АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Выборы-2019 Изменение Конституции Европейские игры в Минске Куропаты Беларусь-Россия Убийство Павла Шеремета

Чыстыя вуліцы 21.08.2012

"Чыстыя вуліцы" - фотапраект navicki, у працяг тэмы "Мастацтва пралетарскае й дзяржаўнае". Зробленае ў Серабранцы - зробленае зь любоўю)


ZАБОРШЧЫНА


Спытайце мяне, а ці люблю я "Дынама"?


ФКДМ? Маляры супроць!


Казімер Малевіч: Гэна пэцкалі, а не мастакі(((


Чыстыя вуліцы? Не, ня чуў) І нават ня бачыў)))
Падборкі фота, зробленых у сакавіку-жніўні 2012-га на вуліцах Малініна, Якубава, Пляханава, прашпэкце Ракасоўскага, Менск. Гэна ўсяго толькі чвэрць Серабранкі. Я сьвядома не фатаграфаваў роспісы, якія былі бачныя нават проста праз вуліцу.

Мастацтва пралетарскае й дзяржаўнае 17.08.2012 3

Падборкі фота, зробленых у сакавіку-ліпені  2012-га ў Серабранцы на вуліцах Малініна, Якубава, Пляханава, прашпэкце Ракасоўскага, Менск.


Гоп-графітысты ў менскай Серабранцы асабліва актывізаваліся ўвёсну гэнага года. Ведаю тое дакладна, бо працуючы ў чэрвені мінулага года над праектам “Чыстыя вуліцы, альбо Беларуская яма”, у такой масавасьці стрыт-арт-вандалізму ў раёне яшчэ не назіраў. Даволі рэдкія выявы тыпу надпісу “Жыве Беларусь!”  у  хуткім часе роўненька зафарбоўваліся гарацкімі службамі, якія пільна сачылі за ідэялягічна выверанай чысьцінёй горада (у тым ліку, за адсутнасьцяй апазыцыйных улётак і графіці), зарошчвалі пустэчы канюшынай зь вянку постсавецкага гэрба і стваралі клюмбы ў колерох сталінскага сьцяга.


Але сёлета ўжо ў сакавіку-красавіку пралетарскія мастакі добрым тэмпам пачалі засяваць СВАІМ “разумным, добрым, вечным” серабранскія платы, закуты, падваротні, гаспадарчыя забудовы, трансфарматарныя будкі, электраскрынкі, а потым ужо нават і сьцены дамоў, маркетаў, шапікоў “Союзпечати” І прыпынкоў грамацкага транспарту.


Цікава, што гэным  разом гарацкія дворнікі-жандары гэнткім-жа масавым парадком, ня тлумячы голаў, пачалі зафарбоўваць згаданыя роспісы рожнакаляровымі ПЛЯМАМІ. Нават ня маючыся пільна падабраць колер фарбаў да сьцен, яны размалявалі сьцены так, што іхная праца пачала нагадваць палотны беларускага мастака-супрэматыста Казімера Малевіча, лепей сказаць, ягоныя нязграбныя копіі. За такое падабенства экспэрты ўжо ахрысьцілі творы жэсоўскіх маляроў "фасадным супрэматызмам" альбо скарочана ФУПРЭМАТЫЗМАМ.


У якасьці відэёілюстрацыі прапаную забачыць кароткі адрэзак усё той-жа вуліцы Пляханава. Фота й відэё зробленыя аўтором, у СМІ публікуецца ўпершыню.

Страницы: 1
Читать другие новости