Прыляціт ўдруг валшэбнік: на Пакроў Патрыярх успомніў пра вязняў

Прыляціт ўдруг валшэбнік: на Пакроў Патрыярх успомніў пра вязняў

Святлана Калінкіна перад візітам Патрыярха напісала не проста артыкул, а па ўсіх законах жанру прадставіла духоўную візію: “И откроются двери тюрем… И все будет говорить: «Ну, наконец-то! Слава Богу!» И нам, православным, дальше не будет неловко за своих иерархов.” Само свята Пакрова звязана з відзежом Андрэя, дзеля Хрыста юродзівага, магчыма, прароцкі дух гаварыў і праз Святлану Калінкіну?

Не адстае ў надзеі ад Святланы Калінкінай і вязень Павел Севярынец: "Возможно, посещение   нунцием Клаудио Гуджеротти белорусских политзаключенных было воспринято в Москве как вызов. И я надеюсь, разговор Предстоятеля Русской Православной Церкви (РПЦ) с Лукашенко будет идти про судьбы людей. Также очень хочется надеяться, что патриарх Кирилла поставит вопрос о политике государства, которая сегодня является антихристианской".

Мячтаць не ўрэдна, як гаварылі ў нас у дзяцінстве. Можна памарыць і пра тое, што акурат пасля судовага працэсу над Pussy Riot, пасля свайго снежаньскага 2010 г. віншавання Лукашэнку, Патрыярх раптам атрымаў сігнал у Маскву “Нунцый наведвае палітвязняў”, тэрмінова пранікся такімі дзеяннямі каталіцкага амбасадара, кінуў усё і вырашыў сам прыехаць палітвязняў вызваляць, сціпла (ці ў мэтах бяспекі) прыкрыўшыся жаданнем асвяціць помнік Аляксею ІІ на прыходзе, “каторы пастроіў Джэк”, г.зн. сам Прэзідэнт.

Тэма вязняў з вуснаў Патрыярха прагучала, але зусім не перад Гарантам Канстытуцыі. 13 кастрычніка было апублікаванае Патрыяршае пасланне на свята Пакрова Найсвятой Багародзіцы ў сувязі з правядзеннем дабрачыннай акцыі “Дзень міласэрнасці і спачування да ўсіх, хто знаходзіцца ў вязніцы”. А ці не ў вязніцы, дарэчы, знаходзіцца адзін са значных спонсараў Свята-Пакроўскага храму - Віктар Шаўцоў?

У сваім пасланні на тэму вязняў Патрыярх кажа наступнае:

Мы молім Госпада, каб Ён прыхіліў да іх Сваю міласць, дараваў шчырае пакаянне і дараванне грахоў. На жаль, сёння зняволеныя часта ўспрымаюцца людзьмі з некаторай насцярогай і нават непрыязнасцю. Памятаючы здейсненае імі зло, грамадства быццам ставіць пад сумнеў саму магчымасць іх выпраўлення.

Але Царква вуснамі свяціцеля Інакенція Херсонскага вучыць нас таму, што «няма граху, які перамагае чалавекалюбнасць Божую, што няма бездані распусты, з якой, пры дапамозе ласкі Божай, не было б рады выйсці шляхам веры і пакаяння...


Мячтаць ня ўрэдна.
15.10.12 9:54