АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Референдум Белгазпромбанк Выборы-2020 Беларусь-Россия Павел Шеремет Экономический кризис Эпидемия
Уладзімір Высоцкі па-беларуску.

Уладзімір Высоцкі па-беларуску.

Надоечы здарыўся выпадак, які прымусіў мяне ўзяць у рукі старую гітару і заспяваць па-беларуску Уладзіміра Высоцкага.
Мая 8-гадовая дачка падчас гульні ў хованкі спрабавала схвацца ў вялікай кутняй шафе ў зале кватэры. Ды неяк нязграбна ў яе гэта атрымалася: зламала яна там адну з кніжных паліцаў. Кнігі вываліліся з самага кута шафы на падлогу, і сярод іх я убачыў маленечкі зборнік: Высоцкі У. "Я не падману. Вершы, песьні, балады." -- Мн., "Беларускі кнігазбор", 1999.
У зборніку змешчаны арыгіналы і пераклады на беларускую мову 28 твораў геніяльнага паэта, сьпевака і актора Уладзіміра Высоцкага. Пераклады на мову зробленыя грамадскім дзеячом, сябрам БСДГ, выкладчыкам і перакладчыкам Міхасём Булавацкім з Магілёўшчыны.
Прыгадваю зараз, што кніжачку гэтую гадоў аж дваццаць таму мне пакінуў адзін з маіх студэнцкіх сяброў. І я б мог пра яе ўжо й ня ўспомніць ніколі, ды вось дачушка прымусіла. Падчас каронавірусу.
Увазе сваіх чытачоў прапаную песьню "Бяда". Бо надта ж філасафічны і актуальны тэкст у гэтай песьні. Ды й кажуць, што ў Беларусі зараз тры бяды: Чарнобыль, Лукашэнка і каронавірус.
08.05.20 16:02
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.

Павел Знавец