Раство ў турме 30.12.2017

"Раство ў турме" - невялічкі мастацкі праект віншавальных паштовак для палітвязьняў, пры выкананьні якіх былі выкарыстаныя адбіткі пальцаў былых палітвязьняў. Ад аўтороў трох калядных турэмных дзёньнікоў з карцінкамі.







Гэным праектом мы даводзім, што кожны можа зрабіць паштоўку сваймі рукамі, якая будзе для вязьняў больш каштоўнай за самую прыгожую пакупную.
Памятайма пра тых, хто зараз за крáтамі.

Калядна-турэмныя карцінкі 26.11.2013 13

Вось прыйшла зіма і ў Беларусь. Выпаў першы сьнег, што нагадаў пра калядныя сьвяты, да якіх засталася меней як месяц. Трэба ўжо задумвацца пра калядныя падарункі для сваякоў і сяброў, для палітвязьняў, якія сёньня знаходзяцца за кратамі і ўва многім, апроч свабоды, абмяжаваныя. Потым часу, як заўжды ня знойдзецца, альбо за сьвяточнымі клопатамі, ялінкава-цацачнай мітусьнёй, забудзецца.

палітвязьні

Звычайна пра іх згадваюць людзі, якія самі шмат перажылі, бачылі злыбяду, ведаюць, што такое гора, альбо на сабе адчулі рэпрэсыі. Для іх у Інтэрнэце шмат ідэяў, як павішваваць палітвязьняў нават пры атсутнасьці сродкаў. Некалькі такіх ідэяў пазычыў і я, зрабіўшы тузін хэнд-мэйд паштовак, якія прапаную шаноўным чытачом.

выцінанкі
Самае простае - у капэрту зь віншаваньнямі ўкласьці сьняжынку, вырэзаную з аркуша паперы, альбо наклеіць папяровую выцінанку на кавалак каляровага картону. Паспрабуйце, гэна проста, я таксама зрабіў іх ці ня ўпершыню) І выяў выцінанак у Сеціве даволі.

хэнд-мэйд паштоўка
Не нашмат больш цяжка зрабіць падобную віншаванку. Патрэбныя: ідэя, каляровыя картоны й папера, фальга, серабранка й нажніцы.

3-Д і сеціўныя падборкі
Не нашмат цяжэй зрабіць і 3-Д паштоўку, альбо выбраць у інтэрнэце сымпатычны малюнок (калі саме маляваць ня ўмееце) і раздрукаваць. Ну, а тым дзелавым людзям, якім "некагда фігнёй займацца", магу прыраіць даслаць грашовы перавод вязьням альбо іхным родным. Прыблізную падборку адрэсаў падаю тут:

1. Аліневічу Ігару Ўладзімеравічу, 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацак, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калёнія № 10, атрад № 12

2. Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу, 230023, г. Гародня, вул. Кірава, 1, турма № 1

3. Бяляцкаму Аляксандру (Алесю) Віктаравічу, 213800, Магілеўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калёнія № 2, атрад № 14

4. Васьковічу Яўгену Сяргеевічу, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4

5. Гайдукову Андрэю, 213030, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 3 км, ПК № 19

6. Дзядку Мікалаю Аляксандравічу, 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4

7. Лобаву Эдуарду Анатолевічу, 225295, Берасцейская вобл., г. Івацэвічы, “Воўчыя норы”, а/с 20, папраўчая калёнія № 22, атрад № 3, брыгада №32

8. Пракапенка Арцему Анатолевічу, 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК № 15

9. Парфянкову Васілю Пятровічу, 247400, г. Сьветлагорск, вул. Заводская, 16, ЛПП-1

10. Статкевічу Мікалаю Віктаравічу, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4

11. Сьв. а. ксяндзу Уладзіславу (Уладзімеру Міхайлавічу Лазару), 220050, г. Менск, ас 8, СІЗА КДБ.


Грашовыя пераводы можна дасылаць у неабмяжаванай колькасьці.


Фота палітвязьняў і іхнія адрэсы ўзятыя ў Інтэрнэт-суполцы Каардынацыйная група “За Волю” https://www.facebook.com/groups/369831583027845/. Працы й Фота JuraśNavicki.


Пакуль яны за кратамі, мы ўсе несвабодныя 02.02.2013 58

Большай любові ні ў кога няма, як тая, калі хто душу сваю паложыць за сяброў сваіх. Ін 15:13





Ганна Шапуцька не выпускае з рук партрэта палітзьняволеных.



1 лютага 2013-га аб’яднаньне няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і грамадзянскіх ініцыятываў «Асамблея НДА» уручыла прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці-2012». Імпрэза адбылася ў перапоўненай людзьмі Галерэі «Ў». У намінацыі найлепшая «Новая ініцыятыва году» перамог Маратон Салідарнасьці "Свабоду палітвязьням". Кампанія была зладжаная каардынацыйнай групай "За Волю"*.



Пераможцаў вызначылі па вынікох супольнага падліку галасоў, пададзеных за намінантаў сябрамі Рабочай групы Асамблеі (44 прадстаўнікі арганізацыяў), а таксама 25 спэцыяльна запрошанымі экспэртамі зь ліку лідэроў НДА ды леташніх пераможцаў прэміі(Радыё Свабода).





Прыз Маратона.



Арганізатары Маратону лічаць гэтую перамогу ўзнагародай усім палітвязьням, усім творцам - музыкам, паэтам, мастакам, кінарэжысэрам, якія не збаяліся адкрыта выказаць сваю падтрымку, сваю салідарнасць, палітвязьням, нягледзечы на магчымыя рэпрэсыі, ахвяруючы сваім часам, сваім дабрабытам, сваей працай, а таксама усім неабыякавым  людзям, якія лічылі ўдзел у кампаніі справай гонару, справай сумленьня. Трэба адзначыць, што за час правядзеньня Маратону Салідарнасьці людзі ахвяравалі больш за тысячу даляраў, якія пайшлі на дапамогу сям’і Аўтуховіча, на падтрымку Малчанаву, Васьковічу, дапамаглі матэрыяльна сям’і Крутога Алеся і г.д.







