Мішка, Мішка, гдзе..?

Мішка, Мішка, гдзе..?

Упершыню пра кананічную тэрыторыю ў паветранай прасторы я задумалася, калі над Беларуссю пралятаў Пояс Багародзіцы з Масквы на Афон. Але плюшавы дэсант паставіў гэтае пытанне зноў: праляцеў над адным з маіх любімых храмаў у гонар Еўфрасіні Полацкай у Івянцы, а таксама над маім прыходам - св. Архангела Міхаіла (які ведае толк у скідванні з неба) у Сухарава. Шведскія мішкі амаль з першага дня абраслі легендамі і містычным арэолам, і іх шанавальнікі сталі недалёкімі ад карга-культа, вераванні якога былі закладзеныя ў падсвядомасць яшчэ песняй Кракадзіла Гены "прыляціт вдруг валшэбнік ў галубом верталёце і бясплатна пакажа кіно... і наверна аставіт нам ў падарак 500 эскімо”.  

Для пошуку артэфактаў быў сабраны невялічкі прыходскі дэсант, які, напяваючы “Мішка, мішка, гдзе твая ўлыбка?” меўся абыйсці агароды і знайсці па асаблівых прыкметах мішак з улыбкамі. І я была ўпэўнена, што ў вось у гэтым самым допісе ў блог я парадую чытачоў усмешкай мішкі і сябе. Але я не ўлічыла аднога моманту - “страху радзі іюдзейскага”. Святы Серафім Сароўскі сараўднага мядзьведзя з рук карміў, а нашыя сучасныя жыхары кананічнай тэрыторыі прыходу збаяліся цацачных. Мішкі быццам бы былі знойдзены ў капусце на гародзе, але іх шчаслівыя гаспадары паспяшаліся ад іх пазбавіцца, акі нябыўшых. Вось і бацюшка негодуэ.
30.07.12 12:53