Ігар Случак

Нарадзіўся ў в. Свяцілавічы (Гомельская вобласць) у сям’і настаўнікаў. Навучаўся на юрыдычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францішка Скарыны і Тартускага ўніверсітэта (Эстонія). Магістар юрыдычных навук. Прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы “Умовы для мовы”. Сфера інтарэсаў – юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае будаванне, абарона моўных правоў.