А Ярмошыну на партрэце можна красці ў пікеце
Яна нават у міліцыю з гэтай нагоды ня звернецца. Чаму? Цяжка сказаць, а вось што на нашы запыты змаглі адказць.
Але спачатку крыху нядаўняй гісторыі. Пасля злачыннага нападу на наш пікет у цэнтры Мінска, у выніку якога на вачах і за спінай кіраўніцтва міліцыі Мінска і адпаведнага раёна ў нас невядомы скраў копію карціны Аляксея Марачкіна “Нашы лялькі” мы напісалі заявы міністру МУС Шуневічу і кіраўніцы ЦВК Ярмошынай. Прасілі абараніць пікеты, знайсці злачынцу, вярнуць А.Марачкіну копію карціны “Нашы лялькі” і яе арыгінал.
Арыгінал быў скрадзены міліцыянтамі 24 сакавіка 2008 году, напярэдадні Дня волі 25 сакавіка проста з майстэрні Марачкіна. Судовага рашэння наконт карціны “Нашы лялькі” прынята не было.
Адказ з ЦВК
У сувязі з Вашым зваротам паведамляем наступнае.
Вырашэнне пытанняў дзейнасці праваахоўных органаў не адносіцца да кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі.
Паколькі па пытанню стварэння перашкод, як Вы лічыце, ажыццяўленню выбарчага права Вы звярнуліся ў Міністэрства ўнутраных спраў, то ў адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» Ваша заява Цэнтральнай камісіяй у Міністэрства не накіроўваецца.
Старшыня камісіі Л.М.Ярмошына
Адказ з МУС
Сообщаем, что Ваше обращение, направленное в Министерство внутренних дел Республики Беларусь, зарегистрировано 15.07.2016 за № 7/Т-3558эл и направлено на рассмотрение в ГУВД Минского горисполкома, которым Вам будет сообщено о результатах рассмотрения.
Вриод начальника приемной граждан
МВД Республики Беларусь Е.В.Наркевич
Калі мы на пікеце пасьля крадзяжу звярнуліся да аднаго з намеснікаў начальнікі міліцыі раёна, ён абыякава адказаў: “Обращайтесь официально”. Калі б гэты малады чалавек праявіў зацікаўленасць у пошуку злачынцы, даслаў на яго пошук сваіх падначаленых, званіў… Мы б ніколі не звярталіся да міністра МУС. А цяпер бачым, што афіцыйны зварот наконт пошуку копіі карціны і злачынцы зроблены па ўсіх правілах:
(зарегистрировано 15.07.2016 за № 7/Т-3558эл и направлено на рассмотрение в ГУВД Минского горисполкома)