Пра адну балцкую традыцыю.
7 красавіка адразу ў некалькіх маіх блізкіх сяброў па жыцці і ў Фэйсбуку -- дзень народзінаў.
Таму й вырашыў яшчэ раз выказацца з гэтай нагоды. Каб зараз і на будучыню нікога не пакрыўдзіць. Бо абсалютна любая крыўда заўсёды ірацыянальная сама па сабе. Як, дарэчы, і любы паклёп або знявага, якім не павінна быць месца ў Крымінальным Кодэксе дэмакратычнай дзяржавы.
.
Пасля таго, як мне пераваліла за 30, я прытрымліваюся адной з балцкіх традыцый, згодна з якой нікога з блізкіх людзей не прынята віншаваць з "днюхамі"(днямі народзінаў). Ну, каб знарок ці незнарок тым самым не нагадаць аб тым, што імяніннік яшчэ на год наблізіўся да вечнасці.
У згаданай традыцыі закладзена глыбокая філасофія, якую з-за пыхлівасці, ганарлівасці(тщеславия), назапашаных крыўдаў ды іншых такога кшталту якасцяў многім цяжка зразумець. Таму не буду далей тлумачыць яе сэнс -- гэта надта доўга, як кажуць, "многа букафф".
Усіх сваіх сябраў па жыцці, па партыі БСДП(Грамада) і ў Фб( а іх лічба ўжо набліжаецца да тысячы) я таксама прасіў бы на маю "днюху" мяне не віншаваць: мне лепш не нагадваць пра сумнае ні ў якой форме. Ну а калі нехта, раптоўна ўбачыўшы ўзгадку аб гэтым ў Фб, наклацае кліч "Жыве Беларусь!" -- гэтага для мяне будзе болей чым дастаткова.
На жаль ці на шчасце, але нашае жыццё так уладкавана, што ў чалавеку недзе пасля 30 уключаецца праграма на старэнне арганізму. Вы яшчэ можаце нешта ствараць, вынаходзіць, марыць, шукаць, спадзявацца і г.д. Але вы ўжо ня той!
І чым вы становіцеся старэй, тым больш вы няздольныя сувымяраць свой імпэт, свае амбіцыі і памкненні з імпэтам, планамі, марамі і думкамі маладых – тых, каму яшчэ няма 30. І з гэтым трэба змірыцца.
Мне падаецца, што калі б большасць беларусаў прытрымлівалася б такога кшталту традыцый і жыццёвай філасофіі, дык ніколі б не абірала псіхічна хворых людзей ва ўладу. І тады б у 1994-м беларускае грамадства ніколі б не пайшло на паваду ў амбітных “разумнікаў” -- так званых “маладых ваўкоў”(В.Ганчар, Д.Булахаў, А.Фядута…), якія замест сябе прапіхвалі на вышэйшую пасаду ў дзяржаве зусім непадрыхтаванага чалавека з псіхапатычнымі характарыстыкамі і дэспатычнымі схільнасцямі. Расплата за тую памылку ўжо жахлівая. А ў бліжэйшай будучыні, калі не супыніць і не ўтаймаваць вар’ята, яна стане яшчэ большай.
Каб беларускаму грамадству пазбягаць у будучыні такіх жахлівых памылак, каб асобным яго лепшым прадстаўнікам ня надта хутка старэць (прынамсі ў думках, душой), каб не ныць і не бурчэць-- трэба штодня звяраць свае думкі з планамі і памкненнямі тых, каму трыццаць яшчэ ня стукнула.
Гэта і ёсць своеасаблівая грамадская прышчэпка ад той безадказнасці, суцэльнага вар’яцтва і жывёльнага ірацыянальнага страху, што назіраецца сёння ў чыноўных калідорах беларускай улады. І асабліва на яе вяршыні.
А для кожнага паасобку такі падыход будзе якой-ніякой, але ўсё ж псіхалагічнай зарукай ад таго, каб самому, калі не надта пашчасціла з генатыпам, ня ўпасці ў неспрыяльных умовах або ў старасці ў стан безадказнасці, бязглуздасці, неадэкватнасці, старэчага маразму і дэменцыі.
P.S. Ну а сённяшнім імяніннікам, як і ўсім чытачам майго блогу на БП -- мой невялічкі музычны падарунак: "Песня аб Радзіме" на словы Генадзя Бураўкіна. Відэа тут не размяшчаю, яно па спасылцы ніжэй: