Беслан і мінскае метро. 07.09.2016 7

Апошні тыдзень інтэрент ахапіла хваля інфармацыйных матэрыялаў з нагоды акцыі пратэсту маці Беслану –тых, чые дзеці сталіся ахвярамі бесчалавечнага тэракту. Мінула 14 год, але сваякі загінулых закладнікаў парабуць праўды, новага расследвання, абвінавачваюць улады РФ і асабіста Пуціна ў забойстве іх дзяцей.

Так, бацькі загінулых таксама могуць памыляцца. Але гэта іх права. І гэта іх сіла і годнасць змагацца да канца ў пошуках праўды аб трагедыі.

Кажуць, што у Расеі, як у Беларусі, улады падаўляюць усе праявы нязгоды, рэпрэсуюць і журналістаў і грамадскую супольнась. Таксама кажуць, беларуская ментальнасць, грамадства нашмат больш прасунутае, еўрапейскае, чым расейскае.Ці так гэта на сам рэч?

Чым ciтуацыя у Расеi aдознiваецца ад Беларускай? Вельмі паказальным ёсць рэакцыя на грамадства на выдавочнае злачынства супраць усяго грамадства. Зверскі тэракт у мінскім метро, як і тэракт у расейскім Беслане не толькі асабістая трагедыя ахвяр тэракту. Гэтыя злачынствы скіраваная не персанальна супраць ахвяраў , але супраць грамадства ў цэлым. Ахвярай тэрарызму можа стаць любы выпадковы чалавек. Таму рэакцыя грамадста на выклік тэрарызму як рэакцыя арганізма на самаю небяспечную рану выяўляе яго жыццяздольнасць, здольнасць абараніць жыццё.

На прыкладзе Беслану: там нават праз 12 год пасля тэракту бацькi пацярпелых дамагаюцца прауды, iх падтрымлiваюць незалежныя журналiсты.

У нас пасля тэракту ў мінскім метро нязгодным бацькам заткнулi рот, незалежная прэса хутка прыняла версiю улады..

Сёння незалежныя журналісты, праваабаронцы, палітыкі Расеі стаяць на баку ахвяраў тэракту Беслану. І гэта іншыя якасць гарамадзянскай супольнасці Расеі ў параўнанні з беларускай. І ў гэтым нам ёсць чаму павучыцца.

У Беларусі ж усе стабiльна спакайна... да наступнай трагедыi?....

Паказуха 2016 альбо “выбары” па-беларуску.. 06.09.2016


Асноўная задача беларускай ўлады ў гэтай кампаніі -- зрабіць уражанне дзеля заходніх назіральнікаў, што выбары ў краіне ёсць. Таму кампанію “выбары 2016” можна назваць “паказуха 2016”

Няма сумневу ў тым, што з самага верху паступіў загад для будучых прызначынцаў у ПП актыўна працаваць на акругах, каб паказаць і беларускаму грамадству, і назіральнікам місіі АБСЕ, што ў апазіцыі няма шанцаў выйграць выбары – нават, калі б галасы лічыліся. Сілавыя структуры, ідэолагі мусяць забяспечыць падтрымку, камісіі – стварыць перашкоды занадта актыўным канкурэнтам. .

Праўда, ў жаданні выкананаць гэты загад на месцах, выяўляецца ўвя брутальнасць дзеючай сістэмы і недалёкі розум выканаўцаў. Сапраўды, навошта вынаходзіць новыя метады, хаця б фармальна прытрымлівацца закону, калі па-старому і прасцей і эфектыўней. Невядома, чым кіруюцца шматлікія выканаўцы, , груба парушаючы свае э пастновы аб правядзенні выбараў. Пэўна спадзяюцца, што ў апазіцыі такія ж неквіліфікаваныя людзі, як і ва ўладных структурах і іх парушэнні сыйдуць з рук.

  Прыклад , супольны пікет дэмакратаў у Віцебску на акрузе №18.

Каля 14 00 выстаўляем пікет.

14 15 – кіраўніцтва мясцовых сілавых структур прыходзіць паназіраць і ўсаджваецца на суседнія лавы.

14.25 -- прыбягае сябра акруговай камісіі (напэўна не па выкліку, а па парыву ўласнай душы :) і пачынае правяраць дакуманты.

14. 40 - на пікет падыходзяь назіральнікі з АБСЕ.

15.00 - Прыязджае машына з пікетам праўладнага кандыдата - загадчыка кафедры Віцебскага медуніверсітэту Сяргея Занько..

Машына з паўгадзіны стаіць проста на ходніку. Побач з машынай з нагі на нагу перамінаецца студэнтка Віцебскага медуніверсітэту. На пытанне што яна тут робіць – адказвае “я ещё не голосую, я жду руководство..:).



