АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Эпидемия Единый кандидат оппозиции Выборы-2020 Беларусь-Россия Павел Шеремет Экономический кризис
ДАРОГА

ДАРОГА

ДАРОГА

Юры Зісеру


Пры дарозе, як іголку ў стозе,
Я пакіну тое, што знайду,
Хоць ніколі сам па той дарозе
Болей не праеду, не прайду.

Той, хто потым выйдзе на дарогу,
Знойдзе, што пакінута яму,
Дзякуй за дарогу скажа Богу
І яшчэ няведама каму.

17.05.20 16:41

Уладзiмiр Някляеў

Change privacy settings