Беларуская выбарчая акруга. Рэгістрацыя. 13.02.2014

10 лютага падаў дакументы і подпісы на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад Беларускай выбварчай акругі №24.

На момант задачы дакументаў быў 97-м на 40 месцаў у гарсавет - конкурс 2,4 і хутчэй за ўсё да канца рэгістрацыі ён узняўся да 2,6-2,7, але гэта не істотна.

Так ці інакш не пазней за 20-га лютага будзе вядома, зарэгістравалі мяне альбо гэтая выбарчая кампанія пройдзе без майго ўдзелу.

А зараз крыху электральнай статыстыкі.


Для вылуэння мяне кадыдатам у дэпутаты шляхам збору подпіаў выбаршчыкаў у Гомельсмкі абласны Савет дэпутатаў ад Беларускай выбарчай акругі №24 сабрана 84 подпісы, ці 112% ад неабходнай колькасці.

З 84 чалавек, што падпісаліся за мяне 33% ці 28 чалавек складаюць мужчыны, астатнія 67% ці 119 - жанчыны.

Сярэдні ўзрост падпісанта - 50 гадоў. Самы малады падпісант быў 1995 года нараджэння, самы сталы - 1925-га.

Больш за ўсё мужчын падпісалася ад 1966 года нараджэння - 4 чалавека.

Больш за ўсё жанчын падпісалася ад 1983, 1981, 1960, 1954 і 1947 годоў нараджэння - па 3 чалавека ад кожнага году.

Агулам ад аднаго года найбольш падпісалася за мяне выбаршчыкаў 1960 і 1954 гадоў нараджэння - па 6 чалавек.

На 2-м месцы 1966 і 1957 гады - па 4 чалавека.

Статыстыка па ўзроставых прамежках:

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў:

8 чалавек ці 9,5% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 4 (50%) Жанчын - 4 (50%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 26 да 35 гадоў:

15 чалавек ці 17,9% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 3 (20%) Жанчын - 12 (80%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 36 да 45 гадоў:

11 чалавека ці 13,1% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 3 (27%) Жанчын - 8 (73%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 46 да 55 гадоў:

20 чалавек ці 23,8% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 12 (60%) Жанчын - 8 (40%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 56 да 65 гадоў:

14 чалавек ці 16,7% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 2 (14%) Жанчын - 12 (86%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 66 да 75 гадоў:

8 чалавек ці 9,5% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 1 (13%) Жанчын - 7 (87%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 76 да 89 гадоў:

8 чалавек ці 9,5% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 3 (38%) Жанчын - 5 (62%)



Беларуская выбарчая акруга. Гендэрнае пытанне. 24.01.2014 6

За 12 дзён збору подпісаў, ці 12 гадзін чыстага часу асабіста сабраў 128 подпісаў, што складае 53% і 57% ад колькасці подпісаў, неабходных для вылучэння мяне кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета ад Беларускай выбарчай акругі №24 і абласнога Савета ад Студэнцкай выбарчай акругі №15 адпаведна.

38% ад колькасці падпісантаў складаюць мужыкі і астатнія 62% - жанчыны.

Што характэрна, абсалютная большась падпісантаў да 26 складаюць мужчыны, а пасля 26 - жанчыны.

Актыўнасць мужыкоў ва ўзросце ад 26 да 45 амаль нулявая, у той час як амаль нулявая актыўнасць жанчын да 26 гадоў.

Больш за ўсё падпісваюцца людзі ва ўзросце ад 47 да 60 гадоў.

Больш за ўсё подпісаў ад тых, хто нарадзіўся ў 1963 годзе. На другім месцы 1956 і 1959 гады, на трэцім - 1967 год.

Больш за ўсё мужыкоў падпісалася ад 1989 года, больш за ўсё жанчын - ад 1963 года.

Я не сацыёлаг, таму цікава было б даведацца, чым выклікана такая статыстыка.