15.30 - Неўзабаве прыезджае “руководство” -- як высвятляецца, старшыня студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі. На пытанне : “чаму пікет прывезла службовая машына медуніверсітэту? І чаму ён тут знаходзіцца ў працоўны час? ” -- хлусіць, што ён у адпачынку, і што машына не службовая.



Віцебская-Чкалаўская акруговая №1 -- 8 адмахнулася ад скаргі прамоўцы БХД Таццяны Севярынец на дзеянні апанента ад улады, загадчыка кафедры Віцебскага медуніверсітэту Сяргея Занько. У скарзе былі пералічаныя 2 выпадкі парушэння арт. 73 Выбарчага кодэкса - на пікет 25 жніўня стэнд прывезла “Газель”, кіроўца якой у свой працоўны час не меў ніякіх дакументаў на абслугоўванне пікета. Не было дакументаў і ў старшыні прафсаюзнай арганізацыі, які ўзначаліў пікет. У парушэнне арт. 77 сам Занько ў гэты час знаходзіўся на працы.

Паводле адказу з камісіі, машыны медуніверсітэту, якую на пікеце бачыли назиральники АБСЕ, там не было. А прафлідар быў у адгулах - нам паказалі яго заяву на адгул (не адпачынак).
Між тым 3 верасня Таццяна Севярынец падала новую скаргу ў абласную выбарчую камісію на апанента: адміністрацыя Першамайскага раёна вызначыла 5 месцаў у акрузе для сустрэч з выбаршчыкамі. Паводле графіка сустрэч Занько, надрукаванага на сайце гарвыканкаму, пачынаюцца яны 5 верасня. Але свае сустрэчы ён праводзіць калі заўгодна і дзе заўгодна. Так, яны ўжо праходзілі ў інтэрнатах па адрасе вуліца Броўкі 19 і 21, пра што ёсць аўдыёзапіс з паведамленнем каменданткі гэтых інтэрнатаў. 5 верасня скарга будзе пададзеная і ў пракуратуру Віцебска.

У Беларусі ўмовы правядзення выбараў роўныя для ўсіх, але як бачым, сярод роўных ёсць раўнейшыя :).

Так будучыя прызначэнцы ў Палату вучацца пляваць на закон яшчэ ад часу перадвыбарчай кампаніі

Беларусы не абіралі сабе цара. (відэа) 05.09.2016 1


“Як і ў любой цывілізаванай краіне, у Беларусі адна асоба не павінна кіраваць пажыццёва. Мы не абіралі сабе цара, мы абіралі прэзідэнта"

“Сапраўдныя дэпутаты ў свабодным парламенце павінны арганізаваць імпічмент Лукашэнку."

https://www.youtube.com/watch?v=oOZddOt8O0w

“Калі і ёсць у нашай краіне сапраўдныя дармаеды, дык іх трэба пашукаць у Палаце прадстаўнікоў.” – тэзы майго выступу ў якасці даверанай асобы прамоўцы па Крычаўскай акрузе № 83 Таццяны Шамбалавай. Таццяна ў тэледэбатах удзельнічаць не змагла. Прыйшлося падтрымаць і выступіць за яе ў якасці даверанай асобы.

Вядучым быў галоўны рэдактар тэлерадыёкампаніі “Магілёў”. Асноўны сэнс выступу прызначанай у наступную ПП праўладнай кандыдаткі : "буду выконваць дэрыктывы Лукашэнкі" :)) .. Вось такі будзе "парламант"..

Відэа тут:  youtube.com/watch?v=oOZddOt8O0w




Магілёўскае тэлебачанне нагадвае ўпраўленне састарэлага калгасу. Перад запісам тэледэбатаў вядоўца распавядаў як пра дасягненне тэлерадыёкампаніі тое, што іх некаторыя перадачы маюць 2 тыс. (!!!) праглядаў на Youtube. J Рэгіянальнаму тэлебачанню ганарыцца такімі “дасягненнямі” проста сорамна.

Звярніце ўвагу, як паводзіць сябе тэлевядоўца -- няспынныя сутаргавыя спробы перашкаджаць мне прамаўляць. Шчыра кажучы, не маючы практыкі выступу на тэлебачанні ў такім фармаце, ды яшчэ з абмежаваным часам у 5 хв, пад такі “акампанімент” прамаўляць зусім няпроста.

