Мастацтва цэнзуры, цэнзура мастацтва 10.12.2014 5

"Малевіч жывы, Серабранка сказала"

Хто пра што, а я - пра вечнае) Нарэшце завяршыў гэны немалы фотапраект пра мастацтва вулічнае й дзяржаўнае, графіці й ЖЭСоўскі фупрэматызм, распачаты ў сакавіку 2012..

Фупрэматызмом называецца "фундаментальны (то бок выкананы на фундамэнтох будынкоў) супрэматызм", новая форма мастацтва, вынайдзеная серабранскімі (Менск, Беларусь) дворнікамі. Ён ўзьнік як сродак цэнзуры з боку мясцовых уладаў, як сродак барацьбы з «грaФЭцi" мясцовых пісацеляў тэгаў і іншымі прыкладамі "наскальнага жывапісу", у тым ліку, апазыцыйнага накірунку. Прыглядзеўшыся пільна, вы заўважыце, што многія малевічскія квадраты, упісаныя ў палосы й крыжы, серабранскія маляры выконвалі, калі не заўжды з густом, дык са смаком, дакладна) І выглядае больш духоўна за збор па пад'ездох апазыцыйных газэт ці абырваньне са сьцен, тумб і слупоў улётак.

Прывяду й прыклад, з чым работнікі ЖЭСоў змагаюцца ў першую чаргу ("шпіёнаманскія графіці"):


Дарэчы, выйшла дакумэнталка "Вялічэзны містыфікатор Казімер Малевіч", ужо ёсьць на торэнтох і Ютубе:



І фупрэматызм з вакна аўтобуса:


Ну, і ўласна, сам праект, 8 блёкоў:













Art of censorship, censorship of art, or Serebryanka as the birthplace of Fuprematism
"Malevich alive, Serebryanka said"

Fuprematism is a "fundamental (that is made on the base of buildings) Suprematism," a new art form invented Serebryanka's (Mensk, Belarus) wipers. Emerged as a means of censorship on the part of local authorities аnd as a means of fight against "graFEti" local writers tags.

Мастацтва цэнзуры, альбо Серабранка як радзіма фупрэматызму. Беларуспартызан.

Чыстыя вуліцы 21.08.2012

"Чыстыя вуліцы" - фотапраект navicki, у працяг тэмы "Мастацтва пралетарскае й дзяржаўнае". Зробленае ў Серабранцы - зробленае зь любоўю)


ZАБОРШЧЫНА


Спытайце мяне, а ці люблю я "Дынама"?


ФКДМ? Маляры супроць!


Казімер Малевіч: Гэна пэцкалі, а не мастакі(((


Чыстыя вуліцы? Не, ня чуў) І нават ня бачыў)))
Падборкі фота, зробленых у сакавіку-жніўні 2012-га на вуліцах Малініна, Якубава, Пляханава, прашпэкце Ракасоўскага, Менск. Гэна ўсяго толькі чвэрць Серабранкі. Я сьвядома не фатаграфаваў роспісы, якія былі бачныя нават проста праз вуліцу.

Мастацтва пралетарскае й дзяржаўнае 17.08.2012 3

Падборкі фота, зробленых у сакавіку-ліпені  2012-га на вуліцах Малініна, Якубава, Пляханава, прашпэкце Ракасоўскага, Менск.


Гоп-графітысты ў менскай Серабранцы асабліва актывізаваліся ўвёсну гэнага года. Ведаю тое дакладна, бо працуючы ў чэрвені мінулага года над праектам “Чыстыя вуліцы, альбо Беларуская яма”, у такой масавасьці арт-стрыт-вандалізму ў раёне яшчэ не назіраў. Даволі рэдкія выявы тыпу надпісу “Жыве Беларусь!”  у  хуткім часе роўненька зафарбоўваліся гарацкімі службамі, якія пільна сачылі за ідэялягічна выверанай чысьцінёй горада (у тым ліку, за адсутнасьцяй апазыцыйных улётак і графіці), зарошчвалі пустэчы канюшынай зь вянку постсавецкага гэрба і стваралі клюмбы ў колерох сталінскага сьцяга.


Але сёлета ўжо ў сакавіку-красавіку пралетарскія мастакі добрым тэмпам пачалі засяваць СВАІМ “разумным, добрым, вечным” серабранскія платы, закуты, падваротні, гаспадарчыя забудовы, электраскрынкі, а потым ужо нават і сьцены дамоў, маркетаў, шапікоў “Союзпечати” І прыпынкоў грамацкага транспарту.



Цікава, што гэным  разом гарацкія дворнікі-жандары гэнткім-жа масавым парадком, ня тлумячы голаў, пачалі зафарбоўваць згаданыя роспісы рожнакаляровымі ПЛЯМАМІ. Нават ня маючыся пільна падабраць колер фарбаў да сьцен, яны размалявалі сьцены так, што іхная праца пачала нагадваць палотны беларускага мастака-супрэматыста Казімера Малевіча, лепей сказаць, ягоныя нязграбныя копіі. За такое падабенства тутэйшыя мастацтвазнаўцы й журналісты ўжо ахрысьцілі творы жэсоўскіх маляроў “фундамэнтальным супрэматызмам”, скарочана ФУПРЭМАТЫЗМАМ. Ну што-ж, гэна таксама свайго роду мастацтва.



У якасьці відэёілюстрацыі прапаную забачыць кароткі адрэзак усё той-жа вуліцы Пляханава. Фота й відэё зробленыя аўтором, у СМІ публікуецца ўпершыню.
Страницы: 1
Читать другие новости

Юрась Навіцкі