Беларуская выбарчая акруга. Вылучэнне стартавала: і няхай шанцаванне заўжды будзе з вамі 12.01.2014 1

Сёння афіцыйна стартавала вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.

Паколькі яшчэ 08.01.2014 года зарэгістравалі ініцыятыўную групу па вылучэнні мяне кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета ад Беларускай выбарчай акругі №24 шляхам збору подпісаў, то сёння гэты шлях і распачну.  

Па прычыне, што подпісаў патрэбна не шмат, а толькі 75, вырашыў сабраць іх асабіста - лішняя магчымасць паразмаўляць з простым народам па-за межамі інтэрэта, блогаў і сацыяльных сетак.  


Традыцыйна першы дзень збору подпісаў ідзе даволі цяжка і з непрывычкі стрэсава, бо прамая камунікацыя з народам гэта спецыфічная камунікацыя, але магчыма у гэты раз будзе прасцей.  

Да таго ж новы вопыт - Беларускай выбарчая акруга, што сімвалічна, цалкам складаецца з прыватнага сектару, то бок, калі казаць павярхоўна, сялян, што жывуць у горадзе, а гэта даволі цікава, калі ўлічыць, што знаходзіцца яна ў цэнтры абласнога цэнтра (прабачце за паўторы).

Як і ў мінулую выбарчую кампанію 2012-га года буду інфармаваць вас тут аб ходзе збору подпісаў, аб цікавых здарэннях і распавядаць гісторыі падпісных паходаў у народ.

Афіцыйная інфармацыя аб Беларускай выбарчай акрузе №24(вуліцы, што ўваходзяць у акругу і колькасць выбаршчыкаў): "Приложение к решению Гомельской городской избирательной комиссии по выборам депутатов городского Совета депутатов двадцать седьмого созыва от 27 декабря 2013 г. № 4

Белорусский избирательный округ № 24 (число избирателей – 10036)"  

Жоўтым колерам вылучаны вуліцы, якія ўваходзяць у склад Беларускай выбарчай акругі №24. Агульнымі словамі гэта палова Залінейнага мікрараёна і Манастырок.


Спіс вуліц:
Заслонова, Некрасова, Салтыкова-Щедрина М.Е., Радости (исключая дом № 32), Островского, Бакунина и Лещинская (от начала до улицы Богдана Хмельницкого), 30 лет БССР, Украинская и Пенязькова Д.Н. (от улицы Бочкина до конца улицы), Барыкина (от начала до улицы Богдана Хмельницкого, исключая д.118, 127а, 129, 131, 133, 133а, 135, 137, 139, 141, 147), Якубова, Лермонтова, Куйбышева, Слепнева, Чайковского, Белорусская, Чкалова, Светлогорская, Пинская, Мозырская, Быховская д. 91, 101, 105, 113а, 115, 115а и дома индивидуальной застройки, Иверская д.2, 4, Далекая, Поперечные 1-я-4-я, Речная, Марата Казея, Булгаковская, Льва Толстого, Энгельса, Фрунзе д. 1, 3, Заводские 1-я, 2-я, Заводской спуск. Переулки: Николая Островского 1-й, Рабочий, Старобыховский, Речной, 1-й и 2-й Заводские, Толстого, Фридриха Энгельса. Проезды: Былинный 1-й, Песочный, Пинский, Куйбышевский, Чкаловский, Далекий, Поперечный.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць да 10.02.2014 года, таму на збор подпісаў ёсць 30 дзён, то бок дастаткова збіраць па 2-3 подпісы ў дзень. Але, безумоўна, так рабіць не буду і думаю, што патрэбную колькась збяру ўжо да 20-га студзеня.


P.S.

10.01.2014 года падаў заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні мяне кандыдатам у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета ад Студэнцкай выбарчай акругі №15, на тэрыторыі якой сам і пражываю. Абяцалі запрасіць на паседжанне, таму не пазней за 15.01.2014 года даведаемся, ці зарэгістравалі.

Страницы: 1
Читать другие новости

Ігар Случак