БЕЛАРУСЫ! АБАРОНІМ АЙЧЫНУ!

БЕЛАРУСЫ! АБАРОНІМ АЙЧЫНУ!



Падчас сёнешняга традыцыйнага штогоднага аб'езду баявых мясьцін Слуцкага Фронту БНР і ўшанаваньня памяці слуцкіх ваяроў Рух Салідарнасьці "Разам" заклікаў беларускія палітычныя сілы аб'яднацца дзеля абароны незалежнасьці:

"БЕЛАРУСЫ! АБАРОНІМ АЙЧЫНУ!

Рух Салідарнасьці "Разам" з абурэньнем даведаўся пра словы пасла Рэспублікі Беларусь у РФ У. Сямашкі аб магчымасьці стварэньня антыканстытуцыйных "парлямэнта" і "урада" так званай "Саюзнай дзяржавы".

Мы катэгарычна пратэстуем супраць спробаў А. Лукашэнкі ўступіць у злачынны хаўрус з рэжымам У. Пуціна.

Мы заклікаем усё беларускія палітычныя партыі і рухі разам тэрмінова прызначыць час і месца вулічнай акцыі пратэсту ў г. Менску супраць маскоўскай навалы.

Мы заклікаем да стварэньня на гэтай акцыі агульнанацыянальнага страйкавага камітэту і пачатку агульнанацыянальнай кампаніі грамадскага непадпарадкаваньня з масавай невыплатай падаткаў і іншых збораў - пад лёзунгам: "Ніводнай беларускай капейкі пуцінскай хеўры!"

Мы будзем падтрымліваць усе акцыі беларусаў супраць "інтэграстаў", якія збяруцца 8 сьнежня падпісваць незаконныя і нелегітымныя пагадненьні.

Мы заклікаем беларусаў да супраціву, а міжнародную грамадскасьць - да салідарнасьці зь беларусамі.

Беларусь - перадусім!
Саюз з Расеяй - гэта вайна і галеча!
Жыве Беларусь!


30.11.19 22:33

Юрась Навіцкі