Ледзь прымусіў усьміхнуцца - пераможцы-ж усё-ткі)



Усяго за пэрыяд зь 10 верасня 2012 года, калі Маратон Салідарнасьці распачалі сваймі выступамі знакаміты бард Зьміцер Бартосік і былы палітвязень і палітэмігрант, паэта Алесь Адамовіч, да Юбілейнай, 25-ай вечарыны 26 студзеня 2013-га, зь ня менш ужо вядомым музыкам Алесям Дзянісавым, у кампаніі прынялі ўдзел таленавітыя музыкі й паэты Ўладзімер Някляеў, Андрэй Мельнікаў, Лявон Вольскі, Роман Абрамчук, Тацяна Беланогая, Марыя Новікава, Наталя Бордак, Ігар Сімбіроў, Аляксандар Памідораў, Юля Фралова, Зьміцер Вайцюшкевіч, Алесь Галіч, Роман Яраш, Сяргей Касцень, Андрэй Хадановіч, Марыя Баравік, Алесь Наркевіч, цэлы шэраг вядомых беларускіх кінарэжысэроў - Віктар Дашук, Валер Мазынскі, Вольга Мікалайчык, Сяргей Ісакаў, гісторыкоў, былых савецкіх і цяперашніх палітвязьняў, і "іншых славутасьцяў"(Эўрорадыё). Маратон Салідарнасьці быў актыўна падтрыманы і за межамі Беларусі. У ягоных рамках у Беларусі было таксама рэалізавана колькі паасобных праектоў "Намалюй (дапішэ, зрабе, падпішэ, дашле) паштоўку для палітвязьня" і тры мастацкія выставы: Алеся Пушкіна, былога палітвязьня Алеся Квяткевіча і блёгера navicki.





Дыплём.



*ГЗВ, даведка аўтора: група "За Волю" нарадзілася 19 сьнежня 2010 года зь вернікоў рожных канфэсыяў, пазьней да яе далучыліся сямейнікі палітвязьняў, праваабаронцы, прадстаўнікі ад рожных грамацкіх арганізацыяў і палітычных партыяў.



Адкрытая суполка Каардынацыйная група "За Волю", была створаная неабыякавымі людзьмі дзеля аб'яднаньня й каардынацыі высілкоў па вызваленьню палітвязьняў. Стварэньне ГЗВ ухваліў і легендарны сёнешні палітвязень Павал Севярынец. Удзельнікі групы прапануюць грамадзянам нашай краіны не заставацца ў баку, бо кожны можа ўнесьці сваю долю ў агульную справу вызваленьня палітвязьняў.



Першы круглы стол па пытаньнях вызваленьня палітвязьняў і іх колькасьці на Беларусі адбыўся 25 студзеня 2012 года. Быў прыняты зварот да палітыкоў і праваабаронцоў - аб’яднаць свае высілкі ў справе вызваленьня палітвязьняў.




Каардынацыйнай групой "За волю" быў выпрацаваны й прыняты дакумант "Аб'ектыўныя крытэры палітычна матываваных перасьледаў у Беларусі". Гэта было неабходна, бо ў Рэспубліцы Беларусь да таго часу не існавала крытэроў вызначэньня палітычных зьняволеных і ўлады Беларусі заяўлялі пра адсутнасьць палітвязьняў, фабрыкуючы супроць іх крымінальныя справы.



ГЗВ таксама былі распачатыя сэсыі “Грамадскага Трыбунала”, дзе, напрыклад, было выстаўленае абвінавачваньне ўладам у катаваньні палітвязьняў - лідэра “Маладога Фронту” Зьмітра Дашкевіча й кандыдата ў Прэзыдэнты Андрэя Саннікава, катаваньня іншых грамадзянаў падчас адміністрацыйнага арышту і адбываньня імі пакараньня ў ЦІПе “Акрэсьціна”.



Таксама былі сабраны сведчаньні людзей аб катаваньнях у ЦІПе, а кінарэжысерам Вольгай Мікалайчык быў зроблены фільм-хроніка “Катавальня Акрэсьціна”, адбыўся прагляд і абмеркаваньне гэтага фільма. У межах Трыбунала адбылася вялікая міжнародная выстава турэмных малюнкаў блёгера navicki. ГЗВ накіравала ўладам зварот з патрабаваньнем зачыніць гэтую турму-катавальню, да зварота былі прыкладзеныя дыскі з фільмам і, дзякуючы агульным намаганьням, акрэсьцінская турма была зачыненая на капітальны рамонт.



Маратон Салідарнасьці - толькі адна з апошніх ініцыятыў групы. Дзякуючы МС выказаць сваю падтрымку можа кожны неабыякавы да лесу палітвязьняў творца, будзь то музыка, паэта, мастак, рэжысер. Удзельнікамі Марафону зьяўляюцца ўсе наведнікі, якія не толькі могуць выказаць падтрымку палітвязьням сваей прысутнасьцяй, але-ж і ахвяраваць сродкі на дапамогу сем’ям апошніх, ім самім.



Далучайцеся дзеля хутчэйшага вызваленьня беларускіх палітвязьняў і дапамогі ім сёньня!


Алесь Дзянісаў: Лічу ўдзел у Маратоне Салідарнасьці з палітвязьнямі справай гонару 26.01.2013 159

ЮБІЛЕЙ МАРАТОНУ



26 студзеня на сядзібе БНФ адбылася 25-я вечарына Маратону Салідарнасьці "За нашую й вашую Вольнасць!".








Алесь Дзянісаў — гарадзенскі музыка, рок-паэт, заснавальнік музычных праектаў "Людзі на балоце"  і "Dzieciuki"(Дзецюкі), сёньня выступіў зь вялікім, амаль двохгадзінным, канцэртам у гонар сучасных беларускіх палітвязьняў, у гонар паўстанцаў-каліноўцаў (150–годзьдзе вызвольнага паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага адзначаюць у гэтыя дні ўсе патрыёты Беларусі). Алесь выканаў песьні з азначаных праектаў, а таксама й з наступнага, новага альбома з працоўнай назвай "На белых аблоках сноў", у тым ліку й на цудоўныя вершы гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль.





Кастусь Каліноўскі. Каляндар Таварыства Беларускай Мовы з арыгінальнага фота Ахілы Банольдзі, 1863.



Трэба згадаць, што падчас сёнешняга выступу Алеся на Маратоне прыйшла й непрыемная навіна - улады забаранілі канцэрт групы “Дзецюкі”, які павінен быў адбыцца сеньня-ж а 19-й у адным з клюбаў Менска, пры чым забаранілі пасьля тэлефанаваньня з КГБ у дырэкцыю клюба. Да клюбу нават прыгналі два аўтазакі.  Людзі, якія прыйшлі на Маратон Салідарнасьці, выказалі музыкам сваю падтрымку і павагу: "Правільны шлях абралі ў сваей творчасьці музыкі, калі іхнія канцэрты забараняе сам "камітэт"". Улады баяцца  папулярнасьці “Дзецюкоў”,  бо баяцца нават ценяў паўстанцаў-каліноўцаў, іншых Змагароў за незалежную Беларусь, баяцца сваіх-жа палітвязьняў, баяцца змаганьня народа за Вольнасьць, за права Беларусамі звацца. Чытаць:У Менску забаронены выступ гродзенскага гурту Dzieciukі.





