ДЭНАМІНАЦЫЯ

Дэнамінацыя.

У Аляксандраўскім скверыку каля Купалаўскага тэатра журналісты спыталі, колькі часу па-мойму будуць трываць новыя беларускія грошы?

Я сказаў, што не даўжэй, чым будзе існаваць беларуская дзяржава.




Якраз у гэты час каля фантана “Хлопчык з лебедзем” тоўпіліся расійскія дэсантнікі і кідалі ў басейн свае капейкі. Мусібыць, каб ці застацца, ці вярнуцца...

01.07.16 21:11

Уладзiмiр Някляеў