Вось што я падумаў пра наш сённяшні "пралетарыят": яму ёсць што губляць!
"Папіццот" або нават "па дзвесці"( у амерыканскіх "рублях") -- гэта ж на чарку і шкварку рабочаму хапае! Можа з-за гэтага пакуль няма салідарнага усеагульнага рабочага страйку? Такога страйку, які б змусіў Лукашэнку сыйсці з жыцця або збегчы?
Зараз нават той фактар, што на вуліцах і ў турмах гвалцяць і забіваюць людзей, пакуль ня ёсць трыгерам для ўсеагульнага страйку рабочых беларускіх прадпрыемстваў. Бо забойствы адзінкавыя. І кожны рабочы думае, што, маўляў, ўласна яго і ягоных дзяцей трагічны лёс Рамана Бандарэнкі абміне.
А што, калі не абміне? А што будзе, калі Лукашэнка і ягоныя адданыя "сілавікі" ўчыняць тут, у Беларусі, сапраўдны "Андыжан"? ( На што, дарэчы, неяк быў у лукашэнкавым славесным "поносе" намёк).
Пытанні пакуль гучаць злавесна і рытарычна адначасова. Большасць палітолагаў і аналітыкаў лічыць, што да такога ў Беларусі не дойдзе. А калі дойдзе?
Магчыма любое развіццё падзеяў.
У сітуацыі з Лукашэнкам ужо ўсё магчыма. І падзеі пакуль развіваюцца ў накірунку да жахлівага фіналу. Бо Лукашэнку і асобам з ягонага блізкага атачэння пасля ўсяго таго, што яны нарабілі, ўжо дакладна няма чаго губляць. Улада і жыццё для Лукашэнкі і шэрагу яго хаўруснікаў азначае адно і тое ж.
Аляксандр Лукашэнка, як слушна адзначыў вядомы расійскі публіцыст Аляксандр Няўзораў, вельмі імкліва, за тры з гакам месяцы пераўтварыўся з проста калгаснага "картофельного диктатора" ў крывавага садыста-забойцу .
Мірныя, амаль што "садамазахісцкія"( як ні прыкра гэта канстатаваць) маніфестацыі, на якіх калечаць, збіваюць і нават забіваюць маладых людзей, на мой погляд, не праб'юць іржавую, але ўсё ж жалезабетонную дыктатуру. Хіба толькі знешняе ўмяшанне дапаможа.
Але ж бяззубая бабулька-Еўропа, як і Злучаныя Штаты, пакуль што выказваюць нам толькі "глыбокую занепакоенасць". І уводзяць( і тое са скрыпам) хіба што візавыя абмежаванні на турыстычныя паездкі ў заходнім накірунку для Лукашэнкі і ягонага атачэння.
Пры гэтым амаль не зважаюць на ролю Расіі і Пуціна ў беларускім пытанні. А яна вырашальная! Бо менавіта Расія і Пуцін ратуюць лукашэнкаўскі рэжым усімі магчымымі палітычнымі і фінансавымі сродкамі.
Спадзяемся на лепшае, рыхтуемся да горшага.
Сёння ня варта цешыць сябе ілюзіям: маўляў, Расія і Пуцін, урэшце рэшт, здадуць Лукашэнку. Ужо не здадуць.
Бо расійскай клептакратычнай уладзе ўжо лепш адправіць Лукашэнку на той свет і ўвесці свой "сілавы рэзерв" для "стабілізацыі" сітуацыі ў Беларусі, чым дапусціць перамогу над Лукашэнкам беларускага народу. І ў сітуацыі поўнага кантролю над Беларуссю прапіхнуць свой варыянт "канстытуцыйнай рэформы" з мэтаю максімальна абмежаваць суверэнітэт Беларусі.
На мой погляд, толькі ўвядзенне ў дзеянне так званых " санкцый з "пекла" ў дачыненні да Расіі як дзяржавы -- спонсара тэрарызму зможа кардынальна зрушыць сітуацыю як у Беларусі, так і ў самой Расіі.
Як заўсёды бывае, з прыходам да ўлады ў ЗША новага прэзідэнта ёсць спадзяванне на тое, што новая амерыканская адміністрацыя Джо Байдэна ўшчыльную зоймецца вырашэннем як расійскага, так і беларускага пытанняў. Бо гэтыя пытанні, па сутнасці, адно цэлае.
Але ж найперш нам -- беларусам, самім трэба рабіць усё магчымае і немагчымае, каб зрынуць свайго крывавага дыктатара-садыста. Як кажуць у народзе: "Будзем спадзявацца на лепшае, але ж рыхтавацца да горшага".
А горшага ў сённяшняй сітуацыі, на мой погляд, яшчэ магчыма пазбегнуць. Але толькі ў тым выпадку, калі ўдасца арганізаваць ўсеагульны палітычны страйк.
І таму ў чарговы, мо ўжо ў дваццаты раз за апошнія дваццаць гадоў мушу нагадаць: з кожным днём знаходжання на вяршыні ўлады ў Беларусі дыктатара-псіхапата цана свабоды будзе толькі ўзрастаць.
P.S. Восем гадоў таму (2012г.) я напісаў тэкст, прысвечаны чалавечым страхам. Каб эфектыўна дзейнічаць і прымаць правільныя рашэнні ў дачыненні да дыктатара ў складаных сітуацыях, вельмі важна разумець, як мысьліць дыктатар кшталту Лукашэнкі і ягоныя памагатыя. У тым тэксце я адзначаў, што дыктатары і іх памагатыя з-за страха перад смерцю, цытую :
"... идут на всё, вплоть до разрушения собственной страны во имя сохранения власти. Таким был и Адольф Гитлер, и Слободан Милошевич, и Муамар Каддафи, и Башар Асад... Нет абсолютно никаких сомнений, что защищать свою власть вопреки всему и несмотря ни на что будет и наш правитель. Как он сам выражался, "до последнего патрона" и, как несложно догадаться, из-за СТРАХА СМЕРТИ. Как он сам однажды изрек, что его противники в случае прихода к власти могут его "посадить на кол".
Поэтому у меня нет иллюзий по поводу кровавого финала нашей диктатуры, если не случится нечто непредвиденное( т.е. форс-мажор ). В этой связи приходится еще и еще раз напоминать старую истину, что диктаторы уважают только СИЛУ и боятся только СИЛЫ. Даже намек на компромисс они воспринимают как слабость. Поэтому с диктаторами предметные переговоры невозможны по определению. И пытаться строить какую-либо стратегию на основе переговоров с диктатором -- величайшее заблуждение, за которое приходится платить слишком дорогую цену".
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора.
Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.