НЕ - НЯВЫБАРАМ!

Вось і пачаліся “выбары”.              

             

Начальнік мінскай міліцыі Барсукоў выклікаў палітыка Статкевіча і прыгразіў непазбежным пакараннем за ўдзел у палітычнай дзейнасці.

У 2010 годзе мне гразіў тым самым пракурор Васілевіч.


Усё тое самае... Толькі ў 2010 годзе нас застрашвалі міліцыянты, гэбісты, пракуроры з аднымі прозвішчамі, цяпер - з іншымі.


Мяняюцца служкі рэжыму, але не змяняецца ягоная сутнасць. І па сутнасці ўсё міліцыянты, гэбісты, пракуроры, усе начальнікі на ўсіх пасадах – гэта адзін чалавек. Аляксандр Лукашэнка, які стварыў паліцэйскую дзяржаву.


Вось я супраць чаго, а не супраць таго, каб Беларусь рухалася ў Еўропу.


За еўрапейскую Беларусь трэба змагацца. Пра гэта й заявіў Мікалай Статкевіч, выйшаўшы з турмы. І мы дамовіліся быць разам.

Далучайцеся!


Не бойцеся пагроз. Свабодна выяўляць вашу грамадзянскую пазіцыю - ваша канстытуцыйнае права. Падчас выбарчых кампаній яно яшчэ й падмацаванае 45 артыкулам Выбарчага кодэксу. Тыя, хто пазбаўляе вас гэтага права, не дае магчымасці яго рэалізаваць, - злачынцы.


Разам з Мікалаем Статкевічам заклікаю вас на пікет з патрабаваннем сапраўдных, свабодных і справядлівых выбараў.


Месца пікету: Мінск, ГУМ.


Час: 10 верасня а 18.00.


09.09.15 22:23

Уладзiмiр Някляеў