Не прайшло і стагодзьдзя 20.10.2015

Учора ў лошыцкім парку афіцыйныя ўлады "островка покоя и порядка и донора региональной безопасности" (па словах аднаго з выступоўцаў - міністра замежных спраў РБ У. Мокея) нарэшце ўшанавалі памяць доўга невядомай шырокай грамадскасьці Беларусі гуманітарнай місыі UNRRA, згадкі пра якую за савецкім часам былі забароненыя.

сьмецьцевыя бакі
1-2. Чырвоная дывановая дарожка да шыльды пра UNRRA і сьмецьцевыя бакі ля магілкі яе супрацоўніцы, якая загінула, ратуючы беларусаў. Каб зрабіць агульную памятную фатаграфію, давялося адцягнуць іх падалей убок. Ну, і, натуральна, шматлікія штогодныя рэпартажы з удзелам прадстаўнікоў ААН, замежных амбасадараў альбо беларускай інтэлігенцыі сьмецьцевыя бакі не ўпрыгожваюць. Ганьба. Просіце за памяць пра дапамогу вам-жа крэдыты й прызнаньне калгаснай дыктатуры, дык хаця-б гэтую памяць прыпрыпарадчылі. А то за дзяржаву сорамна.
Фота MT&S і рупарпропа.


Амаль праз 70 гадоў пасьля падзей тут прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцьця на будынку музэя "Лошыцкая сядзіба" мемарыяльнай дошкі, прысьвечанай працы ў Беларусі гуманітарнай місыі UNRRA. У 1946-47-ых менавіта тут разьмяшчаўся офіс місыі, што была створаная дзяржавамі для аказаньня дапамогі краінам, якія найбольш пацярпелі ў хадзе Другой Сусветнай вайны, у тым ліку Беларусі, падкрэсліў міністар (задачай UNRRA было аказаньне эканамічнай дапамогі краінам Эўропы, а таксама рэпатрыяцыя й падтрымка ўцекачоў у пасьляваенны час).

Тамара Місейчык
5. Пані Тамара Місейчык - адна з уратаваных. Раней, калі былі сілы, яна й сама прыяжджала на магілку Рут Уолер, а ў дзяцінстве туды яе прыводзіла маці. На афіцыйнае адкрыцьцё памятнай шыльды яе ніхто не запрасіў, ды яна наўрацці прыехала-б.
Фота MT&S, Асіповічы, 2011.

На дошцы на беларускай і ангельскай мовах напісанае: "У гэтым доме ў 1946-1947 гадах разьмяшчалася місыя адміністрацыі дапамогі й аднаўленьня Аб'яднаных Нацый (UNRRA). Памятная дошка ўстаноўленая ў 70-ю гадавіну заканчэньня Другой Сусьветнай вайны і стварэньня ААН, адна з заснавальніц якой - Беларусь.".

Руху Салідарнасьці
6-8. 8 траўня 2015 - 70-я ўгодкі сканчэньня Другой Сусьветнай вайны. Акцыя па ўшанаваньні памяці місыі UNRRA й яе супрацоўніцы прадстаўнікамі Руху Салідарнасьці "Разам".
Фота MT&S.

"Пастаўкі UNRRA ў першыя пасьляваенныя гады прадуктаў, насеньня, тэхнікі дапамаглі Беларусі перажыць разруху і голад, - адзначыў Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд. - Як амерыканец я ганаруся тым, што ў складзе місыі працавалі мае суайчыньнікі. ... Заслугоўвае памяці й жыцьцё асобнага чалавека - супрацоўніцы місыі Рут Уолер, якая памерла 4 жніўня 1946. Рут захварэла пасьля таго, як дапамагла выратавацца беларускім хлапчукам, якія тапіліся. Яна пахаваная на Вайсковых могілках у Менску".

Тацяна Грачанікава
9. Тацяна Грачанікава, беларуская грамадская дзяячка, ускладае на магілу выратавальніцы сваёй маці сымбалічны букет - пяць белых хрызантэм і чырвоную ружу. Штогодная мэмарыяльная акцыя Руху Салідарнасьці "Разам". 4 жніўня 2015, Дзень памяці Выратавальніцы Рут. Спадзяюся, прыйдзе час, калі сюды прыйдуць прадстаўнікі афіцыйнай ўлады.

Роланд таксама запрапанаваў назваць імём Рут Уолер адзін з карпусоў 1-й гарадской клінічнай бальніцы.

"Я рады, што мы змаглі аказаць беларускім уладам дапамогу ў высакародным распачынаньні ўвекавечаньня агульнай гісторыі й супольных намаганьняў міжнароднай супольнасьці», - падсумаваў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі.

У цырымоніі прынялі ўдзел  таксама прадстаўнікі ААН і замежныя дыпляматы.

Па матэрыялах MT&S, PS, RR, "Звязда" і іншых мас-мэдыя.

Дружыньніца зноў у шпіталі 25.11.2014

сьцяг
Стан здароўя Дружыньніцы Плошчы-2010 Тацяны Грачанікавай зноў пагоршыўся. Якраз зараз ёй робяць новую хэміотэрапію. Памолімось, браты, калі хто ўмее.
Сьцяг на Крапівенскім полі, 500-я ўгодкі Варшанскай бітвы. Фота зь Інтэрнэту.

шалік
Фота легендарнай рэпарцёркі рэгіянальнага журналісцкага праекту "Паўвыспа Серабранка" Тацяны Грачанікавай, якая 19.12.2010 абараняла Дом Ураду ад правакатароў. Яна, хворая на рак, па наклёпе супрацоўнікоў міліцыі была тады зарыштаваная брудным судом, у телефанаваньні родным было пісьмова адмоўлена, своечасовая мэдычная (ды й ніякая ўвогуле) дапамога не была аказаная, арышт ня быў скасаваны, што прывяло ў выніку да цяжкай стадыі хваробы. Аднак Тацяна здолела захаваць і ў турме адзьнятыя фота- й відэёматэрыялы, аўдыёфайлы і, пасьля чатырох апэрацыяў, апраменьваньняў і хэміотэрапій працягвала дапамагаць нам з фотарэпортажамі і асобнымі фота, якія часта перадрукоўваліся й іншымі сайтамі. Спадзяемся, яна яшчэ вернецца да праекту.
Фота на памяць, зробленае на тацяніну камэру адным з удзельнікоў Плошчы-2010.

Страницы: 1
Читать другие новости

Юрась Навіцкі