Ультыматум Лялькова ў абарону Караткевіч
Пытаньні аб вайсковых дачыненьнях Беларусі лёсавызначальныя. Таму давай разбярэмся на фактах. Ваша азначэньне, спадар Лялькоў, фрагмента майго тэксту фразаю “абсалютна несправядліва апляваны табою адзін з арганізатараў БЗВ палкоўнік Спаткай” дадзена цытаваньню з сайта
І хто каго тут апляваў, Спадар Лялькоў?
Тут і дзебілу зразумела, што палкоўнік, якога вы кінуліся бараніць, дапускае размяшчэньне расійскай авіабазы, “на выгодных для Беларуси условиях”.
Калі ўлічыць, што палкоўнік у вашай камандзе – самы дасведчаны вайсковец і прэзэнтуе вайсковыя тэмы кандыдатскай праграмы, тады атрымліваецца, што “неўтралітэт” у канцэпцыі праграмы Караткевіч мае вынятак: “на выгодных для Беларуси условиях” можна і замежную вайсковую базу размясціць. Вы што не разумеце, што самі сябе ня проста аплявалі, а, мягка кажучы паказалі бязмежную плюралістычную сутнасьць вашай праграмнай ідэалогіі?Вы, спадар Лялькоў, па пракурорску пішаце:
“Фраза"версия прихода в президентство Татьяны Короткевич базируется на ее программном противоречии: вывести иностранные военные базы с территории Беларуси и не закрывать границу с Россией, да не выходить из ОДКБ" вось з гэтага тэксту:
Уключыце выступ Караткевіч па БТ і праслухайце 24 хвіліну. Вось фрагмент выступу вашай пратэже:
“Мы выстроим равноправные отношения с Россией. Сохраним то, что удобно для нас для граждан: отсутствие границы, сотрудничество в научной, гуманитарной, социальной сферах, исправим то, что сегодня плохо работает”. Дык што, можа гэта спецслужбы Лукашэнкі ўточыліся ў выступ Караткевіч і падрабілі яе аблічча ды словы пра “Сохраним то, что удобно для нас для граждан: отсутствие границы” з Рассіяй? Ці ўсёж такі Караткевіч “гаварыт правду”? пра тое, “отношения с Россией Сохраним то, что удобно для нас для граждан: отсутствие границы” Ужо сасьпела два пытаньня: Вы, як намесьнік начальніка штаба Караткевіч, А.Дмітріева, 1. таксама падзяляеце намеры Караткевіч “Сохраним то, что удобно для нас для граждан: отсутствие границы” с Россией? 2.Вы таксама, як і палкоўнік Спаткай дапускаеце размяшчэнне расійскай авіябазы на нашай зямлі, “на выгодных для Беларуси условиях”?А як намесьнік старшыні БНФ Вы як адкажаце на гэтыя пытаньні?
А зараз пра вашае супольна-персанальнае стаўленьне да АДКБ і іншых саюзаў з Расіяй.
Вы прыводзіце мне прыклад выступу Караткевіч у Віцебску, дзе яна быццам бы заявіла пра выхад з АДКБ. Можа дзесятак чалавек пра гэта пачулі, але, каб не Ваш пракурорскі ліст да мяне, яб пра гэта і ня ведаў.
Затое я перачытаў пункты кандыдатскай праграмы Караткевіч
· Подлинный нейтралитет
– реализовать по-настоящему многовекторную внешнюю политику без ненужных перекосов в восточную или западную сторону. Вывести из страны иностранные военные базы. Беларусь не будет входить ни в какие военные блоки, которые могут втянуть ее в вооружённый конфликт.
· Ответственное соседство
– выстраивать одинаково добрые и взаимовыгодные отношения как с Западом, так и с Востоком, неукоснительно выполняя взятые на себя международные обязательства и требуя этого от наших партнёров. Заключить с Евросоюзом договор о сотрудничестве и партнёрстве и добиться безвизового режима как минимум со всеми соседями Беларуси. Настаивать на отмене ограничений в торговле в рамках Евразийского союза, чтобы не допустить больше «мясных» или «молочных» войн.
У першым блоку вы пішыце “пра вывад” і пра тое, што “ Беларусь не будет входить ни в какие военные блоки, которые могут втянуть ее в вооружённый конфликт”.
А ў другім пішыце пра
“неукоснительно выполняя взятые на себя международные обязательства”.
Але ж на сёньня Беларусь узяла на сябе абавязацельства быць у Саюзнай дзяржаве Расія-Беларусь. І Пуцін з Мядзьведзевым так і пішуць пра неабходнасьць размяшчэньня на тэрыторіі Саюзнай дзяржавы (Беларусі) сваёй авіябазы дзеля абароны Саюзнай дзяржавы!
Беларусь уваходзіць у АДКБ і, зыходзячы з блока вашай праграмы “· Ответственное соседство”, мусіць там і заставацца “неукоснительно выполняя взятые на себя международные обязательства”.
Такім жа чынам, зыходзячы з пункта вашай праграмы “неукоснительно выполняя взятые на себя международные обязательства” Беларусь мусіць заставацца ў складе Саюзнай дзяржавы Расія-Беларусь.Так ці НЕ?