Прамова вядоўцы на пачатку імпрэзы. Швэдар у яе выкананы ў колерох нацыянальнага сьцягу "Беларусь пад акупацыяй".



Пасьля вечарыны удзельнікі падпісалі палітвязьням паштоўкі. Віншавальныя паштоўкі са 150–годзьдзем паўстаньня касінераў і кішэнныя календарыкі з выявай Кастуся Каліноўскага было вырашана даслаць кожнаму з 14 беларускіх палітвязьняў. Асобна адзначылі Міколу Статкевіча, над партрэтам якога прышпілілі легендарны значак з выявай народнага правадыра, нескаронага расейскімі акупантамі, і бел-чырвона-белым сьцягам, нагадаўшы прысутным, што сябры Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў, стваральнікам якога быў Мікола Статкевіч, насілі такія значкі разам з Пагоняй.







Пытаньне да Ганны Шапуцькі, адной з куратарак Маратону: Ганна, калі не сакрэт, распавядзіце, як вы на гэных гарадзенскіх дзецюкоў выйшлі?



- Алеся Дзянісава, былога вакаліста "КальЯна", які грае фолк-панк на беларускай мове, я вырашыла запрасіць адразу, калі пачула іхні ("Дзецюкоў")  новы альбом "Людзі на балоце", прысьвечаны антыбальшавіцкаму супраціву. Я падумала, што калі людзі выконваюць такія песьні, то яны вельмі любяць Беларусь, перажываюць і за палітвязьняў, за іхных родных - і не памылілась. Запытала ў Алеся Кіркевіча пра іх, і ён таксама параіў запрасіць да ўдзелу ў Маратоне Салідарнасьці. Далей я зьвязалась праз Фэйсбук з лідэрам групы Алесем Дзянісавым і той адразу даў згоду. Складанасьць была толькі ў тым, што хлопцы самі з Горадні. Але-ж якраз у гэтыя дні, 25-26 студзеня, у іх былі заплянаваныя канцэрты ў Менску. І мы з Алесем дамовіліся, што паміж канцэртамі ён прыедзе на сядзібу і падтрымае палітвязьняў. І ён стрымаў свае слова. Канцэрт адбыўся.





У правым баку фота, на нацыянальным сьцягу - "Лісты з-пад шыбеніцы" Кастуся Каліноўскага.



- А колькі ўжо разоў была падхопленая эстафэта Маратону?



- Юрась, я палічыла, гэта як раз 25-я вечарына Маратона Салідарнасьці. Распачаўся ён 10-га верасьня. Дзякуй усім беларускім творцам - музыкам, мастакам, паэтам і г.д, якія, не гледзячы ні на якія перашкоды, прынцыпова адкрыта змагаюцца за свабоду палітвязьняў. Гонар ім і пашана. Жыве Беларусь!



- Жыве ў вольнай Эўропе!



Fota navicki. Аll rights reserved.



Бонус: Мой конік. Сьпявае Алесь Дзянісаў.

АЙН КАТАВАЛЬНЯ КАПУТ! Эксклюзыўныя й рарытэтныя фота й малюнкі з зачыненага Акрэсьціна. 31.12.2012 4

З годам без катавальні-Акрэсьціна!





Фота Сяргея П'яных.



Кожны, хто хоць раз "адседзеў" колькі сутак ў турме на Акрэсьціна, памятае ейныя перапоўненыя, цьмяныя, брудныя, сьмярдзючыя каморы, халодныя зімой і задушлівыя летам.



Сёлета праваабаронцы (пачынаючы мною й Алесем Макаевым) абвалілі на міліцыю, пракуратуру, суды дождж заяваў, пазоваў, скаргаў на неналежныя умовы ўтрыманьня й катаваньні арыштантоў і затрыманых. З дапамогай Руху За Свабоду, Партыі Беларускі Народны Фронт, Руху Салідарнасьці "Разам" і асабіста Алеся Макаева, а таксама каардынацыйнай Групы За Волю быў зьняты відэёкліп і зладжаны шэраг выстаў акрэсьцінскіх малюнкоў, як у Беларусі, так і за яе межамі. Беларуская рэжысэрка Вольга Мікалайчык зьняла дакумэнтальную стужку«Катавальня-Акрэсціна» [Bramafilm, 2012] , якую за колькі месяцоў прагледзела больш за трыццаць тысячаў карыстальнікоў інтэрнэту.



У выніку катавальня была закрытая на капрэмонт з пераабсталяваньнем камор тэрміном ледзь не на два гады. Таму такога Акрэсьціна, якое мы бачылі раней, больш ня будзе. Група За Волю зрабіла адмысловую падборку фота й малюнкоў, якія цяпер сталі эксклюзыўнымі й рарытэтнымі.





Перад самым рэмонтом. Нават звонку відаць шчарбатая цэгла муроў, абсыпаная плітка "стакана".

 


Фотаальбом й Дэматыватор navicki.





У каморы нават няма рукамыйніка, даводзіцца мыцца пад іржаваю трубой проста над "ачком". Там-жа набіраць "пітную" ваду й мыць посуд. Кубак - адзін на ўсіх. Папера для прыбіральні- газэта.



Фота Сяргея П'яных.



Як ужо казалася раней у гэным-жа блёгу, палітарыштанты там былі пазбаўленыя нават асноўных канстытуцыйных правоў.
1. Нават у параўнаньні з крымінальнымі злачынцамі, яны ня мелі права ані на ліставаньне ці тэлефанаваньне, ані на сустрэчы з роднымі ці харчовыя перадачы, не маглі набыць за ўласны кошт харчоў.

2. Не было радыё ці тэлевізара.

3. Не было спартовых ці разьвіваючых гульняў (добра, хоць камплект шашак зьявіўся быў нарэшце – адзін на ўсей ЦІП).

4. Не было бібліятэкі, кніг, газэтаў, нават дзяржаўных.

5. Немагчыма было ўзяць дазволеныя рэчы са сканфіскаваных у ЦІПе.

