Удзельнік кампаніі “Украінская музыка для Беларусі” з міні-турам па нашай краіне
У Мінску (22 сакавіка), Гародні (23 сакавіка) і Берасці (24 сакавіка) з сольным канцэртам выступіць лідэр украінскага гурта “Фіолет” Сяргей Мартынюк.
У 2011 годзе гурт “Фіолет” з песняй “Месца пакуты” стаў першым удзельнікамкампанія “Украінская музыка для Беларусі”, у межах якой украінскія музыкі заспявалі песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку.
Па выніках музычнага сезону 2010-2011 года песня “Месца пакуты” была прызнаная адной з найлепшых на найбольш папулярным музычным партале Беларусі “Тузіне Гітоў”. Пераможца конкурса вызначаўся праз галасаванне і рэцэнзіі музычных крытыкаў. Песня украінскага гурта заняла 4 месца сярод 69 кампазіцый, якія былі прадстаўленыя на партале цягам года.
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора.
Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.