Вы, спадар Лялькоў, у сваім лісце даводзіце мне словы палкоўніка Спаткая, які тлумачыць, што ёсьць вайсковы неўтралітэт. (Чытайце вышэй у лісце Лялькова)
І задаеце мне пытаньне:
“Ты гатовы аспрэчыць гэтую фармулёўку?”
Я не гатовы і ня буду. А вось вы ў праграме Караткевіч у пункце “· Подлинный нейтралитет” самі аспрэчылі яе:
“Беларусь не будет входить ни в какие военные блоки, которые могут втянуть ее в вооружённый конфликт”.
Ну, і параўнайце азначэнне палкоўніка і праграмнае. І яшчэ, што ў Вас цікава: У тыя вайсковыя блокі, якія ня могуць уцягнуць ва ўзброены канфлікт уваходзіць можна? Дык як стасуецца такая фармуляўка праграмы з азначэньнем наўтралітэту Спаткаем? Ды і хто і якім чынам можа вызначыць уцягне вайсковы блок у ва ўзброены канфлікт, ці не? Пра захаваньне Беларусі ў Еўразійскім зьвязе ваша каманда адкрыта напісала ў праграме, зьбіраючыся “Настаивать на отмене ограничений в торговле в рамках Евразийского союза” Адсюль і трэцяе пытаньне да Вас, як намесьніка старшыні БНФ: “Вы таксама падзяляеце неабходнасьць захаваньня Беларусі ў Еўразійскім зьвязе?Менавіта пра гэткую супярэчнасьць вашай праграмы я напісаў у сваім артыкуле, які вы назвалі “паклёпніцкім”. Вы самі “накляпалі” у праграме супярэчлівыя палажэньніі, відаць спадзяючыся спадабацца людзям з супрацьлеглымі поглядамі па прынцыпу “і вашым і нашым”, а калі я на гэта зьвярнуў увагу ў незвычайнай публіцыстычнай форме, усчалі лямант.
Дарэчы, унікальнасьць сытуацыі з вашай рэакцыяй на мой артыкул мяне ўражвае. Я напісаў цалкам кампліментарны артыкул пра кандыдатку Караткевіч з пункту гледжаньня абароны нацыянальных інтарэсаў: Яе б з прэзыдэнскага паста зьвяргаў бы Крэмль. Вы што, Лялькоў абураны такой высновай, лічыце яе паклёпніцкай і разглядаеце Караткевіч выгоднай Крамлю?
Вось цікава, калі, спадар Лялькоў, калі Вы пісалі мне пракурорскае абвінавачваньне, Вы кім сябе ўяўлялі? Ці сябрам “Гавары праўду” і намесньнікам А.Дзьмітрыева? Ці намесьнікам старшыні БНФ?
Напрыканцы нагадаю сваю пазіцыю. У БНФ я адкрыта выступаў за вылучэньне кандыдатам у Прэзыдэнты Кастусёва. Менавата за тое, што ён з усіх патэнцыйных быў лепшым абаронцам нацыянальных інтарэсаў.
Калі ў БНФ загаварылі пра неабходнасьць адзінага кандыдата і пачалі прасоўваць Караткевіч я на соймах прапаноўваў запрасіць яе да нас, каб яна адказала на прынцыповые пытаньні:
Яна ЗА ці СУПРОЦЬ знаходжаньня Беларусі ў ва ўсіх хаўрусах з Расіяй? Яна не прыйшла, пытаньняў не пачула і адпаведна не адказала.
Вось і прыходзіцца зараз высвятляць ісціну. На апошім сойме БНФ я галасаваў супроць выхаду БНФ з кампаніі Караткевіч. Я лічыў, што трэба было выкарыстаць кампанію напоўню для абароны нацыянальных інтарэсаў, а за пяць дзен датэрміновага галасавньня Караткевіч мусіла сыйсці з выбараў. Але падобна, што каманда Караткевіч начале з Дмітріевым выкарыстала Вас для абароны сваіх уласных бязмежна плюралістычных інтарэсаў ды подыгрышу Крамлю. Выступіце на Сойме БНФ і дакажыце адваротнае.
Вобразна кажучы, каманда “Гавары праўду” прывітальна памахала ручкамі Уладарам Крамля і перадала “Прывет Вован! Прывет Димон!”, “границ няма, не нада вон!» І памахала вашай ручкай з рукавом ад вышыванцы.
Калі ты Лялькоў перакананы ў сваёй праваце, тады надрукуй мой артыкул «Кремль свергает Короткевич с поста президента. Сценарий будущего», свой ліст дя мяне і мой адказ на твой ліст на сайце БНФ, як намеснік старшыні БНФ. А на сайце “Гавары праўду” пастаў, як намесьнік Дзьмітрыева і прапануйце іншым СМІ, Народнай волі, СБ. І хай сябры БНФ, “говорящие правду и только правду” ды і ўсе выбаршчыкі самі разбяруцца, дзе тут праўда, а дзе паклёп, дзе тут “апляваў”, а дзе проста абасцаўся…