Лукамор'е

25 студзеня -- дзень народзінаў Уладзіміра Высоцкага. Паэт-геній, выканаўца сваіх вершаў-песень, актор тэатра і кіно Уладзімір Высоцкі меў і беларускія карані. У яго творы, які прапаную ва ўласным выкананні да Вашай увагі пад гітару, ужыта тыпова беларускае слова "тады".

А назоў гэтага твора  нейкім дзіўным чынам нагадвае нашу рэчаіснасць. У жартаўліва-сатырычных метафарах  знаёмых усім нам казачных персанажаў чуецца нешта знаёмае, нашае. І тым самым нагадвае нам, што мы працягваем жыць у вось такім своеасаблівым  Лукамор'і.

І чым болей, чым далей мы ў гэткім Лукамор'і жывем, тым большым выпрабаваннем для Беларусі будзе тая КАЗКА, якая чакае нас наперадзе. Бо ў параўнанні з будучымі забурэннямі, якія ўжо непазбежныя і якія ёсць вынікам нашага доўгага, ужо 23-гадовага перабывання ў Лукамор'і, нашыя сённяшнія цяжкасці і нягоды -- гэта толькі ПРЫКАЗКА.

Хвалююць і ўражваюць, напрыклад, такія трапныя радкі  пра Лесавіка, які б'е сваю жонку Лесавічыху, патрабуючы ад яе рубля на апахмелку. І ў выпадку чаго Лесавік ужо гатовы прадаць і прапіць нават далато -- гэта такі інструмент у гаспадарцы.

Але ж  Лесавік( па-руску -- Леший) і яго жонка у  радках Высоцкага -- гэта ж не проста іранічна стылізаваны пад сцёб казачны персанаж!  У гэтым жа можна пазнаць узаемаадносіны ў сям'і!  Такой простай беларускай(і, вядома ж,  расійскай) сям'і. Той сям'і, што даведзеная амаль да адчаю беспрасьветным жыццём у Лукамор'і.

І, нягледзячы на тое, што лукаморскі Лесавік усё жыццё працаваў дзеля сям'і і сваёй жонкі Лесавічыхі( "Я ли ягод не носил,-- снова Леший голосил! А коры по сколько киль приносил, надрывался издаля...") -- усё адно такое жыццё ў Лукамор'і   вымушае Лесавіка шукаць суцяшэння ў бутэльцы.

Тое, што адбываецца  сёння ў нашым беларускім грамадстве, якое амаль чвэрць века асацыююць з Лукашэнкам (ледзь не напісаў "з Лукаморам") -- дык яно ўжо нечым нагадвае закат таго Лукамор'я, пра якое пяецца ў сатырычным творы Уладзіміра Высоцкага.


З горыччу мушу канстатаваць выснову Паэта заключнымі радкамі яго твору:

"Ты  уймись, уймись тоска,
Душу мне не рань,
Раз уж это присказка,
Значит, дело дрянь!"  

https://www.youtube.com/watch?v=-SICHZyjWpI&feature=youtu.be
25.01.18 6:26

Павел Знавец