Пад час выстапу праўладнай кандыдаткі – паводзіны вядоўца зусім іншыя.. БТ ёсць БТ :)

1 верасня ад Цума да БТ 31.08.2016 2

Правацэнтрысцкая кааліцыя (Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Рух “За Свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя) заклікаюць грамадзян на Еўрапейскі пікет, які пачнецца 1 верасня а 17:00 у Менску ля ЦУМа ( пикет Максім Гацака) . Пікет пройдзе пад беларускімі нацыянальнымі сцягамі і сцягамі Еўразвязу.

Затым запрашаем наведаць пікеты прамоўца БХД Максім Гацака і намесніка старшыні “Руху За свабоду” Юрася Губарэвіча, што расягнуцца па прашпекце Незалежнасці ад ЦУМА да Белтэлерадыёкампаніі (Макаёнка 9)

А 18:30 адбудзецца пікет супраць цэнзуры на БТ насупраць Белтэлерадыёкампаніі (Макаёнка 9).

На жаль, у Беларусі не адбылося ніякіх зменаў выбарчага заканадаўства, працягваецца цэнзура на нацыянальных каналах. Беларускія дзяржаўныя СМІ выпускаюць неканкурэнтназдольную прадукцыю. Яны няздольныя канкураваць нават з расейскімі СМІ і выконваюць выключна ідэалагічную і прапагандысцкую замову ўладаў. Таму правацэнтрысты, карыстаючыся магчымасцямі гэтай кампаніі, заклікаюць усіх прыйсці з бел-чырвона-белымі і еўрапейскімі сцягамі на пікет каля ЦУМа і наведаць усе пікеты ўздоўж праспекту, завяршыўшы пікетаваннем Белтэлерадыёкампаніі на Макаёнка, 9.

30 жніўня. Дабрачынны канцэрт Вайцюшкевіча ў памяць Алеся Чаркашына. 28.08.2016 1


У аўторак 30 жніўня ў Менску па адрасе Тарханава 14 у актавай зале школы № 48 (побач з праспектам Пераможцаў, прыпынак Камсамольскае возера) пройдзе канцэрт знакамітага беларускага спевака Змітра Вайцюшкевіча. Канцэрт прысвечаны памяці Алеся Чаркашына, верніка і барда, капелана беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, які загінуў год таму –і пройдзе ў рамках сустрэчы з выбарцамі хрысціянскай дэмакраткі Марыны Хоміч.


Пачатак сустрэчы – а 17.30. Уваход вольны. Запрашаем!


Алесь Чаркашын таксама сам  пісаў музыку і пачанў спрабаваць сябе ў якасці  выканаўца песень.


Падчас канцэрта можна будзе зрабіць ахвяраванні на помнік Алесю Чаркашыну, які плануецца адкрыць на могілках пад Берасцем на дзень нараджэння Алеся 27 верасня.



Падтрымаем канцэрт выбітнага беларускага музыкі і ўшануйма памяць годнага сына Беларусі, каторы загінуў, баронячы нашу і вашу свабоду.http://bchd.info/9823-ital-rymashei-etly-anl.html

Вечная памяць Алесю!


Нагадаем, 10 жніўня 2015 года былы кіраўнік Берасцейскай гарадской арганізацыі БХД Алесь Чаркашын быў цяжка паранены ў баі пад Старагнатаўкай на Данбасе, а 28 жніўня памёр ад ранаў.


Месца сустрэчы:




Кампания 2016. "Хозяева жизни" из избиркомов. 24.08.2016 28

Демократических выборов в Беларуси нет. От одной избирательной кампании к другой цель работы властей – найти новые методы подавления активности демократических кандидатов, но так, чтобы это не выглядело совсем уж брутально в глазах наблюдателей ОБСЕ. Прямая иллюстрация – организация встреч с избирателями для демократических кандидатов.

Пример. Домбровский избирательный округ № 103 , где проводит кампанию представитель Беларуской Христианской Демократии Ольга Ковалькова.

Со слов окружной комиссии, будущий назначенец от власти в Палату представителей занял ВСЕ (!) места для встреч с избирателями во ВСЕХ (!) предоставляемых помещениях (видимо это произошло еще до регистрации кандидата :). (такая же ситуация и по другим округам )

Для Ольги Ковальковой места и время встреч выдают с боями :), после жалоб на нарушения закона.

Избирателей приглашаем на 18 30. В 18 00 в зале уже сидит 8 «случайно зашедших». Провластные организации получили разнарядки на участие во встречах с демократическими кандидатами. Вопросы подготовлены заранее.

Начинаем встречу, но члены окружной комиссии пробуют взять все под свой контроль. По их сценарию вести встречу, предоставлять людям и кандидату право выступать должны они. Легко представить во что может превратится такое мероприятия с восьмью подставными под руководством избиркома.

