Выжыць любой цаной! 25.03.2019


Напачатку мае нататкі пра святкаванне Дня Волі-2019  мелі такі назоў: "Пра свята ў загоне, беларускую мову і самазванца ў "Драздах". Але перад змяшчэннем у блог загаловак змяніўся на той, што вы бачыце. Бо пакуль застаюся "безнадзейным" аптымістам!


Сто першыя ўгодкі галоўнага свята беларускага народа -- Дня абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі  прайшлі сёлета ў Мінску не на цэнтральнай плошчы і праспекце. Не на стадыёне "Дынама" і нават не на паркавай пляцоўцы ля Опернага тэатра. А на агароджанай  перыферыйнай прасторы беларускай сталіцы -- у Кіеўскім скверы.


Пра нахабства самазванца і галоўнае беларускае свята.


Як па мне, дык лепей у загоне святкаваць, чым зусім не святкаваць і як бы не заўважаць гэтае найвялікшае нацыянальнае  свята беларускага народа. Яго па-ранейшаму не заўважае  жыхар агромністай і  адгароджанай ад народа  высокім плотам з калючым дротам  тэрыторыі па той бок Свіслачы пад назовам "Дразды".


Прозвішча гэтага недарэкі і, як слушна  адзначыў у сваім выступе на мітынгу пад час святкавання ў Кіеўскім  скверы Зміцер Дашкевіч, самазванца, не сыходзіць з інфармацыйнай прасторы Беларусі(і не толькі) ўжо чвэрць стагоддзя. Не буду і я яго ўзгадваць. Бо некаторыя яго ўсё яшчэ любяць.


Але большасць ,  у чым я перакананы,  яго ўжо  ненавідзіць.  Ненавідзіць і баіцца.  Жахлівы факт:  23 сакавіка 2019г.  больш паловы  жыхароў  Мінску ў раёне Камароўкі проста баялася ўзяць бясплатна(!) ў рукі газету  "Народная воля" з паведамленнем пра свята  на Дзень Волі.


Заўважу,  што раздаваліся не надакучлівыя рэкламныя буклеты, а паўнавартасная 8-старонкавая газета.


Наш самазванец за чвэрць стагоддзя аднаасобнага кіравання і панавання давёў Беларусь да краю бездані. Той бездані, за якой ужо смерць краіны, у якой ён усё яшчэ па недарэчнасці ўладарыць. Але ж там, у бездані, і яго ўласная смерць! І смерць  усяго ягонага сямейства і бліжэйшага атачэння.


Нахабства нашага самазванца ня мае межаў.  Ён ужо нават грошы  бярэ з беларусаў за іх неад'емнае канстытуцыйнае права святкаваць галоўнае свята нашай, і па нейкай недарэчнасці, і яго, самазванца, краіны -- Беларусі.


Самазванец як старшыня калгаса.


Для нашага самазванца Беларусь -- не краіна.  Беларусь для яго проста  кавалак зямлі. Ну, як  надзел у калгасе, соткі.


Наш самазванец -- не Прэзідэнт краіны, а старшыня калгаса "Советская Белоруссия", якога ніхто не выбіраў. І якога кожныя пяць год усё яшчэ прызначаюць з самага верху -- з Масквы. А нас, беларусаў, ён трымае ў сваім калгасе за дурняў-калгаснікаў.


Але чуе маё сэрца, што аднойчы яго ў Крамлі не прызначаць. І адправяць у адстаўку. У нябыт. У магілу.


А вось што станецца з калгасам "Советская Белоруссия", у які ён пераўтварыў нашую краіну -- Рэспубліку Беларусь?


У мяне няма пэўнага адказу на гэтае пытанне. Бо існуе шмат чыннікаў, унутраных і знешніх, часам супярэчлівых і супрацьлеглых, ад якіх і залежыць увесь наш далейшы лёс.


Са знешніх чыннікаў на далейшы лёс Беларусі значна паўплываюць вынікі прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у нашаў найбліжэйшай, сапраўды братняй краіне -- Украіне. Бо Украіна сёння вядзе вайну з імперскай Расіяй не толькі за сваю, але й за нашу незалежнасць.


Сённяшняя вайна паміж Украінай і Расіяй павінна калі-небудзь скончыцца перамогай аднаго з бакоў. Мяркую, што пераможа ўрэшце рэшт Украіна. І верне ў свой склад акупаваныя тэрыторыі Крыму і Данбасу. Бо за Украінай стаіць увесь цывілізаваны свет на чале са Злучанымі Штатамі Амерыкі.


Але будучая перамога Украіны не бачыцца мне такой хуткай, нават у гістарычным кантэксце. Бо вораг ва Украіны надзвычай моцны і каварны -- імперская Расія.


Аб паўнавартаснай палітычнай нацыі.


Кожнаму беларусу трэба ведаць, што лёс яго краіны, як і ягоны асабісты лёс, залежыць не толькі ад начальства зверху, але і ад яго самога. Ад таго, наколькі хутка ён загаворыць на сваёй роднай беларускай мове. Ад таго, наколькі хутка ён канчаткова адрыне камуна-савецкія лукашысцкія  чырвона-зялёныя сімвалы калгаса "Советская Белоруссия".



