АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Всебелорусское собрание Итоги Конституционная реформа Павел Шеремет Эпидемия Беларусь-Россия
Наступны выбух у Гомелі - Мітрапаліт Філарэт у рэанімацыі

Наступны выбух у Гомелі - Мітрапаліт Філарэт у рэанімацыі

Свой запіс у блог на смерць архіепіскапа Гомельскага Арыстарха я назвала "выбух у Гомелі". На месца спачылага архіярэя быў прызначаны еп. Стэфан, а сёння акурат адбывалася цырымонія  - першае богаслужэнне новага епіскапа ў якасці кіруючага архіярэя. На фотаздымках Мітрапаліт Філарэт выглядае бадай як князь. Але ці то анамальная спёка, ці агульны стан здароўя прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы сталі прычынай, аднак Мітрапаліт Філарэт знаходзіцца ў рэанімацыі Гомельскага шпіталя хуткай дапамогі і яго стан ацэньваецца як цяжкі. Афіцыйныя царкоўныя сайты пакуль маўчаць, ніякіх каментароў з боку Царквы не паступае. Напэўна, усе, хто пачуў навіну, займаюцца абсалютна лагічнай у дадзенай сітуацыі справай - моляцца.
07.07.12 16:12
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.

Наталля Васілевіч