АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Итоги года Конституционная реформа Павел Шеремет Эпидемия Белгазпромбанк Беларусь-Россия
"...Отправить на доработку".

"...Отправить на доработку".

Суд Пухавіцкага р-на (суддзя Васілеўскі) адправіў пратакол і матэрыялы па маёй справе на дапрацоўку, то бок назад у РУУС Савецкага р-на г.Мінска.

Хаця ў пісьмовых тлумачэннях і пісьмовым звароце на імя суда я адмыслова ўказваў на тое, што на тэрыторыі узгаданага РУУС здзяйсняліся злачынныя дзеянні ў адносінах да мяне і іншых грамадзян.

Апроч публічнай Заявы вось такі мой пісьмовы зварот маецца ў матэрыялах справы:

Суд Пуховичского р-на Минской обл.
Знавца Павла Кирилловича, 14.07.1967г.р.,
прож.: ул.Старовиленская, 97-221, г.Минск

В качестве письменных свидетельств и пояснений по административному «делу» прилагаю текст моего публичного Заявления, который направлен от имени БСДП(Грамада) руководству Генеральной Прокуратуры, МВД и КГБ Республики Беларусь, а также в средства массовой информации и дипломатические представительства в Республике Беларусь.

В связи с совершённым в отношении меня неустановленными лицами преступлением, которое могло повлечь мою смерть, прошу :

1)прекратить в отношении меня данное административное производство по делу за отсутствием с моей стороны события административного правонарушения,

2) направить материалы данного производства для возбуждения по данному факту уголовного дела в Прокуратуру Советского р-на г. Минска – по месту моего проживания.
Преступление против меня и других лиц совершалось в том числе и на территории Советского РУВД г.Минска, и необходимо установить степень участия либо соучастия всех лиц из числа сотрудников указанного РУВД к совершению преступных деяний.

15.10. 2020г. _____________ Знавец П.К.

Не маючы нават фармальна-юрыдычных падстаў, суддзя адправіў "на доработку" матэрыялы адміністратыўнай справы, пры азнаямленні з якімі навідавоку ўсе прыкметы складу злачынства, учыненага ў адносінах да мяне. Матэрыялы адпраўлены ў той тэрытарыяльны орган МУС, супрацоўнікі якога, меркавана, таксама мелі дачыненне да здзяйснення злачынства. А строга па Закону суд мусіў пераправіць матэрыялы адміністратыўнай справы для рэагавання ў орган нагляду за законнасцю -- Пракуратуру( у маім выпадку -- пракуратуру Савецкага р-на г. Мінска, г.зн. па месцу майго пражывання).

Гэта і ёсць праява сітуацыі прававога дэфолту. Але ж у грамадска-палітычным сэнсе існуе істотная розніца з сітуацыяй сталінскіх часоў. І яна палягае ў тым, што ў 30-40 гады ХХ стагоддзя тырана-правіцеля Сталіна большасць насельніцтва шанавала і баялася. А тырана-правіцеля Лукашэнку сёння пераважная большасць людзей ўжо не тое што не любіць -- ненавідзіць! І гэткая народная нянавісць у хуткім часе змяце ягоную ўладу над людзьмі ў Рэспубліцы Беларусь.

Таму маё папяровае, то бок у рамках юрыдычных працэдураў змаганне за сваё права вольна жыць і вольна выражаць свае думкі ў Беларусі ўсё ж мела свой станоўчы вынік. Мне падаецца, што на невялічкі крок у бок ПРАВА, а не ГВАЛТУ і КРЫВІ , усё ж удалося адсунуць крывавы фінал дыктатуры Лукашэнкі.

Асобна хачу выказаць падзяку і шанаванне Міхаілу Пастухову, Андрэю Казановічу і ўсёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі(Грамада) за аказаную мне маральную падтрымку.


P.S. Сёння трэба УСІМ змагацца за права людзьмі звацца. Каб ня быць скотам! Трэба змагацца. Іншага шляху няма, хіба што ў магілу. Але ж туды ўсе прыйдзем раней ці пазней

16.10.20 21:05
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.

Павел Знавец