Сёння кожнаму грамадзяніну Беларусі трэба усвядоміць, што менавіта мова і нацыянальныя сімвалы і ёсць той падмурак самаідэнтыфікацыі беларусаў як нацыі. Нацыі, якая па розных  гістарычных прычынах  яшчэ   не  паспела  сфармавацца  ў паўнавартасную палітычную нацыю.



Беларуская мова, бела-чырвона-белы нацыянальны, гістарычны і дзяржаўны сцяг, нацыянальна-гістарычны і дзяржаўны герб "Пагоня", нацыянальны і дзяржаўны гімн "Магутны Божа" -- гэта  той  фундамент, на якім сцвердзілася і на якім мусіць утрымацца незалежнасць нашай дзяржавы -- Рэспублікі Беларусь.


Гэтага ніколі ўжо, мусіць, не зразумее  наш самазванец у  "Драздах". Бо яго старэчыя камунізаваныя і  ўсё больш  маразматычныя мазгі  ўжо ня здольныя  ўспрымаць аб'ектыўныя палітычныя і гістарычныя заканамернасці.


І таму ён мусіць як мага хутчэй сыйсці.  У адстаўку. У нябыт. У магілу.


Мы, беларусы, якія хочуць і прагнуць  жыць у незалежнай краіне -- Рэспубліцы Беларусь, павінны, нарэшце, усвядоміць сябе ў якасці паўнавартаснай палітычнай нацыі.


Выжыць любой цаной!


Без сапраўднага адраджэння і панавання паўсюль беларускай мовы як адзіна дзяржаўнай,  без дзяржаўнага статуса нацыянальных гістарычных сімвалаў і нацыянальнага гімна Беларусь як дзяржава і беларусы як нацыя проста знікнуць. Як знікалі і ўжо назаўжды зніклі многія дзяржавы і нацыі, не вытрымаўшы гістарычных выпрабаванняў.


Беларусы павінны выжыць! Самазванец у "Драздах" увесь час прагнуў шапкі Манамаха ў маскоўскім Крамлі. І дзеля гэтай сваёй блакітнай мары знішчаў усё беларускае ў Беларусі. На шчасце, ягоная мара пакуль так і засталася марай.



Але з-за чвэрцьвекавога панавання калгаснага самазванца становішча Беларусі сёння незайздроснае. Існуе пагроза гістарычнага злачынства -- калі беларусы асімілююца на абшарах усходняй імперыі.


Таму беларусы павінны захавацца і сфамавацца як паўнавартасная палітычная нацыя! Нам  ўсёй папярэдняй гістарыяй наканавана выжыць!


Мы, беларусы, проста абавязаны выжыць у сённяшніх  умовах уціску з імперскага Усходу і жахлівага лукашысцкага моўна-культурнага заняпаду!


Выжыць насуперак усяму. Выжыць любой цаной!


За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі 28.05.2015 33

Ініцыятыве Уладзіміра Някляева ў сённяшніх умовах альтэрнатывы няма.

Паглядзім праўдзе ў вочы. Ніхто з тых, хто заявіў аб прэзідэнцкіх амбіцыях, не мае аніякага, нават тэарэтычнага шанца перамагчы Лукашэнку. Нават на самых сумленных і празрыстых выбарах. І гэта пры тым, што кожны з іх -- лепшы за Лукашэнку.

Выбары ва ўмовах іх поўнай адсутнасці—гэта прафанацыя. Здзек  над тымі людзьмі, хто здольны проста нармальна мысьліць, думаць і разважаць. А яшчэ вайна ў суседзяў… Замбіраваная імперыя пад бокам, ад якой можна чакаць усяго…

І вось у такіх умовах  разгромленыя рэшткі беларускіх апазіцыйных структур і іх лідэры, так і не дамовіўшыся, кожны па-асобку спрабуюць заявіць аб сабе. І не толькі ў інтэрнэце, але і ўсяму беларускаму грамадству. На фейкавых “прэзідэнцкіх выбарах”. Як тыя  жук, жаба і жабяняты.


На пацеху. Усім. І ўладзе з яе нязменным “кормчым”, і яе падданым( так бы мовіць, грамадзянам). Якія скукожыліся ад страху як перад вайной, гэтак і перад “сваім кормчым”.

Стоп. Агідна ўсё гэта. Давайце ўсіх, хто ЗА Беларусь, ЗА  мову і ЗА нацыянальныя гістарычныя сімвалы, як кажуць нашы суседзі-палякі і—да купы. Згуртуемся ў РУХ і вырашым, як дзейнічаць ва ўмовах адсутнасці выбараў. І ва ўмовах пагрозы нашаму існаванню як дзяржавы.

Далей—па-руску. А то ведь боюсь, не дочитают до конца. Бессменный «кормчий» за 20 лет отучил от мовы. Объединимся во имя спасения Беларуси. Вокруг инициативы Поэта, которого «кормчий» на прошлых «выборах» чуть не убил. Поддержим инициатаву нашего, беларусского Поэта. Который никогда никого не предал. И для которого Беларусь – превыше всего.

