АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Репрессии Всебелорусское собрание Итоги Конституционная реформа Павел Шеремет Эпидемия
Пра любоў на Каляды.

Пра любоў на Каляды.

Калядна-навагоднія святы працягваюцца. Наперадзе – праваслаўнае Раство Хрыстовае і “стары Новы год”.

А 2020-ты -- Год Пацука, сыйшоў. І хоць наш, беларускі “ пацук”, кажуць, яшчэ жывы, але насамрэч ён мёртвы. Прынамсі, палітычна.



Зараз мы назіраем яго шалёны, крывавы прывід, мутацыю ў мінулым часе. Таму, калі мы жадаем, каб гэны пацук-мутант хутчэй здох ці знік назаўжды з Беларусі, мы  ўсё адно мусім звяртацца да любові і кахання: да сваіх жонак(мужоў), да родных і блізкіх,  да сяброў і знаёмых.  А  таксама да ўсіх добрых і шчырых людзей.


У першы дзень Новага 2021 году я адкрыў кніжачку лірычнай паэзіі Уладзіміра Някляева  “ЗНІЧЫ КАХАННЯ”. Так, выпадкова, каб прачытаць паўторна які-небудзь верш.


Кніжка “Знічы  кахання” – у постмадэрновай адмысловай мастацкай афарбоўцы. Яе мне ўвосень(2020)  сыйшоўшага году Пацука падараваў сам Паэт,  падпісаўшы ў мой гонар такія радкі…


Зрэшты,  я ўжо прыводзіў іх на сваёй старонцы ў Фэйсбуку . Таму, каб не паўтарацца, зазначу: яны мусяць  застацца на маёй пліце, калі я “выдыхну ў неба душу ...”.  Бо я ж не люблю банальшчыны кшталту “памятаем, любім, смуткуем…”


Дык вось, адкрыў я  кніжку раніцой, 1 студзеня 2021г. Патрапілася старонка нумар 47 з вершам глыбока-філасафічнага зместу “ЛЮБОЎ”, які Паэт прысвяціў сваёй  жонцы Людміле Гембіцкай-Някляевай…  


Кожны выбітны верш мае сваё музычнае гучанне, падчас  нават не адно.  У маім выкананні  верш Уладзіміра Някляева  "Любоў" прагучаў так(гл. відэа) :


06.01.21 21:27
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.

Павел Знавец