Дазволены мітынг недазволены 25.11.2013 2

Фотарэпортаж з угодкаў Слуцкага Збройнага Чына.


1. Гадавіна СЗЧ пачалася з тумана. Ён будзе з намі да палудня. Вільгаць -100%.
Фота праз вакно.

2. Наш аўтобус быў другім і крыху запозьніўся з-за набыцьця вянкоў і ліхтароў. Разом з КХП ў Грозаў мы не пасьпелі.

3. Алеся Макаева, як адказнага за паездку, забралі для дачы тлумачэньняў у сельсавет. З ім паехаў Ільля Дабратвор. Яны яшчэ пакуль сідзяць з міліцыянтом у аўто. Зь левага боку на фота - міліцэйскі начальнік, сьпінай да нас - іхні "кіношнік".
Фота праз вакно.

/Фота выдаленае/
4. Тут міліцэйскі начальнік успомніў пра свае правы і папрасіў выдаліць фота. Такі сараматлівы, ня ведаю, як ён на дзяржслужбу, ды яшчэ ў міліцыю, патрапіў...


5. Мы пакінулі хлопцаў на старшыню ПБНФ (каб ён іх падхапіў на аўто) і паехалі, бо і так ужо затрымаліся і не хацелі спазьніцца на дазволены мітынг у Слуцку. Аднак хутка былі спыненыя гаішнікамі, да якіх далучыліся міліцыянты, якія запрапанавалі нам вярнуцца ў Грозаў. Як я мяркую, рабілася ўсё, каб сарваць мерапрыемства. Так і выйшла, што ў Вызна й Семяжова мы не пасьпелі. Паехалі ўжо проста ў Слуцак пад пільным міліцэйскім канвоям.
Фота праз вакно.


6а,6б. Пахілы слуцкі Ленін, якога называюць "ленін-скраў-тэлевізар", нагадвае вядомую вежу ў Пізе ці аднанайменны статуй у менскім аэрапорце (таго, з падпілаванымі нагамі).
Фота праз вакно.


7. І, як у Менску, нас увесь час акалялі і "штацкія", і па форме.
Фота здалёк.

8а, 8б. Любіць начальства такія акцыі, што праводзяцца падалей ад люцкіх вачэй. А там рабеце, што хочаце.

9. Пакуль ніхто ня бачыць, можаце нават расейцом дулі пакруціць)

10. Не, гэна не маскоўскія папы, што незаконна захапілі нашыя касьцёлы й зборы, а беларуская праваслаўная царква, якой не даюць рэгістрацыі ў сваёй хаце.

11. Тут, у відэёблёгу, можна забачыць невялічкі канцэрт беларускага барда Андрэя Мельнікава й прамовы выступоўцоў.

12. Звычайна ў гэны дзень маладафронтаўцы прымаюць прысягу на вернасьць Радзіме.

13. Янукевіч распусьціў мітынг, і мы, перайшоўшы дарогу, далучыліся да КХП.

/Фота выдаленае/
14. Тут мяне затрымалі за тое, што я хаджу па Слуцку ... строем. А мітынг КХП-БНФ мне наведаць не дазволілі, бо ён дазволены ... толькі для КХП) Таму на мітынг я спазьніўся. Давялося абыйсьціся безь мяне, тым больш, што я не арганізатар, а ўсяго толькі журналісты.


15. І ніякага страхацьця не адбылося.

16. Нарэшце выяжджаем са Слуцку (фота з вакна). Вянкі ўскладаць на магілы паўстанцоў нам забаранілі. Забаранілі нават выходзіць з аўтобуса. Яны ня мелі рацыі.
Фота праз вакно.

17. Вызна.

18. Тут маскоўскі поп сьпілаваў была колькі гадоў назад Крыж-помнік паўстанцом. Калябаранты й акупанты падобнае робяць далёка ня ў першы раз.

19. Семяжова. Тут, як і пад Вызнай, адбываліся найбольш жорсткія баі.

20.а, 20.б. Побач з помніком паўстанцом Сьвяты Юрай ў сталінскіх колерох гукае свайго адвечнага спадарожніка - Лагоднага Цмока.

21. Мы памятаем.

Паездку фундавалі ПБНФ, Рух Салідарнасьці "Разом", група "за Волю". Фатаграфаваў і камэнтаваў navicki. Жыве Беларусь.

* Апроч угодкаў СЗЧ у гэны дзень адбыліся: гадавіна шчасьлівага шлюбу сужэнцоў Грузьдзіловічаў, якія былі з намі, і дзень народзінаў барда Мельнікава.

Адзін з прызоў віктарыны падчас вяртаньня ў Менск - дыск Андрэя Мельнікава.

