АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Эпидемия Единый кандидат оппозиции Выборы-2020 Беларусь-Россия Павел Шеремет Экономический кризис
Спорт і прагнозы падчас карантыну.

Спорт і прагнозы падчас карантыну.

Шмат цікавага і прыкольнага ў галіне спорту і звязанага з ім букмекерскага бізнесу даведаўся, дзякуючы карантыну, звязанага з каронавірусам.


Як вядома, апроч Беларусі і беларускага( ну і, часткова, турэцкага) футбольнага і хакейнага чэмпіянатаў уся Еўропа падчас карантыну ў хакей, футбол ды іншыя віды спорту не гуляе. Для букмекераў, як кажуць, наступіў галяк. Дык што ж тады каціраваць?


Але ж жыццё не стаіць на месцы. Таму букмекеры мусілі ўключыць у свае каціроўкі падзеі, звязаныя з каронавірусам.  А таксама звярнуцца да спаборніцтваў у аматарскіх футбольных, хакейных ды іншых лігах, пераважна ў Расіі. Бо ў Расіі, як і ў Беларусі, каронавірус, прынамсі на ўзроўні аматарскага спорту, усур'ёз не ўспрымаюць.



"Московские кремлёвцы" замест ЦСКА.


Каб не каронавірус, я б і ня ведаў, што ў Расіі аматарскі спорт сёння вельмі сябруе з тонкім гумарам і глыбокай сатырай. І гэта дае надзею, што і ў Расіі ня ўсё так безнадзейна. Ну вось мяркуйце самі.


У расійскіх футбольных ды хакейных аматарскіх лігах амаль не сустрэць у назовах каманд звыклых "Дынама", "Спартак", ЦСКА...


Затое мяне пацешылі ў букмекерскіх каціроўках, напрыклад, такія назовы аматарскіх футбольных ды хакейных расійскіх каманд, як згаданыя "Московские кремлёвцы", "Калининский фронт", "Пролетарии хоккея"...


Але найбольшую ўсмешку выклікаў назоў  адной хакейнай каманды з расійскай аматарскай Лігі-про. Назоў такі: "Центровые культурологи".


Вось так, у Беларусі і, часткова, у Расіі з большага сусветную пандэмію каранавірусу і карантын у Еўропе стараюцца не заўважаць. Жыццё, прынамсі на спартовых арэнах і стадыёнах Беларусі і на аматарскіх пляцоўках у Расіі працягваецца.


І, дарэчы, сёння, 27 сакавіка 2020г., мае любімыя "Цетровые культурологи" выходзяць на лёд супраць "Пролетариев хоккея". Хто пераможа і які будзе лік у гэтым супрацьстаянні -- будзе дадаткова паведамлена ў каментары пад гэтым артыкулам на маёй старонцы ў Фэйсбуку.



Ці атрымае Беларусь прэмію ад сусветнай супольнасці?


Наш беларускі чэмпіянат па футболе і хакеі сёння апынуўся ў галоўным трэндзе сярод усіх спартовых падзеяў у свеце. Ці можна было раней такое уявіць? Проста нейкая фантастыка...


Букмекеры, вядома ж, не маглі на гэта не адрэагаваць.


Сярод самых прывабных букмекерскіх каціровак на гэтую тэму мне падаецца наступная:


Ці атрымае Беларуская Федэрацыя футбола(АБФФ) прэмію за смеласць, папулярнасць і стойкасць ад сусветнай супольнасці за Чэмпіянат Беларусі па футболе?


У мяне пакуль няма пэўнага адказу на гэтае пытанне. І ў букмекераў таксама. Цікава пачуць  меркаванні(у Фэйсбуку) на гэты конт маіх чытачоў.


Ну а што да букмекерскіх каціровак адносна шанцаў АБФФ на атрыманне такой прэміі, то на сёння, 27 сакавіка 2020г., яны ў сярэднім такія:


Так, атрымае прэмію -- каэфіцыент выйгрышу 1,38.
Не, не атрымае прэмію -- каэфіцыент выйгрышу 2,8.


Як бачым, песімісты на гэтай тэме маюць магчымаць няблага зарабіць. Бо на кожны пастаўлены рубель у выпадку, калі Беларусь праігнаруюць і прэмію не дадуць, можна атрымаць 2 рублі 80 капеек.

Але ж я па жыцці аптыміст. І магчымы каэфіцыент  выйгрышу -- 1,38, мяне пакуль не прываблівае.



Ці падчэпяць Трамп, Пуцін, Макрон каронавірус?


Ёсць, безумоўна, у букмекераў каціроўкі й на тэму адносна шанцаў сусветных палітычных дзеячаў захварэць на каронавыірус. Каціруюць амерыканскага прэзідэнта Трампа, расійскага --Пуціна, французкага -- Макрона...


Але ж каціроўкі, на жаль, аднабаковыя.
То бок, каціруюць так: "Ці стане вядома аб тым, што Дональд Трамп заражаны каронавірусам да 01.04.20"?


На тое, што аб гэтым стане вядома, букмекеры даюць каэфіцыент выйгрышу  аж 20,0! Дваццаць рублёў выйгрышу на кожны пастаўлены рубель!


Такі ж каэфіцыент выйгрышу -- 20,0, у букмекераў на тое, што мы да 1 красавіка 2020г. даведаемся аб тым, што Пуцін ці Макрон заразіліся каронавірусам.


А вось каэфіцыент на тое, што мы даведаемся аб тым, што каронавірус падхапіў паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын яшчэ вышэй -- 30,0.


У адваротны бок( г.зн., што мы не даведаемя аб захворванні на каронавірус узгаданых асобаў) букмекерскія каціроўкі адсутнічаюць.




Лукашэнку не каціруюць?



Нашага "правадыра"  Аляксандра Лукашэнку букмекеры, мабыць, ужо не каціруюць зусім. Прынамсі, сярод тых букмекерскіх кампаніяў, якія мяне цікаваць, мне не ўдалося адшукаць каціровак адносна шанцаў А.Лукашэнкі падчапіць каронавірус да 01.04.20г., і што аб гэтым стане публічна вядома.  


Аб чым гэта сведчыць? Мо А.Лукашэнку ўжо спісалі ва ўтыль?  Ну чым ён горшы ці лепшы, напрыклад, за таго ж Кім Чэн Ына?


Пытанні пакуль гучаць рытарычна. Але ў палітычным сэнсе мы, беларусы, мусім сёлета даць адказ на пытанне ня толькі адносна далейшага лёсу нашага нелегітымнага "правадыра".


Кожны з нас павінен падумаць і аб сваім уласным лёсе, аб лёсе сваіх дзяцей і ўнукаў, родных і блізкіх, аб лёсе сваёй дзяржавы -- Беларусі ў выпадку, калі правадыр застанецца старым.


Гэта значыць, ня толькі палітычна і фізічна жывым, але і ў тым сэнсе, што ён прадоўжыць і надалей  распараджацца нашымі лёсамі, гэтаксама як і лёсам нашай Бацькаўшчыны.


Насуперак усім законам жыцця, прасторы і часу.


27.03.20 10:30

Павел Знавец

Change privacy settings