АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Референдум Белгазпромбанк Выборы-2020 Беларусь-Россия Павел Шеремет Экономический кризис
"Выбары" і ВЫБАР

"Выбары" і ВЫБАР

Пакуль перапалоханая лукашысцкая хунта не адключыла ўсе сродкі сувязі, трэба сказаць вось што.
Лічыў і лічу, што самым бяспечным і адначасова самым эфектыўным крокам у стратэгіі сёлетняй выбарчай кампаніі было б зняццё альтэрнатыўных кандыдытаў у прэзідэнты. Але калі ўжо не зняццё, а ўдзел, дык рашэнне, прынятае аб’яднаным штабам: усім прыйсці а 20-й вечара на выбарчыя ўчасткі, каб дазнацца пра вынікі галасавання, пра тое, ці не скрадзеныя нашы галасы, найбольш адэкватны адказ рэжыму на ягоныя прыгатаванні вайны з народам.
Якім бы ні было далейшае развіццё падзей, зварот з такім заклікам, агучаны Святланай Ціханоўскай, – гераічны ўчынак. Яе грамадзянскі подзвіг! У сітуацыі, калі ў турме муж, калі “крок улева, крок управа – расстрэл!”, на ёй, закладніцы рэжыму, не было б ніякай віны, калі б нават яна такога звароту не зрабіла. Але яна, зусім не гераічнага выгляду маладая жанчына, маці дваіх дзяцей, зрабіла гэта! Пераступіла цераз усё сваё дзеля нас усіх. Дзеля Беларусі.
Здымаю капялюш.
09.08.20 9:00
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.

Уладзiмiр Някляеў