Фота й Відэё зробленыя Juraś Navicki.


Алесь Дзянісаў: Лічу ўдзел у Маратоне Салідарнасьці з палітвязьнямі справай гонару 26.01.2013 159

ЮБІЛЕЙ МАРАТОНУ



26 студзеня на сядзібе БНФ адбылася 25-я вечарына Маратону Салідарнасьці "За нашую й вашую Вольнасць!".








Алесь Дзянісаў — гарадзенскі музыка, рок-паэт, заснавальнік музычных праектаў "Людзі на балоце"  і "Dzieciuki"(Дзецюкі), сёньня выступіў зь вялікім, амаль двохгадзінным, канцэртам у гонар сучасных беларускіх палітвязьняў, у гонар паўстанцаў-каліноўцаў (150–годзьдзе вызвольнага паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага адзначаюць у гэтыя дні ўсе патрыёты Беларусі). Алесь выканаў песьні з азначаных праектаў, а таксама й з наступнага, новага альбома з працоўнай назвай "На белых аблоках сноў", у тым ліку й на цудоўныя вершы гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль.





Кастусь Каліноўскі. Каляндар Таварыства Беларускай Мовы з арыгінальнага фота Ахілы Банольдзі, 1863.



Трэба згадаць, што падчас сёнешняга выступу Алеся на Маратоне прыйшла й непрыемная навіна - улады забаранілі канцэрт групы “Дзецюкі”, які павінен быў адбыцца сеньня-ж а 19-й у адным з клюбаў Менска, пры чым забаранілі пасьля тэлефанаваньня з КГБ у дырэкцыю клюба. Да клюбу нават прыгналі два аўтазакі.  Людзі, якія прыйшлі на Маратон Салідарнасьці, выказалі музыкам сваю падтрымку і павагу: "Правільны шлях абралі ў сваей творчасьці музыкі, калі іхнія канцэрты забараняе сам "камітэт"". Улады баяцца  папулярнасьці “Дзецюкоў”,  бо баяцца нават ценяў паўстанцаў-каліноўцаў, іншых Змагароў за незалежную Беларусь, баяцца сваіх-жа палітвязьняў, баяцца змаганьня народа за Вольнасьць, за права Беларусамі звацца. Чытаць:У Менску забаронены выступ гродзенскага гурту Dzieciukі.





Прамова вядоўцы на пачатку імпрэзы. Швэдар у яе выкананы ў колерох нацыянальнага сьцягу "Беларусь пад акупацыяй".



Пасьля вечарыны удзельнікі падпісалі палітвязьням паштоўкі. Віншавальныя паштоўкі са 150–годзьдзем паўстаньня касінераў і кішэнныя календарыкі з выявай Кастуся Каліноўскага было вырашана даслаць кожнаму з 14 беларускіх палітвязьняў. Асобна адзначылі Міколу Статкевіча, над партрэтам якога прышпілілі легендарны значак з выявай народнага правадыра, нескаронага расейскімі акупантамі, і бел-чырвона-белым сьцягам, нагадаўшы прысутным, што сябры Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў, стваральнікам якога быў Мікола Статкевіч, насілі такія значкі разам з Пагоняй.







Пытаньне да Ганны Шапуцькі, адной з куратарак Маратону: Ганна, калі не сакрэт, распавядзіце, як вы на гэных гарадзенскіх дзецюкоў выйшлі?



- Алеся Дзянісава, былога вакаліста "КальЯна", які грае фолк-панк на беларускай мове, я вырашыла запрасіць адразу, калі пачула іхні ("Дзецюкоў")  новы альбом "Людзі на балоце", прысьвечаны антыбальшавіцкаму супраціву. Я падумала, што калі людзі выконваюць такія песьні, то яны вельмі любяць Беларусь, перажываюць і за палітвязьняў, за іхных родных - і не памылілась. Запытала ў Алеся Кіркевіча пра іх, і ён таксама параіў запрасіць да ўдзелу ў Маратоне Салідарнасьці. Далей я зьвязалась праз Фэйсбук з лідэрам групы Алесем Дзянісавым і той адразу даў згоду. Складанасьць была толькі ў тым, што хлопцы самі з Горадні. Але-ж якраз у гэтыя дні, 25-26 студзеня, у іх былі заплянаваныя канцэрты ў Менску. І мы з Алесем дамовіліся, што паміж канцэртамі ён прыедзе на сядзібу і падтрымае палітвязьняў. І ён стрымаў свае слова. Канцэрт адбыўся.





У правым баку фота, на нацыянальным сьцягу - "Лісты з-пад шыбеніцы" Кастуся Каліноўскага.



- А колькі ўжо разоў была падхопленая эстафэта Маратону?



