Беларусь у "сірыйскай" вайне? 26.07.2017


Пасля таго, як Расія запрапанавала Беларусі накіраваць кантынгент у Сірыю, у некаторых беларусаў з'явілася пытанне, што там робіць Расія ўвогуле і куды нас хочуць уцягнуць? Адразу адзначым, што дадзены агляд сітуацыі ў Сірыі і Іраку вельмі павярхоўны, таму што фармат падачы абмежаваны аб'ёмам інфармацыі, якую людзі ў стане прачытаць не напружваючыся ў сацыяльных сетках (і наш агляд нашмат большы таго, што людзям камфортна ўспрыняць).

Размова ідзе пра міратворчы кантынгент, але людзі, якім нам прапануюць перайсці дарогу ў Сірыі, не будуць звяртаць увагі на тое, міратворцы мы ці не. З імі нельга дамовіцца ці змусіць іх скласці зброю. То бок беларусаў там будуць забіваць без варыянтаў. І забіваць нас будуць за інтарэсы расійскага алігархату - беларускіх інтарэсаў у Сірыі не можа быць.

Хтосьці кажа, што Беларусь можа зарабіць на вайне ў Сірыі. Маўляў мы будзем аднаўляць разбураную краіну. Але беларускія вайскоўцы будуць там дзейнічаць канкрэтна ў расійскіх інтарэсах і зоне падпарадкавання Расіі. І гэтую зону пад кантролем Расіі, аднаўляць ніхто не будзе. Вы бачылі каб Расія аднаўляла інфраструктуру Прыднястроўя, Абхазіі ці Данбаса? Больш таго, нас туды запрашаюць, таму што Расія не мае сродкаў на 2 вайны і цяжар гэтых войнаў хочуць перакласці на беларусаў. Нам гэта трэба? Пытанне больш чым рытарычнае.

Увогуле сама прапанова Расіі гучыць шызафрэнічна, таму што прадставіць, што Беларусь накіруе сваіх вайскоўцаў у Сірыю, каб пасля атрымоўваць грузы- 200, немагчыма. Таму ці ў Расіі нехта канкрэтна перапіў, ці яны нешта ведаюць, чаго мы не ведаем. Хаця хутчэй за ўсё проста перапілі.

Аднак давайце проста паглядзім куды нас хочуць уцягнуць і з кім прапануюць паваяваць. Пачнём з асновы- што там робіць увогуле Расія? 1 снежня 2014 года Пуцін афіцыйна заявіў пра смерць праекта "Паўднёвы струмень" і запуску новага праекту - "Турэцкі струмень". Менавіта з гэтага моманту расійскі удзел у сірыйскай вайне стаў непазбежным - ён павінен быў прыкрыць новы "струмень" і забяспечыць яго бяспеку з паўднёвага напрамку. “Ісламская дзяржава” , тэрарызм і барацьба з ім - гэта ўсё для убогіх розумам. Не было б ІДЗІЛ - Пуцін ўводзіў бы войскі для абароны рускамоўнага насельніцтва Сірыі ад ўкраінскіх бандэраўцаў. І расійскі электарат у гэта паверыў бы. Без жартаў) Акрамя таго, з 2015 года Расія пачала адчуваць дзеянні санкцый, а таму як гулец у сірыйскай вайне, расіяне хацелі дамагчыся іх адмены. Але не атрымалася : То бок беларусам прапануюць гінуць за газавыя інтарэсы Расіі (а дакладней за інтарэсы вузкага кола набліжаных да Пуціна алігархаў) і за геапалітычныя расійскія праколы. І зноў рытарычнае пытанне: нам гэта трэба?!

А зараз коратка разгледзім таго, з кім нам па факту прапануюць паваяваць. А гэта Ісламская дзяржава. Хаця ўсё можа павярнуцца так, што ваяваць прыйдзецца не толькі з гэтай структурай.