При поддержке людей избиркомовцев поставили на место.

Показательно хамство членов избиркомов и их безразмерное чувство своего превосходства и перед кандидатом и пред пришедшими людьми. Они сегодня чувствуют себя начальниками «выборов» в Беларуси. Приходится постоянно напоминать, что от «начальника» до уголовного преступника, участвующего в фальсификациях – один шаг.



Итог: во встрече приняло участие около 30 человек. Видео на FB c попыткой сорвать встречу Ольгі Ковальковой просмотрело более 600…



P.S. Видео о том, как члены избиркомов вместе с работниками в штатском участвуют в пикетах демократических кандидатов .


Настаўнікі і ўлада. 10.08.2016 8

Нядаўні зварот Лукашэнкі да настаўнікаў - зусім не выпадковасць.

Фальсіфікацыі выбараў пачынаюцца на ніжэйшым узроўні, а большасць сябраў участковых камісій складаюць менавіта настаўнікі. Вельмі часта іх кіраўнікамі з’яўляюцца альбо дырэктары, альбо завучы школаў. За 20 гадоў кіравання Лукашэнкі адбылося маральнае знішчэнне і руйнаванне беларускага настаўніцтва. Людзі, якія павінныя вучыць дзяцей праўдзе і справядлівасці, самі вымушаныя ўдзельнічаць у найвялікшым падмане – фальсіфікацыі выбараў.

Зварот да настаўнікаў сведчыць пра тое, што ўлада ведае пра нізкі ўзровень падтрымкі. З’яўленне новых палітвязняў, руйнаванне рэшткаў незалежнай сацыялогіі (атакі на сетку Манаева), а зараз -- заігрыванне з настаўнікамі – усё гэта сведчыць пра разуменне ўладай крытычна нізкага ўзроўню падтрымкі. І як рэакцыя -- істэрычная спроба задзейнічаць старыя механізмы кіравання краінай: запалохванне, рэпрэсіі і подкуп.

Выказванні Лукашэнкі пра настаўнікаў можна трактаваць як спробу падкупіць і залагодзіць асноўны склад участковых камісій.


Беларускія хрысціянскія дэмакраты заклікаюць настаўнікаў не гандляваць сваім сумленнем. Падачка перад выбарамі не вартая таго, каб удзельнічаць у адным з самых вялікіх злачынстваў – фальсіфікацыі выбараў і адпаведна ў пазбаўленні нашых дзяцей шанцу жыць у лепшай краіне.

Беларусам трэба зразумець, што пакуль мы не навучымся самі бараніць сваё права на годнае жыццё, намі будуць кіраваць карумпаваныя чыноўнікі. Мы заклікаем усіх грамадзян Беларусі далучацца да кампаніі назірання “Права выбару”. Сёння ў фальсіфікацыях задзейнічана каля 70 000 чалавек. І колькасць назіральнікаў павінна быць не меншая.


"честность" беларуских "выборов" в одном видео. 04.08.2016 20

Благодаря этому видео, снятому молодеченским блогером Русланом Киселевым все могут видеть, как проходят "свободные и честные выборы "в Беларуси.




Отличие от прошлых кампаний всё же есть: теперь члены окружных комиссий активно участвуют в провакациях против демократических кандидатов.

В Минске в отношении Марины Хомич комиссия грубо вмешивалась в избирательную кампанию, устраивала провокации на пивете. Была подана жалоба в цетризбирком – результат.. предепреждение Марине Хомич… :)



Так было и в Молодечно, где член окружной комиссии Светлана Поздеевой не только никак не реагировала на провокатора, но при этом оправдовала его действия и угражала представителям БХД вынесением предупреждения.




При этом менее 1% членов БХД включили в участковые комиссии… "


P.S. редакция Белпартизана по неизвестным причинам удалила материал об инциденте (возможно, технические неполадки) – остались только комментарии .


Пікет памяці Юрыя Захаранкі. 30.07.2016 1

Пікет памяці Захаранкі насупраць рэзідэнцыі Лукашэнкі.


http://bchd.info/11408-piket-pamyaci-zaharanki-nasuprac-rezidencyi-lukashenki-fota.html

Беларускія хрысціянскія дэмакраты 30 ліпеня ў Мінску насупраць новай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі па праспекце Пераможцаў правялі пікет памяці зніклага 17 гадоў таму міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Пiкет БХД у гонар памяцi Юрыя Захаранкi-- сумленнага афiцэра беларускага МВД, мужнага чалавека.

Мінчане ставілі подпісы пад патрабаваннямі маці палітыка, якая просіць прызнаць свайго сына памерлым. Гэта трэба і для ўшанавання яго памяці, і для вырашэння шэрагу іншых пытанняў.