- Юрась, я палічыла, гэта як раз 25-я вечарына Маратона Салідарнасьці. Распачаўся ён 10-га верасьня. Дзякуй усім беларускім творцам - музыкам, мастакам, паэтам і г.д, якія, не гледзячы ні на якія перашкоды, прынцыпова адкрыта змагаюцца за свабоду палітвязьняў. Гонар ім і пашана. Жыве Беларусь!



- Жыве ў вольнай Эўропе!



Fota navicki. Аll rights reserved.



Бонус: Мой конік. Сьпявае Алесь Дзянісаў.

АЙН КАТАВАЛЬНЯ КАПУТ! Эксклюзыўныя й рарытэтныя фота й малюнкі з зачыненага Акрэсьціна. 31.12.2012 4

З годам без катавальні-Акрэсьціна!





Фота Сяргея П'яных.



Кожны, хто хоць раз "адседзеў" колькі сутак ў турме на Акрэсьціна, памятае ейныя перапоўненыя, цьмяныя, брудныя, сьмярдзючыя каморы, халодныя зімой і задушлівыя летам.



Сёлета праваабаронцы (пачынаючы мною й Алесем Макаевым) абвалілі на міліцыю, пракуратуру, суды дождж заяваў, пазоваў, скаргаў на неналежныя умовы ўтрыманьня й катаваньні арыштантоў і затрыманых. З дапамогай Руху За Свабоду, Партыі Беларускі Народны Фронт, Руху Салідарнасьці "Разам" і асабіста Алеся Макаева, а таксама каардынацыйнай Групы За Волю быў зьняты відэёкліп і зладжаны шэраг выстаў акрэсьцінскіх малюнкоў, як у Беларусі, так і за яе межамі. Беларуская рэжысэрка Вольга Мікалайчык зьняла дакумэнтальную стужку«Катавальня-Акрэсціна» [Bramafilm, 2012] , якую за колькі месяцоў прагледзела больш за трыццаць тысячаў карыстальнікоў інтэрнэту.



У выніку катавальня была закрытая на капрэмонт з пераабсталяваньнем камор тэрміном ледзь не на два гады. Таму такога Акрэсьціна, якое мы бачылі раней, больш ня будзе. Група За Волю зрабіла адмысловую падборку фота й малюнкоў, якія цяпер сталі эксклюзыўнымі й рарытэтнымі.





Перад самым рэмонтом. Нават звонку відаць шчарбатая цэгла муроў, абсыпаная плітка "стакана".

 


Фотаальбом й Дэматыватор navicki.





У каморы нават няма рукамыйніка, даводзіцца мыцца пад іржаваю трубой проста над "ачком". Там-жа набіраць "пітную" ваду й мыць посуд. Кубак - адзін на ўсіх. Папера для прыбіральні- газэта.



Фота Сяргея П'яных.



Як ужо казалася раней у гэным-жа блёгу, палітарыштанты там былі пазбаўленыя нават асноўных канстытуцыйных правоў.
1. Нават у параўнаньні з крымінальнымі злачынцамі, яны ня мелі права ані на ліставаньне ці тэлефанаваньне, ані на сустрэчы з роднымі ці харчовыя перадачы, не маглі набыць за ўласны кошт харчоў.

2. Не было радыё ці тэлевізара.

3. Не было спартовых ці разьвіваючых гульняў (добра, хоць камплект шашак зьявіўся быў нарэшце – адзін на ўсей ЦІП).

4. Не было бібліятэкі, кніг, газэтаў, нават дзяржаўных.

5. Немагчыма было ўзяць дазволеныя рэчы са сканфіскаваных у ЦІПе.

6. Немагчыма было чытаць ці пісаць, прычым ня толькі з прычыны недастатковага асьвятленьня ў каморах. Супрацоўнікі міліцыі папросту адбіралі акуляры, адмыслова пазбаўляючы арыштантоў магчымасьці нават абскаржваць незаконныя прысуды, ня тое, што пісаць скаргі на неналежныя ўмовы ўтрыманьня.





Часта ляжаць месца не хапала. Некаторыя спалі на падлозе, іншыя - седзячы, ці па чарзе. За такое ўтрыманьне ў турме арыштанты яшчэ й грошы павінныя плаціць.



Фота Сяргея П'яных.



7. Не было асобнага памяшканьня для паленьня. Палячыя знаходзіліся ў адной каморы з непалячымі, каморы, дзе людзі жылі, елі, спалі, без прымусовае й увогуле дастатковае вэнтыляцыі ператвараліся ў суцэльныя курылкі.

8. Хворыя арыштанты знаходзіліся ў адных каморах са здаровымі.

