Павел Знавец
Моя реакция на статью Павла Усова.
Невядомы Герой Беларусі.
Першым у публічнай прасторы наш бела-чырвона-белы беларускі нацыянальны Сцяг узняў малады хлопец, імя якога засталося невядомым.
Ён сядзеў на кортках насупраць мяне ў коле людзей ў полі ля Курапатаў 30 кастрычніка 1988г. падчас мітынгу на "Дзяды". Нас было мо тысячы паўтары недзе. І з усіх бакоў нас атачыла, акружыла міліцыя. Былі нават сабакі з наморднікамі -- амаль як у савецкіх фільмах пра савецка-германскую вайну 1941-1945г.
Мы счапіліся пад рукі і прыселі, утварыўшы кола, на корткі. Здаецца, у той момант пісьменнік Уладзімір Арлоў зачытваў адозву "Мартыралога Беларусі". І вось да яго ў цэнтр кола раптам выйшаў хлопец, стаў поруч з ім і разгарнуў наш Сцяг. Гэта было настолькі кранальна, што такое не забыць. Я й дагэтуль спрабую даведацца, хто ж то быў. Пакуль безвынікова, але дзеля гісторыі трэба працягваць пошукі таго Героя. Хаця, прызнаемся шчыра, праз столькі гадоў устанавіць сапраўднае імя і прозвішча таго Героя -- шанец адзін з мільёна. Таму найхутчэй за ўсё ягонае імя і прозвішча так і застанецца ў гісторыі Беларусі невядомым: як подзвіг Невядомага салдата падчас вайны.
Прашу "СВАБОДУ", БЕЛСАТ ды іншыя СМІ гэты факт занатаваць у адмысловым сюжэце -- дзеля яе вялікасці Гісторыі. Тым больш, што сведкаў тае падзеі 30 кастрычніка 1988г. яшчэ шмат жыве.
Цікава і парадаксальна, але міліцыянты тады не наважыліся адразу рабіць хапун, а ўважліва даслухалі выступ Уладзіміра Арлова пад бела-чырвона-белым Сцягам будучай незалежнай Беларусі. Кажуць, што недзе і здымак захаваўся. Таму ў полі ля Курапатаў павінен быць усталяваны грандыёзны манумент бела-чырвона-беламу Сцягу. Ён мусіць быць усталяваны недзе непадалёк ад уваходу ва ўрочышча, як раз у тым полі. Ля брамы ці агароджы, якою варта абнесці наш нацыянальны Некропаль -- урочышча Курапаты.
Ля манумента будзе ўсталяваная адпаведная вялікая шыльда з тэкстам, высечаным на гранітнай( ці мармуровай) пліце залатымі літарамі. У тэксце -- тлумачэнне пра тую падзею, што адбылася на гэтым месцы. І ўзгадка пра таго хлопца -- невядомага Героя Беларусі, які ўпершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі публічна, на мітынгу памяці продкаў "Дзяды" 30 кастрычніка 1988г., узняў наш нацыянальны бела-чырвона-белы Сцяг.
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора.
Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.