У пікеце ўдзельнічалі сябры аргкамітэту БХД  Дзяніс Садоўскі, лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова і іншыя. Пікет праходзіў пад бел-чырвона-белымі сцягамі з партрэтамі Юрыя Захаранкі.


Тое, што зараз адбываецца з боку ўладаў, - гэта   здзек з памяці сумленнага афіцэра беларускага МУС і мужнага грамадзяніна, як здзек з яго маці. З аднаго боку сапраўднае следства не вядзецца, з другога боку яго не прызнаюць загінулым.


Радуе тое, што у адрозненне ад беларускіх уладаў менчукі памятаюць былога міністра.


Заява маці Юрыя Захаранка будзе разглядацца ў панядзелак 1 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе па вуліцы Дуніна-Марцінкевіча, 1.

Пачатак а 10:00.


Заклікаю усіх неабыякавых люзей прыйсці да суда, каб ушанаваць памяць былога міністра і падтрымаць спадарыню Улляну.


Рэжым супраць Марыны Хоміч 14.07.2016 12

Не ведаю, якая там падтрымка дзейснай улады згодна з сацдаследваннямі, але ў Менску на пікеты да праўладных кандыдатаў людзі не ідуць. Так было і ў 2010 , і пазней, і зараз.

Калі банкруцтва улады, адсутнасць падтрымкі робіцца відавочным – застаецца адзіны метад -- запужванне.

Яскравая ілюстарцыя- учорашні пікет Марыны Хоміч, прамоўцы ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Учора на пікетах да Марыны часам выстройваліся чэргі, каб яе падтрымаць. Людзі не толькі ставілі подпісы, але і запісваліся ў назіранне. Многія пакідалі свае кантакты, каб далучыцца да працы хрысціянскіх дэмакратаў.



Недзе праз гадзіну пасля пачатку пікету, побач выставілі стэнды прадстаўніка ўлады:

Пасумаваўшы хвілін з трыццаць, відаць праўладныя вырашыли выклікаць на падмогу дзвюх сябры Кальварыйскай акруговай камісіі № 104 Расціслава Каліноўскага (сябар Камуністычнай партыі) разам з калегай. Паводле іх, нехта паскардзіўся на нібыта раздачу агітацыйных матэрыялаў у падтрымку Марыны, хоць ніякага пацверджання і ніводнага матэрыялу, дзе б узгадавалася Марына Хоміч, у іх не было. Тым не менш, яны патрабавалі тлумачэнняў, з-за чаго не было магчыма збіраць подпісы. Калега Расціслава Каліноўскага пайшла далей – напэўна, забыўшыся на тое ў якім амплуа яна сёння выступае – як сапраўдны камуністычны агітатар, крычала пра “хлусню і нахабства сябраў ініцыятыўнай групы”. Угаманіцца сябры камісіі не маглі доўга. Зразумеўшы, што гэткая імправізацыя ні на каго асабліва не дзейнічае, камісары зніклі ў натоўпе.

Але ж неўзабаве ім на смену заступіла група здаровых мужыкоў з відэакамерамі.


Толькі пасля тэлефанавання журналістам і выкліка 102, каб спраўдзіць, што за група асобаў спартовага целаскладу вядзе здымку, аператар, спаслаўшыся на тое, што “мне надо в туалет”, хутка збег.

http://bchd.info/11281-syabry-akruzhnoy-kamisii-i-lyudzi-u-cyvilnym-zaminali-maryne-homich-zbirac-podpisy-fota.html

Вось такое шоў ад супрацоўнікаў рэжыму на розных пасадах можна пабачыць на звычайных менскіх пікетах.


http://bchd.info/11281-syabry-akruzhnoy-kamisii-i-lyudzi-u-cyvilnym-zaminali-maryne-homich-zbirac-podpisy-fota.html

http://bchd.info/11281-syabry-akruzhnoy-kamisii-i-lyudzi-u-cyvilnym-zaminali-maryne-homich-zbirac-podpisy-fota.html

Відаць, справы ў рэжыма не дужа добра і нервы здаюць, калі супраць трох далікатных жанчын прыходзіцца задзейнічаць такі асабовы склад,


P.S.На дзеянні сябраў акружной камісіі плануецца падаць скаргу.


Для усіх жадаючых далучыцца да кампаніі назірання, падтрымаць кампанію БХД – пікет Марыны Хоміч штодня з 17.00 да 19 00 ст м Пушкінская. Выхад у бок гатэлю “Арбіта”

Страницы: Пред. 1 2 3 4 5 6 ... 10 След.
Читать другие новости