Эра чырвоных кампосцераў

Эра чырвоных кампосцераў

Не паспелі мы нарадавацца ў гарадскім транспарце на новыя электронныя кампосцеры KRG-6K (бартавыя прынтары) за 730 даляраў кожны, як у аўтобусы пачалі вяртацца звыклыя чырвоныя, якія гасяць аднаразовыя праездныя квіткі узорам з дзірачак. Гэтам са мной у роспачы падзялілася кандуктарка аднога з аўтобусных маршрутаў, нагодай для чаго стаў глюк валідатара, які мой праезны на пэўную колькасць паездак распазнаваў як месячны. Як у любым прынтары, у бартавым таксама пачалі скончвацца чарнілы, якімі на квітку выбівалася дата, маршрут і час гашэння талончыка. Адзін след, які пакідаюць кампосцеры - гэта дзірачка, і не ўзорная - у кожнай машыне свая - а проста дзірачка. Паводле словаў кандуктаркі, запраўляць прынтары пакуль не навучыліся, а фірма, якая кампосцеры паставіла ў мінскія траспартныя сродкі грамадскага карыстання, наогул прапала, і цяпер яе шукаюць пажарныя, шукае міліцыя, а таксама шукае арганізацыя з трох літар. А пакуль ужо на чатыры машыны маршрута не скажу якога нумару (а то арганізацыя з трох літар за разглашэнне дзяржаўнай таямніцы возьмецца за жанчыну ў аранжавай камізэльцы) вярнулі старыя чырвоныя механічныя кампосцеры сабекоштам тры капейкі.
19.07.14 11:26