6. Немагчыма было чытаць ці пісаць, прычым ня толькі з прычыны недастатковага асьвятленьня ў каморах. Супрацоўнікі міліцыі папросту адбіралі акуляры, адмыслова пазбаўляючы арыштантоў магчымасьці нават абскаржваць незаконныя прысуды, ня тое, што пісаць скаргі на неналежныя ўмовы ўтрыманьня.





Часта ляжаць месца не хапала. Некаторыя спалі на падлозе, іншыя - седзячы, ці па чарзе. За такое ўтрыманьне ў турме арыштанты яшчэ й грошы павінныя плаціць.



Фота Сяргея П'яных.



7. Не было асобнага памяшканьня для паленьня. Палячыя знаходзіліся ў адной каморы з непалячымі, каморы, дзе людзі жылі, елі, спалі, без прымусовае й увогуле дастатковае вэнтыляцыі ператвараліся ў суцэльныя курылкі.

8. Хворыя арыштанты знаходзіліся ў адных каморах са здаровымі.

9. Не было больніцы, дзе хворыя арыштанты маглі-б атрымаць дастатковую мэдычную дапамогу. Турма – ня больніца.

10. Не было дворыкоў, дзе можна падыхаць сьвежым паветрам, пагуляць, заняцца спортам ці проста размяць ногі.

11. Немагчыма было спаць ня толькі з прычыны, што мулка было на голых дошках ці ДГП альбо недастаткова ацяпляліся каморы, але й з-за таго, што па начах не выключалася лямпачка ў вочы.

12. Не было мэблі, ложкаў, пасьцеляў, матрасаў, проста коўдры, рушнікоў, толькі холад, бруд й цемра - натуральны карцэр!





Фотаальбом "Акрэсьцінскія будні" Сяргея П'яных.





Часта не было нават туалетнае паперы. Міліцыянты часта выдавалі для прыбіральні скарыстаную "Советскую Белоруссию" і іншую камуністычную літаратуру. Выкарыстоўваліся нават міліцэйскія пратаколы.



Фота й Дэматыватор navicki.





Калядная ялінка з хлеба, разтрушчаная ботамі маскі-шоў.



Фота navicki.





Калі ІЧУ сяк-так адрэмантавалі, то ЦІП састарэў, як фізычна, так і маральна. Грошай хапіла толькі на эўрарэмонт для міліцыянтоў.



Фота й Дэматыватор navicki.





"Образцово-показательные камеры для демонстрации школьникам."  Насамрэч, у каморах, дзе утрымліваюць вязьняў, вокны сьвятла амаль што не прапускаюць.



Фотаальбом Малады Фронт(Чэхія).





Паўночнае вызваленьне navicki.



Фота каардынацыйнай Групы За Волю й Польскага Радыё.





"Maя торба ўтрымлівае рэвольвэр, выбухоўку, саблю й паўпуда наркотыкоў." Калі-б я не трапляў у турму, там ужо сядзелі маладафронтоўцы - іх садзілі проста за тое, што яны ёсьць. Ніводная з апазыцыйных арганізацыяў не выклікала столькі шалу ў БТшнікоў, МВД-КГБшнікоў і іншых калябарантоў.



Дэматыватор navicki.





Мары вязьняў. У рацыёне палітарыштантоў адсутнічалі неабходныя прадукты.



Фота navicki.





Дуля з хлебу ад штодзённых і шматразовых ператрусоў.



Фота й Дэматыватор navicki.





Самаробныя шашкі, якія падчас ператрусоў камор міліцыянты адбіралі.



Фота navicki.





Мыла.



Фота й Дэматыватор navicki.





Кнігі, якая шматразова адбылі пакараньне.



Фота navicki.





Фота й Дэматыватор navicki.





Калядная хвігурка Сьв.Міколы.



Фота navicki.





"Гатэль", як яго рэпрэзэнтаваў "апошні дыктатар Эўропы", як ён сябе кліча.



Дэматыватор navicki. Фота Сяргея П'яных.





Скарбы палітарыштанта:

1. Папера д/прыбіральні. Яе выдавалі толькі палітычным.

2. Дуля ад штодзённых і шматразовых ператрусоў і голуб.


3. Мыла. Яго выдавалі толькі палітычным.

4. Даміно й кубік д/гульні.



Хлеб. Зубная паста. Працы рожных вязьняў. Фота navicki.





Фота й Дэматыватор navicki.





Кавалак вечка на дзьверы каморы, адламаны палітарыштантом.



Фота navicki.





Пэрсанальная выстава Юрася Навіцкага "Код Акрэсьціна".



Фота БЕЛАПАН, Радыё Свабода, Рух За Свабоду.



Малюнок з выставы.





Ігару Яўсееву й ягоным братанам з бруднае міліцыі прысьвячаецца.





Малюнок з выставы.





Доўгачаканы абед. Маляванае на прозьбу швэцкай тэлевізіі.





Малюнок з выставы.





Малюнок з выставы. Адмыслова д/Бі-Бі-Сі.



Малюнок з выставы. Адмыслова д/Маладога Фронту.





Маляванае на прозьбу Рабочага Фронту.





Маляванае на агульнае карціне на просьбу  БЕЛСАТу.





Турэмныя малюнкі navicki выстаўляліся ў Кіеве й Малыне (Украйна), двойчы ў Менску, у Празе, Варшаве, Тбілісі.



Фота Рух Салідарнасьці "Разам".





З годам без катавальні-Акрэсьціна!



Фота Тацяны Грачанікавай. Каляж.



(с)Усе фота ахоўваюцца аўторскім правам. Распаўсюд вітаецца, але не забывайцесе спасылацца на аўторство, блёг і Беларуспартызан.

Павіншуй палітвязьня з Раством, Калядамі, Новым годам! Яшчэ ня позна. 21.12.2012 1

Калі 19 сьнежня 2010-га я трапіў у жодзінскую турму, дапамагці мне не было каму. Чалавек я ўжо ў гадох, бацькі памерлі, родных няшмат, ды й тым нікому не паведамілі аб маім арышце, а цяжкахворая жонка так сама трапіла ў турму, толькі ў жаночую. Таму я быў моцна ўшчулены, калі да мяне ў турэмную камору пачалі прыходзіць перадачы ад "сястры", "цёткі" і "мамы". Дзякуй людзям, якія, хочучы дапамоч, сталі мне ў тыя чорныя часы бліскімі й роднымі...



