Канец сьвету пачынаецца ў Беларусі

Канец сьвету пачынаецца ў Беларусі


Выходзіць другая кніга майго рамана "Беларусалім" - "Сэрца сьвятла".
Пачынаем на "Вульлі" збор сродкаў на яе выданьне: ахвяруючы, вы атрымліваеце кнігу (альбо абедзьве - першую і другую) і можаце выбраць прызы.
Спасылка тут: https://ulej.by/project?id=1233564&fbclid=IwAR3UxGuN2wdr25r7yjjuEBmXtyFOLPTH_C3wXLaVyav0GzEZ9rSATTXVNVU
"Беларусалім. Сэрца сьвятла" - кніга пра канец сьвету, які пачынаецца ў Беларусі.
Гэта не фантастыка. Гэта раман-прытча, раман-адкрыцьцё.
Беларусь робіцца эпіцэнтрам сусьветных падзеяў.
Дзеяньне кнігі разгортваецца ў Беларусі (Менск, Барысаў, Полацк, Віцебск, Ворша, Наваградак, Берасьце, Гародня, Будслаў, Меншчына, Гарадзеншчына, Берасцейшчына), на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага (Вільня, Смаленск, Кіеў, Беласток), а затым і за яго межамі (Варшава, Масква, Вена, Стразбур, Вашынгтон, Бостан, Філадэльфія, Нью-Ёрк).
Вострасюжэтны раман, дзе вы пазнаеце сярод герояў многіх сёньняшніх беларусаў – вір веры і каханьня, любові і волі, змаганьня і здрады, глыбокага рэха гісторыі і нечаканых адкрыцьцяў.
Чытачы нарэшце даведаюцца, хто насамрэч бацька галоўнага героя раману, хто з персанажаў “Беларусаліма” загіне, чыёй абраньніцай стане Воля – і што будзе з краінай, якую называюць Беларусь.
“Беларусалім. Сэрца сьвятла” - ключ да таямніцы гістарычнага лёсу Беларусі.
Аб’ём кнігі – 510 старонак.
Першая кніга раману “Беларусалім. Золак” здабыла прызнаньне: прэзентацыі сабралі 300 чалавек у Менску і па 50-60 чалавек у абласных гарадах; за некалькі месяцаў разышлося больш 1000 асобнікаў кнігі. Для беларускай кнігі гэта шмат. “Беларусалім. Золак” заняў першае месца на конкурсе “Кніга году” сярод чытачоў, другое месца сярод пісьменьнікаў і ўвайшоў у шорт-ліст прэміі Гедройця.
Далучайцеся - і чытайце!
28.11.19 14:47

Павел Севярынец