Пра змаганне

Размаўляў неяк з літоўцам на прадмет змаганняў і усёй фiгні.

Карацей, сказаў мне літовец што яны супраць саўка гераічна змагаліся, а беларусы сядзелі на срацы роўна.

- А чо вы тады незалежнасць у тым жа 91-м атрымалі, гераічныя, - пытаю.

Карацей. Чытаю ў Паўліны Купрысь (на НН): больш за 500 сялянскіх выступленняў адбылося ў БССР толькі за тры з паловай месяцы 1930-га. 1163 тэрарыстычныя акты ў вёсцы (сярод іх 117 забойстваў актывістаў і 861 падпал калгасаў і калгасных двароў) зарэгістравалі органы НКВД ад 1 студзеня 1933 да 10 верасня 1934 у БССР.

Для здушэння супраціву ў сакавіку 1930 у Лельчыцкі раён былі накіраваны кавалерыйскі эскадрон, у Жыткавіцкі — чырвонаармейскі атрад, у вёску Ляскавічы Петрыкаўскага — атрад міліцыі і падраздзяленне пагранічных войскаў з двума кулямётамі.

Павесіць дзесяць камсамольцаў, а яшчэ дзесяць выгнаць — пастанавілі сяляне Лучынскага раёна Магілёўскай акругі, разграміўшы сельсавет і абраўшы старасту.

Разгромам хлебных крамаў суправаджаўся масавы жаночы стыхійны бунт у Барысаве 7—9 красавіка 1932.


02.04.16 14:06

Стась Карпаў