Сёньня ў лукашэнкаўскіх турмах утрымліваюцца 13 вязьняў, прызнаных палітычнымі як унутры краіны, так і ў сьвеце. Бацькі некаторых зь іх ужо памёрлі, чакаючы на іхняе вызваленьне. З часу Крывавае нядзелі-2010 ужо  прайшло два гады, а некаторыя з хлопцаў сядзяць яшчэ долей. Хай-жэ-ж яны ў гэныя марозныя вечары адчуюць часьцінку цяпла нашых неледзяшоў-сэрцаў! Павіншуйма іх, дадаўшы пару добрых словаў падтрымкі!







Сьвяты Мікола сьпяшае з падарункамі.  Пэйнт navicki. Паштоўка.







Калядная казка. Фота Тацяны Грачанікавай.



Палітвязьням можна напісаць ліст, зрабіць паштоўку, а лепей, цікавую фотку на памяць. Можна з гарацкога патэлефанаваць на нумар 166 і прадыктаваць тэкст тэлеграмы. Вось іхнія адрэсы:



Аліневіч Ігар Уладзіміравіч:

211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калонія № 10.

***

Аўтуховіч Мікалай Мікалаевіч:

230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, турма № 1.

***

Бяляцкі Алесь Віктаравіч

213800, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калонія № 2, атрад № 14.

***

Васьковіч Яўген Сяргеевіч

212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4.

***

Дашкевіч Зміцер Вячаслававіч

230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, турма № 1.

***

Дзядок Мікалай Аляксандравіч

212011, Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4.

***

Лобаў Эдуард Юр’евіч

225295, Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, папраўчая калонія № 22.

***

Малчанаў Аляксандр Валер'евіч

222125, Мінская вобл., Барысаўскі р-н, в. Навасады, папраўчая калонія №14.

***

Парфянкоў Васіль Пятровіч

225413, Брэсцкая вобл., г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258, СІЗА № 6.

***

Пракапенка Арцём Анатолевіч

212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, папраўчая калонія № 15.

***

Севярынец Павел Канстанцінавіч

225143, Брэсцкая вобл., Пружанскі р-н, в. Куплін, ПУАТ-7.

***

Статкевіч Мікалай Віктаравіч

212011, Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4.

***

Францкевіч Аляксандр Уладзіміравіч

25295, Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а / с 20, папраўчая калонія № 22, атрад 2.





Для іх важнае кожнае вашае слова, кожны знак, што яны не забытыя.



Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=102030

Мы ня мусім забывацца на іх! 12.10.2012 5


Паштоўка для палітвязьняў. Яны будуць з аўтографамі.

Прашоў чарговы, ужо трынаццаты дзень Маратону Салідарнасьці. Мы пагаворым аб гэным з адной зь ягоных арганізатараў, грамацкай дзяячкай Ганнай Шапуцькай.

Юрась Навіцкі: Ганна, напачатку раскажэце крыху, як прасоўваюцца справы з Маратонам?

Ганна Шапуцька: Як вы ведаеце, Марафон Салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі распачаўся па ініцыятыве каардынацыйнай групы “За Волю” 10 верасьня 2012 года. Сваёй акцыяй мы меліся зьвярнуць увагу грамацтва на наяўнасьць у краіне палітычных зьняволеных, выказваем ім сваю падтрымку, вучымся быць салідарнымі. Першы тыдзень вядомыя музыкі й паэты выступалі на сядзібе Партыі БНФ у Менску штовечар -  ад панядзелка да пятніцы. Надалей Марафон Салідарнасьці з палітвязьнямі штотыднёва праходзіць па аўторках і чацвяргох.

ЮН: Нехта зь вядомых людзей ужо прыняў удзел у вашае акцыі салідарнасьці?

ГШ: Але. У Марафоне Салідарнасьці з палітвязьнямі ўжо прынялі ўдзел:
гісторык, прафэсар Ланід Лыч,
вядомы кінарэжысэр Віктар Дашук,
паэты Уладзімір Някляеў, Марыя Баравік, Славамір Адамовіч,
мастак Алесь Пушкін,
музыкі Зьміцер Бартосік, Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, Павал Аракелян, Алег Гарус, Андрэй Мельнікаў, Алесь Наркевіч, Аляксей Галіч, Аляксандр Памідораў, Марыя Новікава, Раман Яраш, Андрэй Касьцень, Віктар Сямашка,
былыя палітвязьні часоў СССР Сяргей Ханжанкоў і Ўладзімір Раманоўскі. Шмат цікавых сустрэч чакае яшчэ нас наперадзе.


Тацяна Беланогая -- бард. Нарадзілася ў 1984 годзе ў Менску, сярэднюю школу закончыла ў Маладзечне. Мае дзьве вышэйшыя адукацыі -- геаграфічную і пэдагагічную (выкладчыца ангельскай мовы). Пераможца конкурсу "Бардаўская восень" у Бельску Падляскім, конкурсу "ОРРА-2006" у Варшаве. Выдала альбомы: "Там, дзе мы" (2004), "Пабачыць сьвет"(2006), "Дзьвюхкроп'е"(2007), "Ніткі"(2011). Аўтарка многіх-многіх-многіх песень.

ЮН: Ганна, у мяне да вас цэлы блёк пытаньняў: аці цяжка вам знаходзіць выканаўцаў для канцэртоў, ці шмат хто адмаўляецца і чаму так мала людзей прыходзіць на зладжаныя вамі канцэрты? Вось сёньня на канцэрт вядомых беларускіх бардаў прыйшло адно колькі дзясяткоў салідарных.

ГШ: Выканаўцаў знаходзіць не цяжка. Пакуль адмовіўся толькі адзін чалавек, некаторыя папрасілі патэлефанаваць крыху пазьней, бо зараз яны задзейнічаныя ў канцэртах. Выступоўцы ўсе вельмі шчырыя ў сваім жаданьні дапамагчы палітвязьням, іх родным. Дзякуй ім вялікі за салідарнасьць і нізкі паклон. А вось заля часам бывае напалову пустой і гэта незразумела. Канешне, недахоп інфармацыі грае сваю ролю, але-ж мы распаўсюджваем праз Фэйсбук, Аднакласьнікаў, празь сяброў і знаемых, шмат людзей проста ня могуць ня ведаць пра Марафон Салідарнасьці, але-ж ахвяраваць сваім часам, сваімі справамі ў гэтыя дні могуць далека ня ўсе. Ня ўсе разумеюць, што прыйсці на сядзібу і падтрымаць сваей прысутнасьцю палітвязьняў -гэта паўдзельнічаць у акцыі ў іхнюю падтрымку, а таксама выказаць тым самым свой пратэст супроць пануючага рэжыму гвалту й беззаконьня.

