так мог сказаць толькі той, хто разумее ўсю глыбіню падзення краіны, у якой мы апынуліся з-за катастрафічнай памылкі ў 1994г.
Сёлета мы, беларусы, маем ледзь не апошнюю магчымасць вярнуцца да канстытуцыйнай законнасці. І паказаць Расіі, Еўропе і ўсяму свету ўзор гістарычнай непарушнасці дзеяння легітымнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994г.
Мы сцвердзім усяму свету, што замест сённяшняга права сілы і свавольства адной асобы у беларускае грамадства вяртаецца сіла ПРАВА.
Сусветная пандэмія каронавірусу змяняе свет. Людзі ўсё больш разумеюць, што ў палітыцы не месца папулістам, дэмагогам і ідыётам, якія ня бачаць вірусу і праводзяць парады падчас эпідэміі.
Матэматыкі -- вельмі разумныя людзі, яны мысьляць дакладна і рэдка хлусяць. Я не хачу памыліцца і спадзяюся, што і матэматык Віктар Бабарыка -- з тых, хто ня схлусіць.
І як юрыст я кажу матэматыку: "Я далучаюся".
P.S. Як колішні матэматык(ўдзельнік Рэспубліканскай матэматычнай алімпіяды сярод навучэнцаў ПТВ і тэхнікумаў, г.Гомель, 1983г.) і як юрыст, які вывучаў прадмет "Логіка" на юрфаку БДУ, раблю ТРЫ простыя матэматычныя і лагічныя высновы:
1)Аляксандру Лукашэнку СТО тысяч або мільён подпісаў для вылучэння намалююць.
2) СТО тысяч рэальных подпісаў ва ўмовах эпідэміі збярэ толькі АДЗІНЫ моцны, падрыхтаваны і з дэмакратычнымі поглядамі прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду. І дзякуй Богу і, як бы сумна і саркастычна гэта ні гучала -- каронавірусу, што ў апошні момант такая асоба з'явілася-- Віктар Бабарыка.
3)Пераважная большасць людей у Беларусі ня любіць або нават ужо ненавідзіць Лукашэнку.
Таму пакуль ёсць яшчэ час, далучайцеся да АДЗІНАГА.. І МЫ ПЕРАМОЖАМ!
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора.
Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.