9. Не было больніцы, дзе хворыя арыштанты маглі-б атрымаць дастатковую мэдычную дапамогу. Турма – ня больніца.

10. Не было дворыкоў, дзе можна падыхаць сьвежым паветрам, пагуляць, заняцца спортам ці проста размяць ногі.

11. Немагчыма было спаць ня толькі з прычыны, што мулка было на голых дошках ці ДГП альбо недастаткова ацяпляліся каморы, але й з-за таго, што па начах не выключалася лямпачка ў вочы.

12. Не было мэблі, ложкаў, пасьцеляў, матрасаў, проста коўдры, рушнікоў, толькі холад, бруд й цемра - натуральны карцэр!





Фотаальбом "Акрэсьцінскія будні" Сяргея П'яных.





Часта не было нават туалетнае паперы. Міліцыянты часта выдавалі для прыбіральні скарыстаную "Советскую Белоруссию" і іншую камуністычную літаратуру. Выкарыстоўваліся нават міліцэйскія пратаколы.



Фота й Дэматыватор navicki.





Калядная ялінка з хлеба, разтрушчаная ботамі маскі-шоў.



Фота navicki.





Калі ІЧУ сяк-так адрэмантавалі, то ЦІП састарэў, як фізычна, так і маральна. Грошай хапіла толькі на эўрарэмонт для міліцыянтоў.



Фота й Дэматыватор navicki.





"Образцово-показательные камеры для демонстрации школьникам."  Насамрэч, у каморах, дзе утрымліваюць вязьняў, вокны сьвятла амаль што не прапускаюць.



Фотаальбом Малады Фронт(Чэхія).





Паўночнае вызваленьне navicki.



Фота каардынацыйнай Групы За Волю й Польскага Радыё.





"Maя торба ўтрымлівае рэвольвэр, выбухоўку, саблю й паўпуда наркотыкоў." Калі-б я не трапляў у турму, там ужо сядзелі маладафронтоўцы - іх садзілі проста за тое, што яны ёсьць. Ніводная з апазыцыйных арганізацыяў не выклікала столькі шалу ў БТшнікоў, МВД-КГБшнікоў і іншых калябарантоў.



Дэматыватор navicki.





Мары вязьняў. У рацыёне палітарыштантоў адсутнічалі неабходныя прадукты.



Фота navicki.





Дуля з хлебу ад штодзённых і шматразовых ператрусоў.



Фота й Дэматыватор navicki.





Самаробныя шашкі, якія падчас ператрусоў камор міліцыянты адбіралі.



Фота navicki.





Мыла.



Фота й Дэматыватор navicki.





Кнігі, якая шматразова адбылі пакараньне.



Фота navicki.





Фота й Дэматыватор navicki.





Калядная хвігурка Сьв.Міколы.



Фота navicki.





"Гатэль", як яго рэпрэзэнтаваў "апошні дыктатар Эўропы", як ён сябе кліча.



Дэматыватор navicki. Фота Сяргея П'яных.





Скарбы палітарыштанта:

1. Папера д/прыбіральні. Яе выдавалі толькі палітычным.

2. Дуля ад штодзённых і шматразовых ператрусоў і голуб.


3. Мыла. Яго выдавалі толькі палітычным.

4. Даміно й кубік д/гульні.



Хлеб. Зубная паста. Працы рожных вязьняў. Фота navicki.





Фота й Дэматыватор navicki.





Кавалак вечка на дзьверы каморы, адламаны палітарыштантом.



Фота navicki.





Пэрсанальная выстава Юрася Навіцкага "Код Акрэсьціна".



Фота БЕЛАПАН, Радыё Свабода, Рух За Свабоду.



Малюнок з выставы.





Ігару Яўсееву й ягоным братанам з бруднае міліцыі прысьвячаецца.





Малюнок з выставы.





Доўгачаканы абед. Маляванае на прозьбу швэцкай тэлевізіі.





Малюнок з выставы.





Малюнок з выставы. Адмыслова д/Бі-Бі-Сі.



Малюнок з выставы. Адмыслова д/Маладога Фронту.





Маляванае на прозьбу Рабочага Фронту.





Маляванае на агульнае карціне на просьбу  БЕЛСАТу.





Турэмныя малюнкі navicki выстаўляліся ў Кіеве й Малыне (Украйна), двойчы ў Менску, у Празе, Варшаве, Тбілісі.



Фота Рух Салідарнасьці "Разам".





З годам без катавальні-Акрэсьціна!



Фота Тацяны Грачанікавай. Каляж.



(с)Усе фота ахоўваюцца аўторскім правам. Распаўсюд вітаецца, але не забывайцесе спасылацца на аўторство, блёг і Беларуспартызан.
Страницы: 1
Читать другие новости