Вызваленне (верш)


Як выбух - палітвызваленне
закладнікаў напаўбязвінных;
то дзіўнае задавальненне
ў недэмакратычных рэжымах.
На волі, і жонку цалуе!..
На волі, і нат анархісты!..
Кавалак свабоды віруе
па сеціве дзіўна-ўрачыста.
Замнога па свеце няволі,
то нават за норму прымаюць -
ды можна там-сям волю з доляй
адбіць на зямлі, аддзярбаніць
ад князя цынізму і хлусаў.
І вольнасці новай набыцце
нясе з Божай праўдай хаўрусу
глыток ці адбітак, адкрыцце.
Забыцца на геапалітык
масштабна-няўклюдныя мроі -
і здзейсніць хоць нейкі адбітак,
парадвацца нейкае долі.
Нас заўтра заб'юць, ці па фэйсе
дадуць - гэта іншая тэма;
ля вогнішча волі сагрэйся,
палі ў ім ліхія дылемы.

23.08.15 14:42

Маргарита Тарайкевич