ЮН: Якія пытаньні яшчэ паўсталі перад вамі пад час правядзеньня Маратона Салідарнасьці?


Паштоўка для палітвязьняў.

ГШ: Галоўнае пытаньне, якое нам пакуль не атрымалася вырашыць – гэта інфармацыйная падтрымка нашых "незалежных" СМІ. Вельмі мала інфармацыі пра Марафон Салідарнасьці, людзі скардзяцца, што не могуць даведацца, што не друкуюць газеты. Няма інфы й на сайтох.
Мы вельмі зьдзіўленыя, не чакалі такіх праблем, бо пытаньне вызваленьня палітвязьняў – галоўнае пытаньне на сёнешні дзень. Людзі сядзяць за кратамі, любая падтрымка ім вельмі неабходная. Ім вельмі важна ведаць, што грамадства не забылася пра іх, што столькі вядомых таленавітых беларусаў падтрымлівае іх у гэтыя цяжкія хвіліны. Мы робім рассылку СМІ праз прэсавую службу БХД, мы запрашаем журналістаў на ўсе нашыя сустрэчы, мы просім нават палітвязьня Паўла Севярынца, каб ён сваім аўтарытэтным словам дапамог, дагрукаўся да нашых СМІ. Але ж акрамя “Радые Свабода” больш ніхто, ні "НН", ні "Хартыя", ні "Народная Воля" і г.д. не агучвае належным вобразам акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі... і гэта вельмі прыкра й балюча. Хочацца зьвярнуцца да рэдактароў вядомых газет, сайтоў – далучайцеся да Марафону. Будзьма Салідарнымі. Ад кожнага з нас залежыць лес нашых палітвязьняў, лес нашай краіны.

ЮН: Ну а што пазытыўнага можаце згадаць? Вострыя моманты?

ГШ: Прыемна адзначыць, што Марафон Салідарнасці падхапілі і ў замежжы, так, 26 кастрычніка ў Варшаве пройдзе дабрачынны канцэрт "Свабоду Беларусі" у падтрымку беларускіх палітвязьняў. Спадзяемся, што й іншыя краіны падхопяць гэтую ініцыятыву. і шмат людзей па за межамі нашай краіны даведаюцца пра лес беларускіх палітвязняў, выкажуць ім сваю падтрымку.
Наша Салідарнасць – наша Перамога. Далучайцесь. Свабоду палітвязьням!
Вельмі было прыемна, што палітвязень Васіль Парфянкоў атрымаў ліст з аўтографамі Вайцюшкевіча й Пушкіна, быў удзячны ўсім удзельнікам Марафону.
Востры момант - павінны быў на прэзэнтацыі новага фільма Дашука прысутнічаць галоўны герой фільма - мастак Алесь Пушкін, але-ж перад самай прэзэнтацыяй мы дазналіся, што яго кінулі на 10 сутак за краты , пра што паведамілі сябры Алеся, што прыехалі на Марафон са Смаргоні. Удзельнікі Марафону прапанавалі годна сустрэць Пушкіна пасля адсідкі, што мы і зрабілі)


Ігар Сімбіроў, карэнны асіпаўчук, беларус. Па адукацыі актэр тэатра лялек. Мультыінструменталісты: грае на гітары, бас-гітары, дудках, баяне, губным гармоніку. За актыўную грамадзянскую пазіцыю шмат разоў арыштоўваўся. Апошні раз адседзеў 25 сутак запар. Прычынай сталася актыўнае змаганьне з КГБ, каб той вярнуў забраную гітару, нэтбук і дзёньнікі пэрыяду Крывавай Нядзелі (19 снежня 2010 года). Актыўна канцэртуе з уласным музычным праектам, які пазіцыянуе як псіха-фольк-рок-бард-сьпевы і маналёгі пад гітару.

Юрась Навіцкі: Спадар Ігар, а чаму Вы прынялі ўдзел у Маратоне?

Ігар Сімбіроў: Ведаеце… гэта такое дзіўнае пытаньне! Калі не мне прымаць удзел у падобных акцыях, дык тады каму-ж? Я на сваёй скуры адчуў падчас сваіх адседак, што такое,  калі цябе не “грэюць” з волі, калі на цябе нібыта забыліся. Зразумела, што такую сітуацыю штучна ствараюць тыя паск*ды ў міліцыянцкіх пагонах, каб псіхалагічна цябе зламаць. Яны часам не перадаюць перадачы, каб чалавек падумаў, што на яго забыліся і ён нікому не патрэбны. І таму любая зьвестачка, што аб табе памятаюць, цябе чакаюць, табе спачуваюць і табой ганарацца – гэта надае львінай долі пазытыву і дапамагае вытрываць. Сам праз гэта шматкроць праходзіў. Таму я тут, каб засьведчыць сваю салідарнасьць з маімі паплечнікамі, і каб паказаць крывавай гебне і паскуднаму рэжыму, што НАШ ДУХ ЖЫВЫ!

ЮН: Вы кагосьці асабіста ведаеце зь цяперашніх палітзьняволеных?

ІС: А як жа! Паўлюк Севярынец, Зьміцер Дашкевіч. Зь імі мы вельмі добра прыяцельствавалі. Плячом да пляча на барыкадах неаднойчы стаялі. З астатнімі знаёмы фрагментальна.

ЮН: Ігар, сярод палітычна зьняволеных таксама знаходзіцца вашая гітара)))



ІС: О-о! Гэта вы трапна заўважылі! Так, гітара ў засьценкох КГБ. Камітэт дзяржаўнага БАНДЫТЫЗМУ яе пасьпяхова прыхватызаваў і аддаваць не зьбіраецца. Яны разам з фрунзенскім судом Менска і Упраўленьнем папярэдніх расьледваньняў кідаюць мяне, як мячык, адзін аднаму, маўляў, ідзі шукай у КГБ. Задтуль мяне накіроўваюць шукаць ў суд, з суда да міліцыянтаў… А потым у адзін момант, калі я актыўна пачынаю хадзіць па гэтых установах, мяне хапаюць і судзяць за тое, што я нібыта мацюгаюся, прыстаю да мінакоў, махаю рукамі і зьневажаю супрацоўнікаў міліцыі. Гэты набор цягне на 15 сутак.

ЮН: Што вы пажадаеце палітвязьням і іхным сваякам?