Адна са спецыфік "Ісламскай дзяржавы" у тым, што як інструмент вайны яна любіць выкарыстоўваць тэрарызм на тэрыторыі тых краінаў, якія з ёй ваююць. Шанец на тое, што ІДЗІЛ будзе арганізоўваць тэрарыстычныя акты ў Беларусі вельмі малы, хаця б таму што няма рэлігійна/сацыяльнай базы для гэтага. Аднак выключаць гэты аспект нельга. І так- яны будуць лічыць беларускіх вайскоўцаў ворагамі, як бы тыя не называліся: міратворцы, святыя людзі ці яшчэ неяк. Зноў жа рытарычнае пытанне: нам гэта трэба?!

"Ісламская дзяржава"- структура вельмі эфектыўная, як у вайсковым плане, так і ў арганізацыі грамадскага жыцця на падкантрольных тэрыторыях. У пік магчымасцяў гадавы бюджэт ІДЗІЛу складаў 2 мільярды долараў (гандаль нафтай, наркатрафік, выкраданні і далейшы гандаль людзьмі, падатковыя зборы з падкантрольнай тэрыторыі, знешнія паступленні і г.д). Ніводная з груповак у Сірыі ці Іраку, якія фінасуюцца рознымі краінамі і адпаведна адстойваюць іх інтарэсы, не мела і не мае і 10-ай часткі такога бюджэту. Сакрэт паспяховасці ІДЗІЛу ў зліцці ў структуру былых партфункцыянераў іракскай партыі БААС і джыхадзістаў. Менавіта сістэмнасць і арганізатарскія здольнасці далі “Ісламская дзяржаве” прадстаўнікі іракскай наменклатуры, якую пасля звяржэння Садама Хусэйна выкінулі з улады і якая хацела вярнуць гэтую ўладу.

У вайсковым плане ІДЗІЛ таксама больш, чым паспяховы. Напрыклад пры ўзяцці Масула іракская армія згубіла 60 тысяч забітымі і параненымі сваіх вайскоўцаў. У той жа час ІДЗІЛ згубіў максімум 6 тысяч чалавек. І гэта пры тым, што іракская армія мела элітную "Залатую дывізію", якую доўгі час трэніравалі амерыканцы. Зараз Ірак ужо не мае войска. Завяршалі штурм горада непадкантрольныя кіраўніцтву Іраку шыіцкія банды "Шаабі" і "Бадр". У выніку зараз стаіць пытанне ці ўжо Ірак не разваліцца, паколькі войска ён практычна не мае, а мае на сваёй тэрыторыі ўплывовыя шыіцкія банды. Адзін з аспектаў такога поспеху ІДЗІЛ- масавае выкарыстанне смяротнікаў. Раней розныя джыхадзісты таксама выкарыстоўвалі смяротнікаў, але каб "зрабіць" смяротніка патрэбна было шмат часу, шмат грошай і смяротнікі звычайна накачваліся наркотыкамі, таму рабілі тое, што рабілі. ІДЗІЛ жа змог арганізаваць масавы выпуск смяротнікаў, якія ідуць на смерць свядома. А эфектыўнай зброі супраць смяротнікаў яшчэ ніхто не знайшоў. Прывітанне будучым беларускім міратворцам у Сірыі.

