Сення Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч яшчэ раз растлумачыў, чым рызыкуюць, па ягоным меркаванні, грамадзяне, якія здымаюць адміністратыўныя будынкі. У праваабаронцаў сваё меркванне наконт законнасці падобных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да грамадзян.
Юрысты-правабаронцы Павел Сапелка, Валянцін Стэфановіч і Андрэй Бастунец абмяркоўваюць адпаведны загад міністэрства на "Кухні ТV".
Адказ на гэтае пытанне ў чарговым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV”. У абмеркаванні таемнага дакумента намесніка міністра МУС, які забараняе ажыццяўляць фота і відэаздымкі дзяржаўных органаў, а таксама крытычна важных аб’ектаў”, удзельнічаюць намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец , юрыст ПЦ “Вясна”Павел Сапелка і намеснік старшыні ПЦ “Вясна”Валянцін Стэфановіч.
Тэкст распараджэння быў змешчаны на адным інтэрнэт-блогу пасля неаднаразовых затрыманняў журналістаў за фатаграфаванне будынкаў вольнага доступу. Яго сапраўднасьць пацвердзілі Радыё Свабодзе ў Міністэрстве ўнутраных спраў . Па словах прэс-сакратара Канстанціна Шалкевіча, “гэта ўнутраны дакумент міліцыі, ён не датычыць ніякай забароны грамадзянам на здымку адміністрацыйных будынкаў”.
З моманту выхаду згаданага распараджэння пад забарону здымаць адкрытыя для масавага наведваньня месцы трапілі некалькі журналістаў. Сярод іх супрацоўнік “Комсомольской правды“ в Белорусии» Дзмітры Ласько, рэгіянальны журналіст Зміцер Лупач, фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін. 1 сакавіка ахоўнікі амбасады Расеі ў Беларусі забаранілі журналістам здымаць будынак, да якога беларусы несьлі кветкі і сьвечкі на знак памяці аб забітым расейскім палітыку Барысу Нямцову.
Між тым, на думку праваабаронцаў, сам дакумент відавочна пярэчыць дзеючаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Юрыст Павел Сапелка адзначае:
“Я б гэты дакумент ацаніў як загадзя незаконнае распараджэнне, паколькі тут намеснік міністра заклікае радавых супрацоўнікаў здзяйсняць службовыя, як мінімум, правіны, якім з'яўляецца загадзя незаконнае затрыманне”.
Да даго ж не зразумела, якія будынкі з’яўляюцца “крытычна важнымі аб’ектамі”? Існуе пералік так званых рэжымныхаб'ектаў, які зацвярджаецца Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь, але ён знаходзіцца ў абмежаваным доступе.
Гэты выпуск праваабарончага відэапраекта прысвечаны інтэнсіфікацыі стасункаў паміж афіцыйным Мінскам і ЕС, а таксама магчымым уплывам знешнепалітычнага дыялогу на ўнутрыпалітычную сітуацыю і становішча з правамі чалавека. У абмеркаванні ўдзельнічаюць кіраўнік ПЦ “Вясна”Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і старшыня Міжнароднага кансорцыюму "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка.
26 лютага Ленінскім райсудом Магілёва да дадатковага году зняволення быў асуджаны палітвязень Мікалай Дзядок. Гэта адбылося на фоне візітаў у Беларусь высокапастаўленых еўрапейскіх прадстаўнікоў Андрэа Рыгоні, Сандры Калніеце і Хельгі Шмід. Афіцыйны Мінск дэманструе зацікаўленасць у развіцці канструктыўных адносін з Саветам Еўропы. Упершыню за шмат гадоў беларускія ўлады атрымалі афіцыйнае запрашэнне на саміт “Усходняга партнёрства”, які адбудзецца 22 траўня ў Рызе.
Ці паўплываюць гэтыя палітычныя працэсы на беларускае грамадства, на сітуацыю з правамі чалавека і наяўнасць палітвязняў?
Напрыканцы 2014 года Праваабарончы цэнтр “Вясна” пачаў цыкл відэапраграм “Кухня TV”.
Кухня як месца для сустрэчаў прыхільнікаў і аднадумцаў.
Кухня як пляцоўка для шчырых і набалелых выказванняў.
Кухня як спосаб выпрацоўкі рэцэптаў сумесных дзеянняў у сучасных варунках.
Такім чынам, “Кухня TV” – гэта своеасаблівыя “круглыя сталы” з удзелам беларускіх праваабронцаў, прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці, абмеркаванні найбольш актуальных і наспелых у грамадстве пытанняў.
Адзін з ініцыятараў і ўдзельнікаў відэапраекту “Кухня TV” намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч кажа: “Кухня яшчэ з савецкіх часоў з’яўляецца сімвалам нон-канфармізму і ўнутранай эміграцыі. Але мы не эмігранты, мы не староннія і бяздзейсныя назіральнікі за тым, што адбываецца ў нашай краіне, па меры магчымасцяў мы спрабуем ўплываць на беларускае грамадства, актыўна супрацоўнічаем з міжнароднымі арганізацыямі, заклікалі і заклікаем беларускія ўлады кіравацца міжнароднымі абавязацельствамі, якія яны ўзялі на сябе ў галіне правоў чалавека”.