ІС: Вытрываць. Гэта выпрабаваньне. Чымсьці за волю Бацькаўшчыны трэба ахвяраваць. Тыя, хто зараз за кратамі, многае на сябе ўсклалі. І зь іх многа і спаганяецца. Яны сапраўдныя героі. Я шчыра жадаю ім такімі і заставацца, вытрываць, захаваць гонар і годнасьць. А сваякам пажадаю тое самае – вытрываць, дачакацца, не ўпадаць у адчай і не апускаць рукі. Усё роўна мы пераможам, бо іначай мы проста не можам)


Паштоўка для палітвязьняў.

Тыдзень салідарнасьці 16.09.2012 2

Прайшоў першы тыдзень Маратона салідарнасьці з палітвязьнямі. Ці ня стане ён і апошнім?
Аб гэным мы й пагутарылі з адной з арганізатароў Маратону, Ганнай Шапуцькай.

Юрась Навіцкі: Ці плянуеце Вы працягваць свае акцыі надалей?

Ганна Шапуцька: Канешне будзем, бо патэнцыял Марафону вельмі высокі і трэба яго абавязкова выкарыстоўваць.

ЮН: Відавочна, што кульмінацыя акцыі прайшла - гэна быў, адназначна, выступ акустычнай групы "Крамбамбуля". Дык аці мае сэнс працягваць Маратон, які болей не зьбярэ ані людзей, ані грошай? Цікаўнасьць да акцыі згасла ды й рэсурсы андэграўнда ня надта вялікія.

ГШ: Я катэгарычна з Вамі ня згодная. Усё цалком наадварот. У нас яшчэ шмат плянаў, задумак. У аўторак адбудзецца выступ вядомага музыкі, шоў-мэна легендарнага Аляксандра Памідорава. Крыху пазьней мы хочам зрабіць вечар салідарнасьці былых палітвязьняў зь сёнешнімі, вечар салідарнасьці маладых паэтаў з палітвязьнямі, хацелі-б, каб да нас далучыліся й беларусы замежжа і мы разам зарганізавалі-б канцэрты Салідарнасьці ў Варшаве, Вільне, Кіеве, Чэхіі й г.д. Але-ж для гэтага нам трэба больш моцная падтрымка ўсіх неабыякавых людзей, усіх беларусаў, як тут, на Радзіме, так і па-за яе межамі. Трэба, каб тэма палітвязьняў сталася самай галоўнай тэмай сучаснасьці.

ЮН: Чаму вашыя акцыі так ані разу не наведала ані адна знакавая фігура беларускай палітычнай апазыцыі, апроч Міколы Дземідзенкі з "Маладога Фронту"? Ці зварачаліся да некага зь лідэроў асабіста?

ГШ: Чаму не прыходзяць нашыя палітыкі, грамадскія дзеячы? Мы запрашаем усіх, а асабіста толькі выступоўцаў. Палітыкі – частка грамадства, такія ж людзі, як і мы з вамі, і я ўпэўненая, што яны павінныя прыходзіць самі, сядзець побач з людзьмі, адчуваць іх энергетыку, тады і людзі будуць іх па-іншаму ўспрымаць, людзі заўважаць і зробяць для сябе вывады. Нядаўна Аляксей Янукевіч, старшыня Партыі БНФ, прыходзіў на канцэрт Андрэя Мельнікава і інш., спадзяюся, што й астатнія самі далучацца без асабістага запрашэньня.

ЮН: Вы здолелі працягнуць даволі доўга, цэлы тыдзень, зараз перапынак - час падвесьці рахунак, абмяркаваць памылкі. Падзялецеся ўражаньнямі, што было добра, што кепска, зь якім вынікам вы падыйшлі да выходных?

ГШ: Уражаньні самыя станоўчыя. І назва нашаму Марафону пасьля канцэрта Зьмітра Вайцюшкевіча знайшлася вельмі трапная: "Разбуры Турмы Муры". Сваёй акцыяй мы мацуем хвалю салідарнасьці ў нашым грамадстве. Канешне, не ўсе адбываецца так, як хацелася-б. Я маю на ўвазе, што большасьць людзей прыходзіць паслухаць сваіх улюбёных артыстоў -  і падтрымаць палітвязьняў. А павіна быць наадварот - выказаць падтрымку палітвязьням і паслухаць улюбёных артыстоў. Трэба разглядаць гэты Марафон, як падтрымку ня толькі з боку музыкаў, творцаў, але-ж у першую чаргу гэта - акцыя салідарнасьці нашага грамадства з палітвязьнямі.

Не хапае інфармацыйнай падтрымкі з боку СьМІ. Хацелася-б, каб пра Марафон Салідарнасьці людзі маглі чуць штодня, каб газеты, сайты больш актыўна друкавалі інфармацыю пра гэтую падзею. Крыху здзіўляе сёнешняя пазыцыя рэдактароў СьМІ. Лічу, што ім таксама трэба вучыцца быць салідарнымі!

Зразумела, што нехта баіцца, нехта ня мае часу, нехта думае, што нічога не дапаможа і г.д. Але-ж галоўнае зараз – вызваліць нашых палітвязьняў. І тут трэба ахвяраваць - і часам, і адкласьці справы, і перамагчы свой страх. Нас павіннае быць шмат.

ЮН: Посьпеху вам у любым выпадку.


У акцыі салідарнасьці з палітзьняволенымі ўжо прынялі ўдзел навукоўцы, паэты, музыкі, сьпевакі, мастакі, палітыкі й фільм Вольгі Мікалайчык "Палітвязьні". Гэна Леанід Лыч, Лявон Вольскі, Славамір Адамовіч, Аляксей Галіч, Зьміцер Вайцюшкевіч, Алег Гарус, Мікола Дземідзенка, Павал Аракелян, Алесь Пушкін, Алесь Наркевіч, Зьміцер Бартосік, Андрэй Мельнікоў. У офісе, дзе адбыўся тыдзень Салідарнасьці, адначасова праходзіць і выстава гераічнай тэматыкі вядомых беларускіх мастакоў.
Фота Навіцкі.

Маратон Салідарнасьці працягваецца. Далучайцесе! 14.09.2012

Учора, 13 верасьня 2012 г. адбыўся чацьверты вечар Маратону Салідарнасьці "Свабоду палітвязьням". Падтрымаць беларускіх гэрояў прыйшлі гэным разом доктар гісторычных навук, прафесар, Ганаровы сябар клуба “Спадчына”, Леанід Лыч, вядомыя беларускія барды Андрэй Мельнікаў і Алесь Наркевіч. Сустрэча зь імі была вельмі цікавай, багатай на ўспаміны Андрэя Мельнікава пра Дашкевіча, Севярынца, Статкевіча і інш. палітвязьняў, багатай на новыя сьпевы.

