АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Запрет полетов TUT.by Политзаключенные Санкции Репрессии Конституционная реформа
ВІДЭА, якое варта паглядзець кожнаму беларусу(абноўлена).

ВІДЭА, якое варта паглядзець кожнаму беларусу(абноўлена).

Усім сваім сябрам, а таксама знаёмым і незнаёмым беларусам, прапаную два кароткіх відэароліка. Іх, лічу, варта паглядзець кожнаму беларусу. Таму глядзім, слухаем, робім рэпосты і спасылкі.


1. Песня, якую варта паслухаць кожнаму беларусу.


Самых розных песняў і мелодый у свеце -- бясконцае мноства. Але для кожнага чалавека, для кожнай краіны і для кожнай нацыі ёсць урачыстыя песні і мелодыі( нацыянальныя гімны), якія людзі слухаюць з заміраннем у сэрцы. Беларусы ў бліжэйшай будучынні павінны вызначыцца са сваім нацыянальным дзяржаўным гімнам.


А ў лірычным, так бы мовіць, плане ў беларусаў ёсць песня, якая вартая таго, каб яе паслухаў кожны. Яна нарадзілася напрыканцы 80-х ХХ стагоддзя падчас апошняй хвалі Беларускага нацыянальнага Адраджэння і мае назоў "АКСАМІТНЫ ВЕЧАР". Словы і музыку напісаў Паэт-бард Сяржук Сокалаў-Воюш, чым назаўжды ўпісаў сваё імя ў гісторыю паэтычнага і музычнага мастацтва Беларусі.


Тэкст і мелодыя песні "Аксамітны вечар" кранаюць сэрца і душу кожнага беларуса. Гэта як "Калинка" або "Подмосковные вечера" для нашай імперскай суседкі Расіі/Масковіі.


Магчыма, агульны, магістральны лёс кожнага асобнага чалавека, кожнай краіны і кожнага народу(народнасці) і нацыі на Зямлі наканаваны аднекуль звыш. Але ж наогул, у жыцці на Зямлі ён увасабляецца у нашых справах і ўчынках, у нашых узаемаадносінах паміж сабою і з іншымі, падчас незнаёмымі людзьмі.


Лёс кожнага з нас, лёс той краіны, у якой мы жывем -- у кніжках і тэкстах, якія мы чытаем, у кіно і відэа, якое мы ўважліва і з захапленнем глядзім ці пракручваем або краем вока і вуха праслухоўваем і праглядаем. У рэшце рэшт наш лёс -- ў песнях і мелодыях, якія мы слухаем.

Спасылка на гітарны варыянт майго выканання песні С. Сокалава-Воюша "АКСАМІТНЫ ВЕЧАР":


Гімн беларускай моладзі.

Песня на словы Наталлі Арсенневай "У гушчарах" напрыканцы 80-х --пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя стала сапраўдным гімнам беларускай моладзі.


Чароўны сьпеў па-беларуску на грэцка-французкі матыў.


У маім выкананні пад гітару -- знакамітая песьня на словы Nana Moskouri у перакладзе па-беларуску Сержука Сокалава-Воюша.



Словы Nana Moskouri
Пераклад Сяргея Сокалава-Воюша

Як ты са мной - гучаць сусветы,
Як ты са мной - напаўняецца дзень вясной.
А знiчка-ноч сузор'ем сваiм санетаў
Зiхцiць для нас, як толькi ты ёсць са мной.

Халодны снег завея кладзе на плечы,
Вiруе дождж i вецер прыносiць золь.
Як ростань нам яшчэ не прарочыць стрэчы,
Як ростань нам пакiдае тугу i боль.

Святло ўначы цi ясны ранак,
Чароўны спеў цi няспеты яшчэ матыў.
Агонь душы, што век саграе каханых,
Цi мроя сноў, адкажы мне тады хто ты?

Дарога ў рай ты мне, i ад табе дарога -
Супольны шлях цi пякельных агнёў дымы?
На тым шляху балююць Люцыпар з Богам,
На тым шляху, што абралi з табою мы.

Як ты са мной - гучаць сусветы,
Як ты са мной - напаўняецца дзень вясной.
А знiчка-ноч сузор'ем сваiм санетаў
Зіхціць для нас, як толькі ты ёсць са мной.

P.S. Вяртаючыся да сённяшніх жахлівых рэалій, паслухайце  вельмі актуальную песню Ул.Высоцкага ў маім выкананні  "Так оно и есть"." :


08.06.21 20:14
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.

Павел Знавец