ВОЛЯ Ў КУЛАКУ!
25 сакавіка - дзень Волі. У змаганні за яе беларусы не адны. Разам з намі намагаюцца вырвацца з несвободы ўкраінцы, рускія. А тыя, хто хацеў бы трымаць Волю ў кулаку, спрабуюць заціснуць у кулак усіх і кожнага, хто за яе паўстае.
24 сакавіка кіраўніцтва Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных зносін звольніла з працы прафесара Андрэя Зубава. “Оставляя на совести Зубова А.Б. неуместные и оскорбительные исторические аналогии и характеристики, руководство МГИМО сочло невозможным продолжение работы Зубова А.Б. в институте», - напісана на сайце адміністрацыі. Фармальна адзін з вядучых расійскіх вучоных звольнены па падставе п. 8 арт. 81 Працоўнага кодэкса РФ (за амаральны ўчынак).
З прафесарам Андрэем Зубавым я сустрэўся нядаўна ў Маскве на кангрэсе «Супраць вайны, супраць самаізаляцыі Расіі, супраць рэстаўрацыі таталітарызму». Гадоў пяць я не бачыў яго, і праз гэты час ён яшчэ болей нагадаў мне дэпутата расійскай Дзяржаўнай думы пачатку мінулага стагоддзя. І чамусьці не другой ці трэцяй, а Думы чацвёртай, апошняй, на якой сфармавалася ліберальная Прагрэсіўная партыя: вось параўнайце прафесара А. Зубава (на фота) з лібералам-прагрэсістам П. Рабушынскім, які між іншым таксама быў выбітным рускім вучоным.
П. Рабушынскі памёр у Францыі. У эміграцыі. А. Зубава, які валодае некалькімі замежнымі мовамі ўключна з тайскай, куды толькі ні запрашаюць. Ён эмігрыраваць не збіраецца.
Каб зразумець, хто такі прафесар Андрэй Барысавіч Зубаў, дастаткова паслухаць хоць одну лекцыю (
Ну, прачыталі... І што? Тыя людзі, “сознательные русские”, якія першымі гэтую кнігу прачыталі, калегі прафесара Зубава якраз і выгналі яго з працы, з інстытута...
Памаўчым пра мараль.
Хто вінаваты? Пуцін?.. Але не Пуцін выганяў...
Што рабіць? “Собрать бы книги все да сжечь?..» Ну, калі не мяняюць у сутнасці сваёй рускую свядомасць, не змяняюць плынь рускай гісторыі ўсе разам кнігі, якія пра яе напісаныя?..
Не ведаю.
Але ведаю адно: менавіта такімі людзьмі, як прафесар Андрэй Зубаў, якія не баяцца ісці супраць плыні, Расія можа - і будзе – ганарыцца. Гэта яны, а не Пуцін з Лаўровым насамрэч любяць (дакладней, можа быць, і любяць, “но странною любовью”) Расію, як бы падпісваючыся пад словамі да канца - нават пасля таго, як Расія забрала ў яе сына - да крыжа ўлюбёнай у яе Ахматавай:
Я была тогда с моим народом
Там, где мой народ, к несчастью, был.