Дзень Калевалы

Дзень Калевалы

Сёння ў Фінляндыі на кожным флагштоку белы сцяг з блакітным крыжом - нацыянальны фінскі сцяг. Стоячы на трамвайным прыпынку, азіраючыся, налічыла не меней за 25 сцягоў у полі зроку, а за кавай і за абедам цукеркі таксама былі ў бліскучых абгортках з тым самым нацыянальным сцягам.

Гэта дзень "Калевалы", фіна-карэльскага народнага эпасу, сабранага ў 19 стагоддзі мовазнаўцам і фалькларыстам (а гэтыя прафесія ў Фінляндыі была папулярная не толькі сто год таму, але і цяпер фальклёр тут у пашане) Іллём Іванавічам Лёнратам (Elias Lönnrot - па-фінску) сярод пераважна праваслаўнага і старааверскага насельніцтва Карэліі. Не толькі сабранага, але і дапісанага, напрыклад, апошняя руна, якая апавядае пра нараджэнне цудоўнага дзіцяці ад Дзевы, месца якому ў Карэліі саступае язычніцтва ў вобразе старога (векавечнага) Вяйнямёнена, хаця і напісана ў стылістыцы эпаса і грунтуецца на народных паданнях, належыць пяру даследніка.

А пяру беларускага перакладчыка з Фінляндыі Якуба Лапаткі належыць поўны пераклад эпасу на беларускую мову непасрэдна з фінскай:



Векавечны Вяйнямёнен

жыў увесь час бестурботна

на палянах Калевалы,

ў пушчах Вяйнёлы зялёнай.

Там спяваў ён свае песні,

спевы-чары, заклінанні.

Дзень за днём спяваў ён песні

і ўначы спяваў пра тое,

як радзіліся напевы...



А вось прыкладна так выконваюць "Калевалу" сёння:









А вось так яе граюць на канцелі, народным інструменце, за стварэнне якога, па ідэі, фіны і маюць дзякаваць векавечнаму Вяйнямёнену:









Віншую са святам!


28.02.13 16:19