Шмат пакліканых, ды мала выбраных
16. А Ён сказаў яму: адзін чалавек зладзіў вялікую вячэру і склікаў многіх; 17. і калі настаў час бяседы, паслаў раба свайго сказаць запрошаным: ідзіце, бо ўжо ўсё гатова. 18. І пачалі ўсе, як бы змовіўшыся, перапрашацца. Першы сказаў яму: я купіў зямлю, і мне трэба пайсці і агледзець яе; прашу цябе, прабач мне. 19. Другі сказаў: я купіў пяць пар валоў і іду выпрабаваць іх; прашу цябе, прабач мне. 20. Трэці сказаў: я ажаніўся і таму не магу прыйсці. 21. І вярнуўшыся, раб той данёс пра гэта гаспадару свайму. Тады, угневаўшыся, гаспадар дома сказаў рабу свайму: ідзі хутчэй па вуліцах і завулках горада, і прывядзі сюды ўбогіх, калекаў, кульгавых і сляпых. 22. І сказаў раб: спадару! зроблена, як загадаў ты, і яшчэ ёсць месца. 23. Гаспадар сказаў рабу: ідзі па дарогах і ўздоўж платоў і ўгавары прыйсці, каб напоўніўся дом мой; 24. бо кажу вам, што ніхто з тых запрошаных ня з'есць маёй вячэры: бо шмат пакліканых, ды мала выбраных. (Паводле Лукаша 14:16-24) |
Прыпавесць пра шлюбны баль паказвае абыякавасць пакліканых людзей. І насамрэч, часта іхняя пыха ідзе паперадзе іх. Тыя, хто пакліканы, бывае, лічаць сябе найвышэйшымі асобамі. Яны ўсё ведаюць, маюць досвед… Але Езус выкрывае фарысейскую пыху. Ён паказвае, што Бог з’яўляецца найважнейшым у жыцці. І ніякія справы не могуць стаць паперадзе Яго. Нават самыя важныя.
Таксама мы бачым тут постаць раба. Гэта — сам Езус. Менавіта праз Яго Бог (пан) кліча пакліканых. Але тыя не пайшлі. У іх было шмат іншых заняткаў. Тады Пан Бог паслаў Езуса па іншых гасцей. «Ідзі хутчэй па вуліцах і завулках горада, і прывядзі сюды ўбогіх, калекаў, кульгавых і сляпых». Гэта значыць, мытараў і грэшнікаў. А ўдругі раз: «Ідзі па дарогах і ўздоўж платоў і ўгавары прыйсці, каб напоўніўся дом мой». А гэтыя радкі кажуць ужо пра паганцаў.
І насамрэч, вартыя не тыя, хто знешне пакліканы. Але хто прымае пакліканне ў любы час.
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора.
Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.