Нехта магчыма падумае, што хутка вайна ў Іраку і Сірыі закончыцца- вызвалілі ж ад ІДЗІЛ Масул (праўда 9 месяцаў вызвалялі- больш, чым цягнулася Сталінградская бітва!!!), зараз вызваляецца Ракка. Аднак хочам вас расчараваць. Вайна з ІДЗІЛ не закончыцца ў бліжэйшых 10 гадоў. Як сістэмныя людзі, яны умеюць планаваць сваю дзейнасць на доўгія гады наперад і знішчэнне іхніх лідэраў, як і асноўнай масы баявікоў, нічога не дасць. Структура ІДЗІЛ пабудаваная так, што адзін забіты лідэр на працягу некалькі дзён замяняецца іншым лідэрам без шкоды для функцыянавання структуры. І тэрарызм - гэта сацыяльна-палітычная хвароба, рэакцыя на немагчымасць дамагчыся справядлівасці ніякім іншым шляхам, акрамя ўзброенай барацьбы. Таму па сутнасці толькі знішчэннем тэрарыстаў сітуцыю не выправіць- на іх месца прыйдуць новыя. Вайна ў Іраку і Сірыі не можа закончыцца пасля таго, як будзе ўзятыя пад кантроль асноўныя гарады, якія зараз пад кантролем тэрарыстаў. ІДЗІЛ і стаў уплывовым таму што ўмеў быць суб'ектам і ствараць сітуацыю пад сябе. Джыхадзісты ў Сірыі і Іраку ніколі не былі папулярнымі, аднак ІДЗІЛ змяніў сітуацыю пад сябе. Як? Пачаў у Іраку тэрарыстычныя атакі на шыітаў, на іх мячэці. У выніку шыіцкае кіраўніцтва Іраку паддалося на правакацыі і пачало рэпрэсіі супраць сунітаў. Сунітам жа не засталося нічога іншага, як звярнуцца за дапамогай да ІДЗІЛ. У Сірыі была ў чымсьці схожая сітуацыя. Пасля "Арабскай вясны" Асад вырашыў выдавіць з краіны сунітаў. Гэтым змагла скарыстацца "Ісламская дзяржава". І праблемы нікуды не знікнуць. Зараз пасля захопу Масула, шыіты зноў пачалі генацыд сунітаў. І момант, калі сітуацыя зноў узарвецца як у Іраку, так і Сірыі настане. Прычыны выбухаў могуць адрознівацца, але імі зноў скарыстаецца ІДЗІЛ. Тэрарыстам трэба толькі пачакаць. А для іх гэта не праблема. Як кажуць спецыялісты, рэзервовы фонд структуры складае прыкладна 1,5 мільярда долараў. Таму чакаць свайго часу ў Іраку і Сірыі яны могуць яшчэ доўга. Плюс тэрарысты з Сірыі і Іраку будуць перабірацца ў іншыя краіны і адкрываць там новыя франты. І зараз гэта ўжо можна ўбачыць на Фільпінах. Убачым мы гэта і ў Расіі. Зараз шлем прывітанне "мудраму" Пуціну, які ваюе па факту супраць сунітаў, хоць мае ў сваёй краіне іх 8 мільёнаў чалавек :)

Калі ж адбудуцца выбухі незадавальнення насельніцтвам розных частак былой Сірыі і якімі без сумневу зможа скарыстацца ІДЗІЛ, пад раздачу пападуць беларускія вайскоўцы, якія будуць у Сірыі. Нам гэта патрэбна?!

Грамадскі сектар Атраду “Пагоня”

Беларускі скандал на чэмпіянаце свету па хакеі 03.05.2013 21





Арганізатары Чэмпіянату свету па хакеі выклікалі на беларусаў за бел-чырвона-белыя сцягі на трыбунах паліцыю. Сцягі, дзякуючы падтрымцы шведскіх заўзятараў, атрымалася абараніць. Аднак арганізатары паабяцалі, што больш беларусаў з нацыянальнымі сцягамі на трыбуну не пусцяць. Інфармацыя ад Анатоля Міхнаўца з "Беларускай Нацыянальнай Памяці".



Знаёмая мне сітуацыя па чэмпіянату Еўропы па баскетболу ў Быдгашчы. Разруліць яе думаю хутка не атрымаецца. Па-любому была скарга на сцягі ад афіцыйнай беларускай дэлегацыі. Тым больш матч жа глядзеў самі ведаеце хто. Таму адзіны выхад на гэты момант: прыходзіць са сцягамі далей. Даваць іх для праносу тым жа шведскім і фінскім заўзятарам і спрабаваць вывешваць іх. Момант калі паліцыя і ахова будуць гэтаму перашкаджаць, здымаць на камеру. Калі арганізатары хочуць скандала, то яны павінны яго атрымаць у поўнай меры...


Страницы: 1
Читать другие новости