Родная мова. Першыя крокі. 16.06.2015 3

Адрадзжэнне беларускай мовы пачынаецца не толькі з дзяржаўных праграм.(зрэшты, пры гэтай уладзе такіх праграм ніколі не будзе, а мова можа быць страчаная назаўжды) . Адраджаецца мова - праз невялікія асабістыя крокі кожнага чалавека,кожнай сям'і.
Наш першы выпускны. Дзеля пачатку - Выпускны у беларускамоўнай групе садка №565 . Ева Рымашэўская - з 9-й секунды відэа :).
Усе бацькі з расейскамоўных сем'яў у выніку былі вельмі ўдзячныя беларускай групе. Іх дзеткі, нават дома -- не "рисуют" - малююць. " Кветкі", "птушкі", "вершы" і шмат іншых словаў - дзеля іх, -- першыя словы, а значыць - па-сапраўднаму родныя.
Дзеля многіх бацькоў першае беларускае слова -- не пабачанае на рэклямным плакаце, а  ПАЧУТАЕ З ВУСНАЎ РОДНАГА ДЗІЦЁНКА - РОДНАЕ СЛОВА...
Адавайце дзетак у беларускамоўныя групы!

БХД і ТБМ прапануюць дапамогу
Бацькі, якія хочуць аддаць дзіця ў беларускамоўную групу мінскага дзіцячага садка, могуць звярнуцца на тэлефон +375 25 538-40-59 ці напісаць на электронную скрыню belsadok@gmail.com. Вам дапамогуць у падборы варыянта.

"Цяпер і жук і жаба ствараюць моўныя курсы" 20.11.2014 1

У перадачы радыё Свабода “Праскі акцэнт” старшыня ТБМ Алег Трусаў даў сваю ацэнку матывацыі распачынальнікаў моўных курсаў. Заадно спадар Алег смела раздаў мянушкі распачынальнікам гэтых курсаў, сярод каторых ёсць і сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Алег Трусаў: "Цяпер і жук і жаба ствараюць моўныя курсы, каб сябе паказаць, бо такая мода." "ТБМ існуе 25 гадоў — столькі ж гадоў і ладзіць моўныя курсы."

Пра "жука і жабу" зразумела. Аднак, хацелася б усе ж даведацца колькі менавіта бясплатных курсаў беларускай мовы зладзіла ТБМ у розныя гады? Дакладна ведаю, што да прыкладу, у 2008-2009-- НІВОДНАГА.
Магчыма, хаця б  зараз, - калі іншыя ініцыятывы паказалі відавочную запатрабаванасць  у навучанні мове, нарэшце і ТБМ пачне... Спадзяюся, што не толькі ў Меску.

Тое, што ўзнікла некалькі крэатыўных ініцыятываў у Менску - выдатна. Але ж яны не могуць задаволіць патрэбы у навучанні мове ўсім жадаючым. Самая галоўная запатрабаванасць сёння - дапамагчы пачаць размаўляць па-беларуску тым, хто жадае, але не мае моўнай практыкі. Перакананы, што не толькі ў Менску, але і ўва многіх гарадах краіны такія курсы чакаюць. Тут бы не крыўдзіцца на іншых, а пачынаць рабіць гэтую справу ў маштабах усёй краіны. Каму гэта распачынаць, калі не ТБМ ? І піяр тут не зашкодзіць -- каб даведаліся ўсе жадаючыя.

Калі будуць праблемы са слухачамі - то можам дапамагчы. Звяртайцеся, спадар Алег.

Страницы: 1
Читать другие новости

Віталь Рымашэўскі