З Днём беларускай вайсковай славы!


8 верасня 1514 года, 501 год таму, войска Вялікага Княства Літоўскага перамагло пад Оршай маскоўскіх інтэрвентаў. Перамога над намнога большым маскоўскім войскам была здабытая ў абарончай вайне, на сваіх землях. Перамога пад Воршай паўплывалі на геапалітычныя стасункі тагачасных краін Еўропы, абараніла нашыя землі ад спусташэння.

Кіраваў войскамі Вялікага Княства гетман Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Гетман Астрожскі - узор вернасці Радзіме, вернасці царкве. У сьнежні 1514 году вялікі гетман Канстантын Астроскі трыюмфальна ўступіў у сталіцу дзяржавы Вільню. У гонар перамогі на ягоныя сродкі там былі збудаваныя праваслаўныя храмы Сьвятой Тройцы й Сьвятога Мікалая, якія захаваліся дагэтуль.
Перамога пад Воршай на некалькі год спыніла маскоўскіх захопнікаў. Некалькі год міру дзеля нашай шматпакутнай бацькаўшчыны.
Слава мужнасці ваяроў! Слава гетману Астрожскаму!



08.09.15 9:05

Віталь Рымашэўскі