АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Репрессии Всебелорусское собрание Итоги Конституционная реформа Павел Шеремет Эпидемия
Часопіс "Тиждень" пра Атрад "Пагоня"

Часопіс "Тиждень" пра Атрад "Пагоня"



Свежы нумар часопіса «Украінскі Тиждень» амаль цалкам прысвечаны Беларусі. Ён выйшаў з бел-чырвона-белай вокладнай і заклікам «Жыве Беларусь!» на першай старонцы. Адзін з матэрыялаў прысвечаны беларусам, якія ваююць за Украіну.

Тиждень.ua: Змагары. Як беларусы ваююць за Украіну

Ужо на Майдане стала прысутнічалі беларускія сцягі, таму што нямала прадстаўнікоў братняга народа падтрымала падзеі «Рэвалюцыі годнасці». А са смерцю Міхаіла Жызнеўскага іх удзел перастаў выклікаць якія-небудзь сумневы. З пачаткам баявых дзеянняў на Усходзе значная частка беларусаў-майданаўцаў, а такіх было каля паўсотні, разам са сваімі субратамі з Самаабароны Майдана рушылі на Данбас.

Да іх далучылася яшчэ некалькі дзесяткаў добраахвотнікаў з Беларусі. Увесь першы перыяд вайны, летам — восенню 2014 года, яны стаялі бок аб бок з такімі ж украінскімі добраахвотнікамі. Вось толькі інфармацыі пра іх вельмі мала, бо беларусы не афішуюць свайго ўдзелу ва ўкраінска-расійскай вайне з-за пераследаў на радзіме.



З самага пачатку вайны на Валыні быў сфармаваны атрад беларускіх добраахвотнікаў, які атрымаў назву «Пагоня» ў гонар старажытнага беларускага герба. Большасць добраахвотнікаў першай хвалі пасля патрапілі ў батальёны «Данбас» і «Азоў». Гэта тыя, хто пайшоў на фронт з Майдана, трапіў ва Украіну ў канцы вясны — пачатку лета 2014-га. Другая хваля — беларусы, якія прыехалі сюды пасля Мінска-1 або прыбылі на другую ратацыю. Вось яны ўжо амаль у поўным складзе апынуліся ў падраздзяленнях Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса «Правага сектара» і АУН. Паколькі на той момант і «Азоў», і «Данбас» ужо былі афіцыйнымі структурамі МУС, адпаведна там маглі служыць толькі грамадзяне Украіны.

Абсалютна ўсе беларусы ваявалі ў складзе, зразумела, добраахвотніцкіх батальёнаў, таму што ў шэрагах Узброеных сіл яны не маглі служыць ні тады, ні цяпер, бо, па заканадаўстве, там маюць права знаходзіцца толькі грамадзяне Украіны. Толькі цяпер, пасля года жорсткай вайны, у якой такія добраахвотнікі добра паслужылі, у Вярхоўнай Рады дайшлі рукі да гэтага пытання. Але большасць беларусаў ужо з’ехала з фронту ці ўвогуле з Украіны. На сёння некалькі іх служыць тут у якасці інструктараў, у прыватнасці ў батальёне «Азоў». Але яны не прымаюць непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяннях.

Атрымаць інфармацыю пра беларусаў-добраахвотнікаў вельмі складана, бо ніхто і ніколі не сістэматызаваў яе. Таму дадзеныя аб агульнай колькасці ў розных крыніц розныя. Так, беларуская апазіцыя апублікавала лічбу больш за 200 байцоў. Аднак пасля апытання ўсіх добраахвотніцкіх злучэнняў Тиждень.ua прыйшоў да высновы, што рэальнай з’яўляецца лічба 80-100 чалавек за час канфлікту ў складзе ўсіх батальёнаў. Па словах беларусаў, з якімі нам удалося пагутарыць, добраахвотнікі ехалі пераважна з цэнтральных абласцей нашага суседа і Мінска. З больш русіфікаванага прамысловага усходу краіны не прыбыў амаль ніхто.

Напрыклад, баец-беларус з пазыўным «Кент» з 5-га батальёна ДУК ПС, на жаль, ужо нябожчык, адкрыта казаў, што ваюе ва Украіне дзеля таго, каб заўтра вайна з Расіі не прыйшла на яго родную зямлю. Такога меркавання прытрымліваецца нямала яго землякоў, якія прыехалі ваяваць за Украіну.

Афіцыйны Мінск, мякка кажучы, зусім не вітае ўдзелу сваіх грамадзян у гэтым канфлікце, прычым з абодвух бакоў: хоць з украінскага, хоць з расійска-сепаратысцкага (сярод іх таксама трапляюцца «саўкова-ідэйныя» беларусы). І дома гэтых людзей чакае паўнавартасны турэмны тэрмін за найміцтва. Таму беларусы, у адрозненне ад нашых добраахвотнікаў, зусім не гараць жаданнем мець зносіны з журналістамі ці неяк свяціцца ў СМІ. Асабліва калі гаворка ідзе пра сябраў апазіцыйных Лукашэнке палітычных арганізацый.

З гэтай прычыны беларусы, акрамя згаданай «Пагоні», якая цяпер цалкам заканспіравала сваю дзейнасць і колькасць, ніколі не мелі асобнага этнічнага злучэння ў складзе ўкраінскіх Узброеных сіл накшталт чачэнскага батальёна.

Удзел беларусаў ва ўкраінска-расійскай вайне не быў занадта значны па колькасці, але меў немалы станоўчы прапагандысцкі эфект. Прыемна, што на нашым баку іх ваявала больш, чым на расійска-сепаратысцкім, і яны былі актыўнымі. Што і не дзіўна, бо на баку тэрарыстаў выступілі людзі з савецка-расійскай ментальнасцю, адзінай беларускай прыкметай якіх была наяўнасць адпаведнага грамадзянства. Тады як украінскі бок падтрымалі менавіта ідэйныя патрыёты.

*Змагар — бел. паўстанец, камбатант, так звычайна называюць удзельнікаў патрыятычных арганізацый у сучаснай Беларусі.


16.05.15 12:53
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.

Игорь Щекаревич