Леанід Лыч даў наказ моладзі, абгрунтаваны гісторычнымі фактамі - шанаваць беларускую мову, беларускую культуру, удзельнічаць у культурніцкім і палітычным жыцьці, не зьязжаць з краіны ў той час, калі Беларусь хворая на дыктатуру й ёй патрэбная дапамога, як не пакідаюць хворых бацькоў дзеці, а дапамагаюць ім з усяе моцы. Так і з роднай, маўляў, краінай - трэба змагацца тут, на сваей роднай зямлі, трэба лекаваць Бацькаўшчыну, ратаваць яе. Паважаны прафэсар правёў гісторычны экскурс, нагадаўшы пра шматвяковы генацыд і этнацыд беларускага народу, распавёў пра сёнешні рэйдэрскі захоп расейскамоўнымі пісьменьнікамі ўсіх магчымых пасад саюза пісьменьнікоў і г.д.

Ганна Шапуцька, каардынатарка Маратону: "Сапраўдным адкрыцьцём сустрэчы для многіх прысутных стаў таленавіты бард зь Вялейкі - паэта Алесь Наркевіч. Апроч цікавых песень, ен падарыў нам цэлы пакунак зборнікаў сваех цудоўных вершаў "Аднойчы перажыць жыцьцё", частку якіх мы і перададзім палітвязьням."

Часу не хапіла, каб выказаць усе свае думкі і пачуцьці, прасьпяваць усе свае песьні.

Маратон Салідарнасьці працягваецца, і сёньня, 14 верасня 2012-га., а 18-ай, вядомы бард, краязнаўца, фальклярысты Аляксей Галіч сваймі лепшымі песьнямі выкажа падтрымку палітвязьням, а вядомая кінарэжысэрка Вольга Мікалайчык далучыцца да Маратона, прадэманстраваўшы свой ролік "Палітвязьні".

Далучайцесе й вы. Чакайма ўсіх неабыякавых людзей на сядзібе БНФ (Чарнышэўскага,3).


Распачаў вечарыну салідарнасьці вядомы бард Андрэй Мельнікоў. Гучыць старажытная ліцьвінская песьня "Слава Воршы" (якраз зараз гадавіна пераможнай бітвы).


Паважаны прафэсар Леанід Лыч выступіў са зваротам да моладзі: "Я вас прашу, не пакідайце Айчызну!"


Спадар Леанід не чакаў на падарункі, а сам падарыў арганізатаром колькі сваех кніжачак. На фота зь імі - вядучая сёнешняе імпрэзы Валерыя Чарнаморцава.




Андрэй Мельнікаў асабіста ведае многіх сёнешніх палітвязьняў, цёпла прыгадаў мінулыя іхнія вольныя часіны й ледзь ня кожнаму прысьвяціў сваю песьню.


Сьпявае свае песьні й чытае вершы таленавіты вялейскі паэта й бард Алесь Наркевіч.


Больш як дзьве гадзіны не спыняўся сёнешні гісторычна-музычна-паэтычны маратон...


...а скончыўся вельмі цёпла...


...абменам прэзэнтамі...



...і чэргамі за аўтографамі.


Некалькі відэё (будзе дадавацца):

Алесь Наркевіч: Ў краіне страху няма свабоды - https://www.youtube.com/watch?v=qQScoqpV9lY&feature=player_embedded
Андрэй Мельнікаў: Слава Воршы! - https://www.youtube.com/watch?v=UTIvkKdcImk&feature=channel&list=UL
Алесь Наркевіч: Каюся я, каюся... - https://www.youtube.com/watch?v=UaUTuAL_Wgo&feature=channel&list=UL

Маратон салідарнасьці 11.09.2012 9


А 18 гадзіне 10 верасьня 2012 року ў Менску стартаваў Маратон Салідарнасьці - цыкль музычна-паэтычных імпрэзаў у падтрымку беларускіх палітвязьняў. Распачалі яго знакаміты бард Свабоды Зьміцер Бартосік і былы палітэмігрант і палітвязень беларускіх турэм паэта Славамір Адамовіч, аўтор вядомага зараз на ўсей сьвет верша "Убей президента".

Тут відэё першага дня:

Зьміцер Бартосік: Шторм. http://www.youtube.com/watch?v=GfsysKs7o1k&feature=plcp
Славамір Адамовіч: Аптымістычныя радкі ў верасьні. http://www.youtube.com/watch?v=UniEjtS0TWI&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: Угнаеньні. http://www.youtube.com/watch?v=xH7bAC7SLEs&feature=plcp  
Славамір Адамовіч: Мы дзеці "чыстага гораду".  http://www.youtube.com/watch?v=92uSPuL5GVw&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: Кальварыйскія могілкі. http://www.youtube.com/watch?v=Q6wz8cUxxlY&feature=plcp
Славамір Адамовіч: Што такое вайна. http://www.youtube.com/watch?v=r38qsF8yWaU&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: Гандураскі сэрыял.  http://www.youtube.com/watch?v=MftR0erP6l8&feature=plcp
Славамір Адамовіч: Дажынкі-2009. Перапішчыца. http://www.youtube.com/watch?v=hLZokiWuAxY&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: Карáкас, мой солнечны горад... http://www.youtube.com/watch?v=GJD_VojZhyM&feature=plcp
Славамір Адамовіч чытае свае вершы. Ля сіняга-сіняга мора... Патаемныя думкі беларускага эмігранта новай хвалі. http://www.youtube.com/watch?v=V4_6vvaKKWY&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: Славаміру Адамовічу прысьвячаецца. http://www.youtube.com/watch?v=S38xy4g59iI&feature=plcp
С.Адамовіч: Напярэдадні. З.Бартосік: Горадня, 1795. http://www.youtube.com/watch?v=0zGU9JHJJ8Y&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: Пра чыстую любоў.  http://www.youtube.com/watch?v=wtEkvdnnu1U&feature=channel&list=UL
Славамір Адамовіч: Беларускай моладзі. http://www.youtube.com/watch?v=-D5H5GHDLhY&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: Сэксуальная рэвалюцыя. http://www.youtube.com/watch?v=uFQEH5URTV0&feature=plcp
Славамір Адамовіч пра сваё зьняволеньне. http://www.youtube.com/watch?v=PvhvBdVnuRU&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: У "Ракаўскім бровары".  http://www.youtube.com/watch?v=tPzGhNnl9TE

Страницы: 1
Читать другие новости