ХТО ГЭТА "ЛАЙКНУЎ" - ТОЙ МАСКАЛЬ!

...паводле сваіх пачуццяў.

Я, здаецца, лайкнула. Ну дык даўно ж падыходжу пад вызначэння маскаля, калі разглядаць гэта не як нацыянальнасць, а як стан душы.

Як бы так адстаяць сваю свабоду - і не накладаць лапу на чужую?.. Нават ментальна.

"Кто людей любіть не может, у того москальска рожа!" - гэта прыдумаў чалавек якога я маю гонар ведаць персанальна, расіянка, якая падтрымлівае Ўкраіну.

...Гляжу на такіх людзей, як напрыклад Макарэвіч http://www.youtube.com/watch?v=ULLjc4_1yQY і разумею, што да гэтае вышыні мне далёка, - да таго ўзроўня, на якім ідзе чыста маральнае змаганне за дабро, свабоду і справядлівасць; вольнае ад падзелаў на "свой-чужы"... На такі ўзровень я хіба рэгулярна заскокваю, але каб на ім устойліва трымацца - то цяжкавата.

21.07.14 20:38

Маргарита Тарайкевич