АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Коронавирус Олимпиада Единый кандидат оппозиции Выборы-2020 Беларусь-Россия Убийство Павла Шеремета
Светлая будучыня

Светлая будучыня

Расія ніколі не жыла цяперашнім часам, сённяшнім днём. Заўсёды яна ці вялікім мінулым, ці светлай будучыняй жыла. Светлай будучыняй пасля рэвалюцыі, будучыняй пасля Грамадзянскай вайны, пасля Вялікай Айчыннай.. Будучыняй пасля Сталіна, пасля Хрушчова, пасля Брэжнева... Цяпер яна будзе жыць будучыняй пасля Пуціна, якую Пуцін абнуліў. Як можа абнуліць яе каранавірус, калі не знойдзецца супраць яго вакцыны.

Так, абнуліўшы папярэднія свае прэзідэнцкія тэрміны, Пуцін абнуліў будучыню Расіі. А разам з ёй і прывязаную да яе будучыню Беларусі. Цяпер не трэба хадзіць да цыганкі, гадаць, што будзе заўтра? Тое самае, што сёння. Духоўная дэградацыя, застой, крадзёж, карупцыя, панаванне карных органаў, падаўленне ўсялякіх свабод, любой жывой, маладой сілы.

Што ў такой сітуацыі нам рабіць? Толькі адно: рассякаць вузлы, якія звязваюць нас з такой будучыняй. Інакш будучыні ў нас не будзе.

12.03.20 18:14

Уладзiмiр Някляеў