Только действуя вместе можно достичь результата. И не повторить ошибок 2010-го. Вместе решим, как использовать профанацию с «выборами кормчего» в интересах Беларуси. И только вместе мы – та сила, которая готова защитить Беларусь.

У нас ведь почти нет беларусской армии и силовых структур, готовых защищать Беларусь. Мало у кого есть сомнения, что в час «Х» наша «армия и силовики» выполнят приказ «кормчего», а не «восточного царя». И не следует тешить себя иллюзиями, что этот час не наступит. Нужно быть готовым к тому, что он может наступить.

И никто, кроме нас, беларусских националистов, т.е. представителей беларусской нации, не защитит Беларусь. Большинство «силовиков» -- это очевидно, ведь разбежится. Или сдастся «на милость восточного царя». И причиной этому – 20-летняя политика «кормчего» по уничтожению всего беларусского в Беларуси.

Нас, представителей полностью сформировавшейся беларусской нации – более миллиона.   И мы должны объединиться. Чтобы спасти Беларусь,  чтобы взять власть в свои руки. И дать оформиться в нацию той, остальной, пока преобладающей части беларусского народа, которую именуют “болотом”, пассивным денационализированным большинством.

Інакш кажучы, мы павінны стаць адзіным РУХАМ “За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі”.

Штучнае свята 02.07.2014 7

Прыдуманае Аляксандрам Лукашэнкам і яго прыхільнікамі свята 3 ліпеня адзначаецца сёлета з вялікай пампезнасцю. Да незалежнасці Беларусі гэтае свята не мае аніякага дачынення. Часткова дзень 3 ліпеня ( 1944 г.) адзначаны ў гістарычным календары як дзень, калі часткі Чырвонай арміі былога СССР увайшлі ў Мінск. Бой за Мінск працягваўся некалькі дзён, таму няма дастатковых падстаў казаць, што менавіта 3 ліпеня сталіца Беларусі была цалкам вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тым не менш, нягледзячы на гістарычныя несуразнасці, аўтарытарны рэжым А.Лукашэнкі зрабіў 3 ліпеня галоўным дзяржаўным святам. Вядома, што гэткая штучнасць і несуразнасць скончыцца разам з крахам аўтарытарнага рэжыму. Гэта непазбежна, як наступленне дня і ночы, жыцця і смерці. Але на свой век Аляксандру Лукашэнку гэтага штучнага свята хапіла, каб  пакрасавацца перад шматлікай публікай у адмысловым мундзіры ці то маршала, ці то генералісімуса. Дый адчуць сябе галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Беларусі. Але ж падаецца, што гэтыя ўзброеныя сілы здадуць Беларусь, калі пуцінская Расія вырашыць, што настала пара пашырыць межы Расіі на Захад. Раней, да ўкраінскіх падзей, такія развагі палічылі б абсурдам. Цяпер жа яны ўвесь час будуць прысутнічаць у інфармацыйнай прасторы, пагражаючы пераўтварыцца ў рэальнасць. Увесь палітычны курс А.Лукашэнкі прывёў Беларусь да мяжы, за якой адбываецца выраджэнне нацыі, нацыянальнай мовы і культуры. Наступствам гэтай палітыкі можа стаць страта незалежнасці Беларусі. Тое, што Беларусь дагэтуль застаецца фармальна незалежнай дзяржавай ёсць вынікам страху расійскага палітэсу перад асобай Аляксандра Лукашэнкі. Яго інтэграцыйныя гульні з “саюзам Беларусі і Расіі” ледзь не прывялі да захопу крамлёўскага трону напрыканцы 90-х гадоў ХХ стагоддзя. І каб не пільнасць А.Чубайса і яго экспертаў – інтэграцыйная гульня з “саюзнай дзяржавай” магла атрымаць праваое канстытуцыйнае афармленне з непрадказальнымі наступствамі. Як бы там ні было, але 20 год гуляць на імперскіх пачуццях расійскай палітычнай эліты і жыць за кошт расійскіх субсідый і крэдытаў, не рэфармуючы эканоміку – гэта па-за межамі звычайнага ўспрыняцця. Трэба паспрабаваць высветліць канчатковую мэту такой шчодрасці расійскай улады ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Падаецца, што такой канчатковай мэтай з’яўляецца ўсталяванне на Беларусі атмасферы так званага “рускага міру”, русіфікацыя беларусаў і інкарпарацыя гэтай “выпадковай” з расійскага пункту гледзішча “квазі-дзяржавы” у склад Расіі. Інакш гэта проста не растлумачыць. Але жыццё ідзе наперад. Беларусь як дзяржава, яе народ і ягоная мова пакуль існуе. Расія, падобна на тое, пацерпіць паразу ва Украіне. А гэта дае надзею, што і Беларусь, нягледзячы на пастаянную пагрозу з усходу, захавае сваю незалежнасць. І тады беларускі народ будзе на дзяржаўным узроўні святкаваць сваё сапраўнае, гістарычнае свята Незалежнасці – 25 сакавіка—Дзень, калі ў 1918-м годзе была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Страницы: 1
Читать другие новости